Адкрыты Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў. 21.by

Адкрыты Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў

09.01.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 21 па 22 снежня 2017 года на базе ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” быў праведзены адкрыты Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў 2003-2004 г. н. Удзельнічалі 6 каманд: Валожын, Вілейка, Дзяржынск, Лагойск, Нясвіж і Смаргонь.

Турнір прайшоў у добразычлівай і дружалюбнай абстаноўцы. 1-е месца заняла каманда г. Смаргонь, 2-е месца дасталося камандзе з Валожына, 3-е – Вілейцы. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама і медалямі ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола». На ўзнагароджанне і правядзенне майстар-класа для ігракоў запрасілі Анатолія Сяргеевіча Буяльскага – былога галоўнага трэнера жаночай зборнай каманды па баскетболе Рэспублікі Беларусь.

У конкурсе кідкоў 1-е месца заняў Аляксей Пустаход (Лагойск), 2-е месца – Міхаіл Радына (Валожын) і 3-е месца – Ян Кашко (Дзяржынск). Ігракі атрымалі медалі аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама.

Па выніках гульні былі вызначаны і ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» лепшы цэнтравы – Дзяніс Котаў (Смаргонь), лепшы нападаючы – Міхаіл Баркоўскі (Валожын), лепшы абаронца – Ігнат Шаргародскі (Валожын). У намінацыі «Лепшыя ігракі каманд» салодкія падарункі ад Валожынскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі Аляксей Сучкевіч № 5 (Валожын), Аляксандр Гоман № 14 (Смаргонь), Уладзіслаў Доўгі № 9 (Вілейка), Ян Кашко № 11 (Дзяржынск), Аляксандр Пустаход № 11 (Лагойск).

    З 23 па 24 снежня 2017 года на базе ДЮСШ Валожынскага раёна прайшоў адкрыты Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў 2005-2006 г. н. У ім удзельнічалі каманды з Валожына, Мінска («Цмокі-Мінск»), Магілёва, Ліды, Гродна і Смаргоні.

Турнір праводзіцца ўжо не першы раз і стаў традыцыйным. У 2017 годзе ён выйшаў на рэспубліканскі ўзровень. Нягледзячы на канкурэнцыю і гульнявы ўзровень каманд, які расце з кожным годам, каманда Валожынскага раёна заняла 1-е месца, 2-е месца – каманда г. Смаргонь, 3-е месца – Магілёў. Пераможцы і прызёры турніру атрымалі граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама і медалі ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола». У конкурсе кідкоў ігракоў узнагародзілі медалямі аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама.

Па выніках гульні былі вызначаны і ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» лепшы цэнтравы – Даніла Лужынскі (Валожын), лепшы нападаючы – Аляксандр Байдакоў (Смаргонь), лепшы абаронца – Данііл Калугін (Валожын). У намінацыі «Лепшыя ігракі каманд» салодкія прызы ад Валожынскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі Максім Занямонец, Уладзіслаў Бруй (Валожын); Кірыл Дземяшкевіч, Мікіта Новаш (Смаргонь); Дзмітрый Барысевіч, Ягор Бацвянкоў (Магілёў); Юрый Палькевіч, Андрэй Пятроўскі (Мінск).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 21 па 22 снежня 2017 года на базе ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” быў праведзены адкрыты Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў 2003-2004 г....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика