Шумилинские спортивные новости. 21.by

Шумилинские спортивные новости

07.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фото носит иллюстративный характер

Турнір памяці Льва Даватара

У мінулыя чацвер-пятніцу ў Віцебску прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Льва Даватара. Гэты турнір лічыцца адным з самых прэстыжных спаборніцтваў па класічнай барацьбе, бо з’яўляецца адзіным турнірам у краіне, на якім пераможцы  выконваюць нарматыў майстра спорту.
Пацвердзілі свой высокі клас майстры спорту абальчане Вадзім і Уладзіслаў Грачухіны (трэнер Пётр Ганушчанка). Вадзім перамог у вагавой катэгорыі 77 кг, Уладзіслаў – у вагавой катэгорыі 97 кг.
Важным і прынцыповым быў турнір і для яшчэ аднаго выхаванца Пятра Ганушчанкі – Ягора Ганушчанкі. Ягор падышоў да спаборніцтваў у цудоўнай фізічнай форме і як вынік ў бліскучым стылі атрымаў перамогі ва ўсіх паядынках у вагавой катэгорыі 87 кг. Заняўшы першае месца, Ягор Ганушчанка выканаў нарматыў майстра спорту.
Обальскі трэнер Пётр Ганушчанка на сённяшні дзень падрыхтаваў 11 майстроў спорту. Па гэтаму паказчыку Пётр Васільевіч – адзін з самых паспяховых трэнераў Віцебшчыны.  Віншуем трэнера Пятра Ганушчанку і барца Ягора Ганушчанку з высокім спартыўным дасягненнем і зычым новых перамог на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах!

Грэка-рымская барацьба
Віцебск прымаў удзельнікаў мала-дзёжнага першынства рэспублікі па грэка-рымскай барацьбе. Двое обальскіх спартсменаў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, сталі бронзавымі прызёрамі: Вадзім Грачухін у вагавой катэгорыі 77 кг і Ягор Ганушчанка ў вагавой катэгорыі 87 кг.

Вольная барацьба
У Гомелі прайшоў рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе.  Выхаванцы Пятра Ганушчанкі абальчанкі Вікторыя Касьянава (вагавая катэгорыя 46 кг), Лізавета Гарбатнёва (вагавая катэгорыя 42 кг) і Дар’я Любіч (вагавая катэгорыя 67 кг)  выйгралі першыя месцы.

Вавінам в’ет во дао
У рамках фестывалю в’етнамскіх баявых мастацтваў “Маленькі дракон” прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па вавінам в’ет во дао сярод юніёраў і юніёрак, жанчын і мужчын. За перамогу змагалася звыш 150 спартсменаў, у некаторых вагавых  колькасць удзельнікаў дасягала звыш 20 чалавек.
Наш раён на спаборніцтвах прадстаўлялі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская).
У катэгорыі “паядынак” другія месцы заваявалі Рыта Гарбачова, Ілья Ляпкоў і Максім Васільеў, трэцім стаў Аляксей Фурманаў.
У катэгорыі “тэхніка” Рыта Гарбачова “ўзяла” першае і трэцяе месцы, у Данііла Букава і Паўла Талпегіна – трэція месцы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
фото носит иллюстративный характер Турнір памяці Льва Даватара У мінулыя чацвер-пятніцу ў Віцебску прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика