Чэмпіёны вобласці жывуць у Валожыне. 21.by

Чэмпіёны вобласці жывуць у Валожыне

13.04.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу двух дзён у новай зале для гульнявых відаў спорту ДЮСШ праходзіў чэмпіянат Мінскай вобласці па баскетболе сярод хлопчыкаў 2005-2006 гадоў нараджэння і маладзейшых. У Валожын з’ехаліся прадстаўнікі 12 раёнаў Міншчыны.

У гульні за 3-4 месца сустрэліся каманды Дзяржынскага і Лагойскага раёнаў. З лікам 57:10 перамогу святкавалі баскетбалісты Дзяржынска. У фінальнай гульні права стаць чэмпіёнамі вобласці аспрэчвалі каманды нашага і Маладзечанскага раёнаў. Выхаванцы трэнера Леаніда Уладзіміравіча Хвядчэні былі настроены рашуча і не пакінулі сваім сапернікам ніякіх шанцаў. Перамаглі моцную каманду суседняга раёна з пераканаўчым лікам 64:28. Сваіх балельшчыкаў парадавалі Даніла Лужынскі, Даніла Калугін, Аляксандр Філіпеня, Аляксандр Мянцюк, Аляксей Яблонскі, Максім Занямонец, Аляксей Бычкоўскі, Уладзіслаў Бруй, Усевалад Маляўкін, Сямён Гарнашкевіч. Камандзе-пераможцы ўручаны кубак, грамата аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовая прэмія.

Наталля ШТЭЙНЕР

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух дзён у новай зале для гульнявых відаў спорту ДЮСШ праходзіў чэмпіянат Мінскай вобласці па баскетболе сярод хлопчыкаў 2005-2006 гадоў нараджэння і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика