Першыя ў першынстве. 21.by

Першыя ў першынстве

27.12.2016 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылося адкрытае першынство СДЮШАР Жабінкаўскага раёна па боксе. На яго заўсёды запрашаюцца госці. На гэты раз імі былі каманды з Брэста, Кобрына, Баранавічаў, Белаазёрска, Пінска, а таксама з Узбекістана. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі каля 200 спартсменаў. Першае месца ў першынстве заваявала каманда СДЮШАР нашага раёна, другое – кабрынчане, трэцяе – берасцейцы.
Прафесійны бокс на рынгу паказалі таксама спартсмены, якія ўваходзяць у зборную Беларусі і выступаюць за нашу краіну на першынствах Еўропы і свету. Гэта пінчанін Максім Ненадавец і выхаванец Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву Роберт Гірштэйн. Нашых жабінкаўскіх спартсменаў да першынства падрыхтавалі трэнеры Юрый Аўчыннікаў, Мікалай Грыгарук, Васіль Максіменка, Яўген Градаўляк і аўтар гэтых радкоў.
Вадзім КУРАЎ, намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці НСУ “СДЮШАР Жабінкаўскага раёна”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося адкрытае першынство СДЮШАР Жабінкаўскага раёна па боксе. На яго заўсёды запрашаюцца госці. На гэты раз імі былі каманды з Брэста, Кобрына, Баранавічаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика