Лаяўчане, імкніцеся да новых вяршынь!. 21.by

Лаяўчане, імкніцеся да новых вяршынь!

18.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна ў трэцюю суботу мая наша краіна адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Гэтае свята аб’ядноўвае прафесійных спартсменаў, трэнераў і аматараў актыўнага адпачынку. Прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да здаровага ладу жыцця з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай палітыкі, што, безумоўна, спрыяе ўмацаванню здароўя нацыі і развіццю сучаснай дзяржавы.
У нашым раёне таксама шмат добрых спартыўных традыцый. У скарбонку дасягненняў штогод уносяць свой уклад людзі, якія ўпартасцю, цярпеннем і імкненнем да перамогі ствараюць трывалую аснову для дынамічнага руху наперад. У гэты дзень з асаблівай удзячнасцю хочацца ўспомніць пра ветэранаў, тых, хто прысвяціў сваё жыццё фізічнай культуры і спорту, выхоўваў дастойную змену трэнераў і легкаатлетаў. Моцнага ўсім здароўя, аптымізму, дабра і дабрабыту!
На змену старэйшаму пакаленню заўсёды прыходзіць таленавітая моладзь. Нашы юныя спартсмены дэманструюць нядрэнныя вынікі ў розных спартыўных дысцыплінах, удзельнічаюць у раённых і абласных спаборніцтвах і дастойна прадстаўляюць Лоеўшчыну. Словы ўдзячнасці патрэбна накіраваць тым, хто працуе з юнымі спартсменамі, прылучае да здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў, выхоўвае ў іх працавітасць і мэтанакіраванасць. Сярод настаўнікаў фізічнай культуры, чые выхаванцы часцей за іншых займаюць прызавыя месцы, можна назваць Віктара Верамеенку і Сяргея Максіменку. У кожнага з іх свой асабісты падыход да школьнікаў, але адзіныя патрабаванні — займацца фізічнай культурай, каб быць здаровымі, сільнымі, жвавымі, каб юнацкі пыл выпускалі ў спартыўнай зале, каб вольны час выкарыстоўвалі з карысцю. Іншыя трэнеры і фізрукі раёна таксама заслугоўваюць павагі. Нягледзячы на недасканаласць матэрыяльнай базы і цяжкасці, якія даводзіцца штораз пераадольваць, яны ўмацоўваюць фізкультурна-спартыўны рух на Лоеўшчыне, выхоўваюць у моладзі патрэбу да здаровага ладу жыцця.
Жадаю ўсім фізкультурнікам, спартсменам, трэнерам, метадыстам, выкладчыкам, студэнтам, ветэранам спорту і проста аматарам моцнага здароўя, поспеху, веры ў свае сілы і, вядома ж, новых перамог!
Мікалай Станкевіч, дырэктар ДЮСШ г.п. Лоева.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна ў трэцюю суботу мая наша краіна адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Гэтае свята аб’ядноўвае прафесійных спартсменаў, трэнераў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика