1 красавіка на вілейскім стадыёне адчыняецца пракат ролікавых канькоў. 21.by

1 красавіка на вілейскім стадыёне адчыняецца пракат ролікавых канькоў

28.03.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сонейка ўсё настойлівей нагадвае нам пра тое, што вясна – сапраўдная гаспадыня сезона.  Сярод пахмурных дзён усё часцей здараюцца сонечныя. Адным такім пагодлівым ранкам наведвальнікі школьнага лагера «Брыганціна» агульнаадукацыйнай школы №1 у суправаджэнні маладой настаўніцы Марыі Война прыйшлі на адноўлены гарадскі стадыён, каб з добрым настроем і, як кажуць, з ветрыкам «нарэзаць» некалькі кругоў у хакейнай каробцы, у зімні перыяд прыстасаванай для катання на каньках, а цяпер – на «роліках».


Стаць на ролікавыя канькі тут можа нават той, у каго іх няма – арганізаваны пракат забяспечвае жадаючых не толькі «ролікамі», але і неабходнымі сродкамі бяспекі – шлемам, спецыяльнымі пальчаткамі, накаленнікамі і налакотнікамі. Адно тое, што дзеці, падлеткі, а, можа, і дарослыя, маюць магчымасць пакатацца на «роліках» у спецыяльна прыстасаваным для гэтага месцы, а не дзесьці на дарозе побач з курсіруючымі аўтамобілямі, мае вялікае значэнне. Тым больш, што навічкам абавязкова правядуць інструктаж па тэхніцы бяспекі і растлумачаць, што да чаго. Школьнікі Ангеліна Тарговіч, Вераніка Камінская, Даніла Давідзюк і Дзіма Валуй (на здымку) каталіся пад пільным позіркам інструктара-метадыста стадыёна Андрэя Лазовіка.


З 1 красавіка пракат ролікавых канькоў будзе працаваць з 8.00 па 22.00 без выхадных. Акрамя таго, тым, хто прыйдзе пакатацца са сваімі «ролікамі» і сродкамі бяспекі, уваход таксама не забаронены. А тэрмін знаходжання на роллернай пляцоўцы можа вар’іравацца ад паўгадзіны і больш – па жаданні наведвальнікаў. Даведкі можна атрымаць па нумары 3-43-99.

Таццяна ШАРШНЁВА.

Фота аўтара







 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сонейка ўсё настойлівей нагадвае нам пра тое, што вясна – сапраўдная гаспадыня сезона.  Сярод пахмурных дзён усё часцей здараюцца сонечныя. Адным такім пагодлівым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика