Спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці. 21.by

Спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці

20.10.2017 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5-я спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці і падведамасных устаноў упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама прайшла нядаўна ў нашым раёне. За званне лепшых змагаліся 32 каманды. Але фартуна ўсміхнулася толькі тром.

Спаборніцтвы ладзіліся па 11 відах спорту: паркавым валейболе, дартсе, перацягванні каната, скачках у даўжыню і на скакалцы, набіванні футбольнага мяча, кідках мяча ў баскетбольнае кальцо, кіданні бервяна, фігурным ваджэнні веласіпеда, настольным тэнісе і эстафеце. Непагода не стала перашкодай для энтузіястаў здаровага ладу жыцця, і яны паказалі дастойныя вынікі. Прадстаўнікі каманды Валожыншчыны сталі лепшымі ў скачках праз скакалку, выдатна праявілі сябе яшчэ ў некалькіх дысцыплінах. Парадавалі і рэзультаты спартыўнага фэсту: валожынцы заваявалі трэцяе агульнакаманднае месца! Узнагародай стаў Кубак, а таксама шматлікія медалі, якія ўручылі пераможцам прадстаўнікі ўпраўлення спорту і турызму абласнога выканаўчага камітэта.

Асаблівую падзяку ўсе ўдзельнікі спартакіяды адрасавалі работнікам культуры, што на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі прысутным цудоўны настрой.

Сяргей САДОЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5-я спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці і падведамасных устаноў упраўлення спорту і турызму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика