72 чалавекі паўдзельнічалі ў спаборніцтвах філіяла “Нясвіжскага УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”. 21.by

72 чалавекі паўдзельнічалі ў спаборніцтвах філіяла “Нясвіжскага УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”

12.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы красавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы сярод прадстаўнікоў працоўнага калектыву гэтага прадпрыемства, прысвечаныя Дню Перамогі. У іх праграму ўвайшлі настольны тэніс, гіравы спорт і дартс.

Барацьба была дастакова напружанай, таму што агульная колькасць удзельнікаў спаборніцтваў дасягнула 72 чалавек.

У выніку самымі спрытнымі ў настольным тэнісе сябе паказалі электраманцёр стацыянарнага абсталявання тэлефоннай сувязі службы сувязі Дзмітрый Парэйка і бухгалтар Алена Ані-совіч. Тэхнік службы аўтаматызаваных сістэм кіравання, аўтаматыкі і тэлемеханікі Наталля Голікава і машыніст тэхналагічных кампрэсараў газакам-прэсарнай службы Анастасія Клокель занялі адпаведна другое і трэцяе месцы сярод жанчын, а слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Мікалай Валявач і аператар газаразмеркавальнай станцыі Андрэй Акулік — сярод мужчын.


Начальнік філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз
Беларусь” Сяргей Лапін уручае дыплом за ІІІ месца
ў спаборніцтвах па настольным тэнісе машыністу тэхналагічных кампрэсараў газакампрэсарнай службы Анастасіі Клокель



У спаборніцтвах па настольным тэнісе ўдзельнічае
трубаправодчык лінейны лінейна-эксплуатацыйнай службы Ілья Платун

Электраманцёр службы
энергаводазабеспячэння
Сяргей Косач стаў лепшым
у дартсе

Ажно дзве гіры мог падымаць ахоўнік аддзела карпарытыўнай абароны Аляксандр
Кароль, які заняў другое месца ў вагавай
катэгорыі звыш 90 кг

У гіравым спорце самым дужым у вагавай катэгорыі да 70 кг стаў машыніст тэхналагічных кампрэсараў газакампрэсарнай службы Аляксандр Канановіч.  На другім і трэцім месцах — вадзіцель аўтамабіля аўтатранспартнага цэха Юрый Сайкевіч і грузчык Антон Касцевіч. У катэгорыі да 80 кг перамог інжынер службы энергаводазабеспячэння Аляксандр Сярпінскі, другі і трэці вынік — у трубаправодчыка лінейнага лінейна-эксплуатацыйнай службы Марата Санько і машыніста тэхналагічных кампрэсараў газакампрэсарнай службы Дзмітрыя Малярэнкі. У катэгорыі да 90 кг першым стаў слесар-рамонтнік газаразмеркавальнай станцыі Аляксандр Чарнюк, другім і трэцім — электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання службы энергаводазабеспячэння Уладзімір Урбан і вядучы інжынер службы сувязі Сяргей Касяноўскі. У катэгорыі самых дужых волатаў — звыш 90 кг — перамог намеснік начальніка службы сувязі Дзмітрый Мурза, які падняў 24-кілаграмовую гіру 110 разоў. На другім месцы — ахоўнік аддзела карпарытыўнай абароны Аляксандр Кароль, на трэцім — аператар газаразмеркавальнай станцыі Юрый Мядзведзеў.

Дыплом пераможцы
ў спаборніцтвах
па настольным тэнісе —
у электраманцёра
стацыянарнага абсталявання тэлефоннай сувязі службы сувязі Дзмітрыя Парэйкі

Бухгалтар Алена
Анісовіч вызначылася адразу ў двух відах спорту, заваяваўшы
І месцы ў настольным тэнісе і дартсе

У дартсе сярод жанчын і мужчын самымі трапнымі сталі бухгалтар Алена Анісовіч і электраманцёр службы энергаводазабеспячэння Сяргей Косач, другія і трэція месцы занялі адпаведна дыспетчар аўтатранспартнага цэха Таццяна Флар’яновіч і аператар газаразмеркавальнай станцыі Андрэй Акулік, тэхнік службы газаразмеркавальнай станцыі Алена Макась і машыніст тэхналагічных кампрэсараў газакампрэсарнай службы Раман Горынаў.

Па выніках каманднага спаборніцтва перамагла каманда службы электраводазабеспячэння. На другім месцы — прадстаўнікі службы сувязі, на трэцім — ад-дзела карпаратыўнай аховы і бухгалтэрыі.

Грузчык Антон Касцевіч — уладальнік трэцяга месца
ў спаборніцтвах
па гіравым спорце
ў вагавай катэгорыі да 70 кг

Дыплом за І каманднае месца трымае начальнік службы энергаводазабеспячэння Юрый Блізнюк

Кожны спартсмен-аматар атрымаў зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою, а пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі, якія ўручаў начальнік філіяла “Нясвіж-скае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін, і грашовымі прызамі. Яны рыхтуюцца абараніць гонар роднага прадпрыемства на спартакіядзе ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы красавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика