Фанацкі рух у Беларусі: хто і чаму падтрымлівае Тотангэм?. 21.by

Фанацкі рух у Беларусі: хто і чаму падтрымлівае Тотангэм?

29.09.2014 20:46 — Новости Спорта | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

 

Карэспандэнты сайта 21.by пачынаюць серыю рэпартажаў пра беларускіх заўзятараў сусветнага футбола. У гэтых матэрыялаў мова будзе ісці не толькі пра футбольных хуліганаў альбо так званых «глораў», а яшчэ пра сапраўдных прыхільнікаў сваёй каманды. І наша мэта паказаць рознабаковасць заўзятараў і распавесці пра некаторыя футбольныя клубы Англіі, Іспаніі, Італіі і Германіі, якія папулярны ў Беларусі.

Дэбютуем мы з рэпартажу пра самы малады фан-клуб у Беларусі - «Spur fans from Belarus», якія, як не цяжка здагадацца, падтрымліваюць англійскі клуб «Тотангэм Готспур». У апошнім матчы каманда правяла гульні з сваім заклятым супернікам – «Арсеналам». На прагляд матчу сабралася звыш дваццаці «шпораў». Пад час трансляцыі і пасля яе пра клуб і фанрух адказаў на пару пытанняў кіраўнік супольнасці Максім Таланаў:

Распавядзіце сваю гісторыю, як вы пачалі заўзець за Тотангэм? І чаму менавіта «шпоры»?

- У дзяцінстве, як і ўсе хлапчукі заўзеў за топ-клубы Еўропы, на той момант такім быў Ювентус, было прыемна падтрымліваць гэты клуб, асабліва падабаўся Эдгар Давідс, потым «драпежнік» пераехаў на Уайт Харт Лэйн, я пачаў сачыць за «шпорамі» і зразумеў, што Тотэнгэм вельмі цікавы клуб, для мяне каманда стала чымсьці такім чыстым і сумленным ў свеце футбола, было прыемна глядзець на іх гульню, асабліва, калі на поле выходзіў Эдгар. Пазней да «шпораў» далучыўся Раман Паўлючэнка і я закахаўся ў клуб яшчэ мацней і канчаткова стаў заўзець за клуб з поўначы Лондана. Чаму менавіта «шпоры»? Там мог быць за Чэлсі, МЮ, Ман Сіці, Барсу або Рэал? Цікава? Для мяне не вельмі, бо ўжо ў пачатку сезону можна сказаць, што кожны з гэтых клубаў дзе-небудзь штосьці выйграе, а тых эмоцый, якія ты атрымліваеш ад заўзятарства за «шпораў» ты не атрымаеш ад гэтых клубаў.

Як жа тады з'явілася ідэя стварыць фан-клуб?

- Сам я родам з Баранавічаў, таму там мне было вельмі складана знайсці аднадумцаў і прыйшлося  глядзець матчы, як і многія заўзятары дома па інтэрнэце і тэлебачанні, але з часам эмоцыі ад такога прагляду матчу сталі згасаць. Пераехаў у Мінск, вучыўся тут, цяпер вось працую. Задавалася пытаннем: «А ці ёсць яшчэ заўзятары “шпораў” ў сталіцы і наогул у Беларусі?». Пачаў перыядычна адпісвацца ў суполках  «Вконтакте», часам знаходзіў людзей, было прыемна пагутарыць. У мінулым годзе вырашыў паспрабаваць сабраць людзей на матч супраць Арсенала (тады першага верасня пройгралі 0: 1), шмат людзей не адгукнулася, прыйшоў чалавек пяць ці шэсць, з іх ніхто не падтрымаў ідэю стварэння клуба. Было вядома крыўдна. Пазней пазнаёміўся з Дзімам, разгаварыліся і загарэліся ідэяй стварэння клуба ў Мінску. Вось так і атрымалася, што клуб быў заснаваны толькі ў гэтым годзе, а дакладней  -  16 ліпеня 2014 года. Прыемна, што людзі прыходзяць на матчы.

Якія поспехі ўжо ёсць і што яшчэ ў планах рэалізацыі супольнасці?

- Пакуль да поспехаў магу аднесці тое, што людзі прыходзяць на матчы і часам ў даволі вялікай колькасці. У матчы з Арсеналам ўжо ўсё неяк разварушыліся: пайшло абмеркаванне, зносіны, больш фатаграфій са збору. У бліжэйшы час зробім банер, з якім будзем прыходзіць на зборы. Вядома, ў планах на будучыню стаць афіцыйным фан-клубам шпоры, ну а так на бліжэйшую будучыню гэта сабраць моцную аснову клуба, развучыць песні, прасунуць клуб у масы рознымі накірункамі: публікацыямі ў СМІ, фотасправаздачамі, відэакліпы, магчыма, свайго роду акцыі. Усё гэта для таго, каб пра нас ведалі і нас паважалі, як мы паважаем наш любімы клуб Тотэнгэм Готспур.

А што дае афіцыйны статус фан-клубу і як яго атрымаць?

- Наконт таго, як зрабіць афіцыйным клубам пакуль што ёсць толькі здагадкі і думкі, але на першы раз можна мне дараваць, бо ўсё-такі я новічак ў гэтай справе. Галоўнае, што ёсць вялікае жаданне, а спосабы даведаемся знойдзем і г.д. Якія прывілеі? Як гэта я ведаю - бясплатныя квіткі на матчы часам, зніжкі, акцыі і гэтак далей.

Ці плануюцца якія-небудзь іншыя мерапрыемства, акрамя праглядаў у бары? Калі так, то якія?

- Хочацца збірацца гуляць у футбол паміж сабой, магчыма будзем потым дамаўляцца з іншымі клубамі або збірацца для адпачынку і сумеснага правядзення часу. Як і казаў раней, мажліва будзем праводзіць якія-небудзь акцыі, усё залежыць ад актыўнасці людзей якія далучыліся да клубу.

Ці многа на дадзены момант актыўных чальцоў клуба? І можаце распавесці крыху пра іх.

 -  Адзін з самых актыўных сяброў клуба - Руслан Кіпель, ён заўсёды гатовы дапамагчы ў любой сітуацыі для развіцця клуба і дапамогі ў арганізацыі матчаў і сустрэч, любіць гуляць у футбол і сам, разок ўжо з ім гулялі ў адной камандзе ў футболках шпор, было прыемна. Канешне жа Дзіма Усціновіч, вядома ў Змітра ёсць і свае сямейныя справы, але, як толькі выдаецца час ўсімі рукамі і нагамі хапаецца за клуб і думае, як можна ўлепшыць стан ў клубе. Павел Аксіновіч (аўтар усміхаецца, прым. рэд.), гэта, дарэчы, ты, што пра цябе сказаць? Прыемна, што прыходзіш на матчы. Прыемна пачуць тваё меркаванне, хоць часам мы і не сыходзімся ў поглядах. Адзначу таксама Дзяніса Шчарбакова, пазнаёміліся мы з ім яшчэ ў мінулым годзе, часта гуляем у футбол разам, прыемна, што адгукаецца таксама на запрашэнні на матчы і стараецца актыўнічаць у групе і на сустрэчах. Па сутнасці магу адзначыць многа чалавек, амаль кожнага хто прыходзіў, але гэта вельмі шмат і вельмі доўга.

А што ведаеце пра лонданскіх «шпораў»? Ці маюць яны нейкія фанацкія «фішкі?» І чаму яны маюць назву «Армія жыдоў»?

- Не шмат ведаю, але знаю, што нашы фаны ў Англіі разам з заўзятарамі Ліверпуля лічацца самымі пяючымі. Чаму армія жыдоў? Як я ведаю, ў раёне, дзе знаходзіцца Уайт Харт Лэйн раней  жывала вялікая колькасць габрэяў, натуральна з іх вялікая колькасць фанатаў «шпор». Ды і яшчэ палітыка клуба ў плане фінансаў, але ўсё гэта са слоў іншых людзей з артыкулаў і выказванняў. Чуў, што Англійская Футбольная асацыяцыя забараніла выкарыстанне такой мянушкі фанатаў, але нашы фаны вырашылі адстаяць сваю гістарычную мянушку.

Якія прагнозы можаце даць на сезон?

- Ангельская Прым'ер-ліга: складана сказаць, пакуль акрамя Чэлсі амаль усе клубы кульгаюць на абедзве нагі, хочацца верыць, што ўсё-такі за намі будзе 4 месца. Але, калі верыць чуткам і надзеям заўзятараў на светлую будучыню ў асобе Маўрысіё Пачэціна, то можна паставіць прагноз, што ў гэтым сезоне ў Тотагэме будзе станаўленне клуба на падабенства першага сезона Брэндана Роджерса ў Ліверпулі.

Ліга Еўропы: прайшоў толькі першы матч групы які вядома нас не моцна парадаваў (нічыя з сербскія «Партызанам» - прым. рэд), але пасля яго нельга судзіць аб усім далейшым шляху клуба ў ЛЕ, таму хочацца верыць у фінал і перамогу, але разумна падумаўшы, думаю будзе максімум паўфінал.

Кубак лігі: тут я ўсімі рукамі спадзяюся ўсё ж такі на доўгачаканую перамогу ў кубку (апошні раз падымалі трафей у 2008 годзе – прым рэд.), усё-такі і шлях карацей, і раней скончыцца, можна было б сфакусаваць сваю ўвагу і на гэтым кубку і пастарацца там зачапіцца за вікторыю.

Кубак Англіі ўсё ж такі цяжкі турнір і вопыт апошніх гадоў паказвае, што ў гэтым кубку жылы ірвуць ў большай ступені клубы з ніжэйшых ліг, таму сумняваюся што Маўрысіё будзе рабіць стаўку на гэты турнір, таму чвэрцьфінал або паўфінал.

Як ставіцеся да цяперашняга трэнера? І да мінулых, к асаблівасьці Хары Рэднапа, Андрэ Вілаша-Боаша і Ціма Шэрвуда?

- Пакуль што Пачэціна сябе яшчэ ніяк асабліва не паказаў: у некаторых матчах каманда дзейнічае вельмі пісьменна, а ў некаторых, гульцы бегаюць, як хлапчукі ў маім двары. У матчах, дзе «шпоры» па ходзе матчу саступаюць або выпускаюць лідарства, Маўрысіё пакуль яшчэ не можа ўзяць каманду ў рукі каб яны схамянуліся і гулялі ў сваю гульню, а гэта дрэнна. Вядома гэта асабліва маё меркаванне.

Дзядок Хары быў іконай стабільнага паказчыку каманды, гульня пры Реднапу была вельмі хуткаснай, з  контратакамі, з хуткімі флангамі -  гэта было прыемна назіраць. Але галоўнай памылкай Хары стаў момант, калі пайшлі чуткі пра яго кандыдатуру на пасаду зборнай Англіі. Ён сфакусаваўся, магчыма, на сваёй мары, што дрэнна адбілася на канцоўцы сезону, вядома, кіраўніцтва гэтага не вытрымала. Сумна, але час Хары сышло. Прыйшоў Андрэй Вілаш-Боаш, вось тут гэтак жа, як і з Пачэціна, было з самага пачатку незразумела што і як, але ён прымудрыўся закахаць у сябе многіх заўзятараў гістарычнай перамогай над МЮ. Пасля гэтай вікторыі я вельмі спадзяваўся на добрую будучыню клуба і на доўгае знаходжанне Андрэ ў клубе, але, нажаль, другі сезон у руля пачаўся не з самой мажорнай ноты: прыйшлі гульцы, якія не падыходзілі пад стыль гульні Боаша, няўзгодненасць у трансфернай палітыцы кіраўніцтва Тотангэма і Андрэ стала пачаткам правалу ў мінулым сезоне. Боаш сышоў у Зеніт, дзе цяпер бліскае і вельмі прыемна за ім сачыць, тым больш што за Зеніт заўцее мой брат, таму навіны пра клуб я ведаю пастаянна. Шэрвуду я быў ​​вельмі ўдзячны за вяртанне ў склад Ману, але зненавідзеў за тое што ён прыбраў Холтбі. Таму першапачаткова я да яго паставіўся, як да рэзервоваму трэнеру, які проста давядзе каманду да канца сезона і не болей.

 А што скажыце пра палітыку клубу?

- Пра яе можна казаць вельмі доўга, і спадзяюся ў мяне яшчэ будзе магчымасць больш падрабязна расказаць аб сваім меркаванні з гэтай нагоды, але скажу пакуль так: хочацца перамог і тытулаў, хочацца, магчыма, гучных імёнаў у клубе, а не проста чапляцца за чацвёртае месца і Лігу Чэмпіёнаў, трэба змагацца за перамогу ў АПЛ.

Як вам сённяшняя гульня з Арсеналам? (Вынік: 1-1)

- З нагоды гульні магу сказаць адно - я задаволены. На вышыні вядома ж была абарона, да, канешне, не без памылак, але ўсё ж іх стараліся выпраўляць і ў большай частцы выпадкаў усе яны выпраўляліся. Спадабаўся Кабуль, не чакаў ад новага кэпа такой гульні, Уга быў добры. Ды і ўся каманда дзейнічала разумна. Спадабалася, што імкнуліся прыхопліваць ўсіх гульцоў Арсенала і не даваць ім прасторы для манеўраў. Я больлей бы сказаў, што пашанцавала Арсеналу і, што яны выратавалі матч.

Як ставіцеся да Арсенала і яго заўзятараў?

- Наконт адносіны да гэтага клубу і яго фанатаў: пра іх не ведаю, сутыкаўся ўсё ж такі не часта з імі, а наконт самога клуба, то я ўсё-такі іх паважаю, як і ўсе клубы Англіі, акрамя Ліверпуля, не падабаецца мне сам клуб, хоць да многіх гульцам у гэтым клубе стаўлюся з павагай.

А якая ваша ўлюбая ўспаміна, сувязны з Тотангэмам?

- Шчыра кажучы, многа такіх было: гульня на Сан-Сыра з Інтэрам і той шыкоўны  хэт-трык Гарэтай Бэйла, цікава, ці ведалі, што нейкі малады паўабаронца праз чатыры гады станіць самым дарагім трансферам у гісторыі футбола. Таксма прыемна ўзгадаць пра перамогу ў Кубку лігі. Варта ўзгадаць яшчэ ўсё-такі матч на Олд Трафорд з Манчэсцер Юнайтэд і перамога 3: 2. Такіх эмоцый я, напэўна, ніколі не адчуваў. Гэта быў шыкоўны матч, да гэтага часу яго запіс у мяне на кампутары ёсць, бывае пераглядаю, калі нахлыне сум.

 

Кажам дзякуй за інтэрв'ю і зычым поспехаў фанруху і клубу. Спадзяемся, што пра «шпораў» вы даведаліся болей пры чытанні матэрыяла. Сачыце за рубрыкаю і далей: болей за ўсё на наступным тыдні карэспандэнты 21.by завітаюць да фан-клубу іспанскай каманды.

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота: аўтара, прэс-службы футбольнага клубу «Тотангэм Готспур».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фанацкі рух у Беларусі: хто і чаму падтрымлівае Тотангэм?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика