Нападающая Любаша, или Как команда девочек мальчиков обыграла. 21.by

Нападающая Любаша, или Как команда девочек мальчиков обыграла

07.02.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27-28 студзеня ў горадзе Горкі праходзіў турнір па хакеі з шайбай сярод юнакоў. Удзел у ім прымалі чатыры каманды юнакоў і адна — дзяўчынак. Гонар апошняй адстойвала наша юная зямлячка Люба Лагада. Зборная дзяўчат перамагла ва ўсіх чатырох гульнях, а Любаша нават была прызнана лепшым іграком матча супраць Магілёва.

У імправізаваную зборную Люба трапіла амаль выпадкова. Аднойчы на таварыскім матчы ў Лідзе Любаша пазнаёмілася яшчэ з адной юнай хакеісткай, і ўжо іх разам запрасілі згуляць у Горках.
Люба ўжо тры гады трэніруецца ў ДЮСШ №2 разам з хлопчыкамі і пакуль так і застаецца адзінай прадстаўніцай слабога полу, што не перашкаджае ёй змагацца на роўных і прымаць удзел у спаборніцтвах. Напрыклад, падчас чэмпіянату Брэсцкай вобласці Любаша закінула ў вароты праціўніка 6 шайбаў (гуляе яна ў амплуа нападаючага!).
Спачатку Люба, вучаніца СШ №5 г. Пружаны, займалася плаваннем разам са старэйшым братам Глебам, якога потым захапіў больш дынамічны і кантактны хакей. Назіраючы за трэніроўкамі брата, гэты від спорту ўпадабала і Любаша, але трэнер напачатку не зга-джаўся браць у каманду дзяўчынку. Люба падчас кожнай трэніроўкі брата «атакавала» маму, каб тая пераканала трэнера, і цярпліва чакала рашэння.
Ужо падчас першых трэніровак далікатную дзяўчынку спрабавалі пераманіць у фігурнае катанне, але Люба вырашыла, што без амуніцыі катацца не так цікава і падаць больш балюча, і адразу адмовілася. Два гады яна займалася пад кіраўніцтвам Дзяніса Валер’евіча Хадаровіча, які ў рэшце рэшт пагадзіўся прыняць у сваю каманду і дзяўчынку. Зараз Люба адточвае свае ўменні разам з Паўлам Анатольевічам Клімянковым.
Куміраў сярод сучасных хакеістаў у Любашы пакуль няма, а вось фільм “Легенда №17” пра Валерыя Харламава яна паглядзела не адзін раз. Дарэчы, на спаборніцтвах у Горках яна таксама выступала пад №17.

Кацярына Пашкевіч, фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27-28 студзеня ў горадзе Горкі праходзіў турнір па хакеі з шайбай сярод юнакоў. Удзел у ім прымалі чатыры каманды юнакоў і адна — дзяўчынак. Гонар апошняй адстойвала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика