Одинадцатиклассник Обольской СШ Дмитрий Кучмарёв уже стал титулованным спортсменом области. 21.by

Одинадцатиклассник Обольской СШ Дмитрий Кучмарёв уже стал титулованным спортсменом области

21.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцамі становяцца

Адзінаццацікласнік Обальскай СШ Дзмітрый Кучмароў – адзін з самых вядомых і тытулаваных спартсменаў у нашым раёне і  вобласці. Дзмітрый апошнія пяць год пастаянны прызёр рэспубліканскага першынства па грэка-рымскай барацьбе, пераможца спартакіяды школь-нікаў. Выканаў нарматыў майстра спорту.

“Дзмітрый Кучмароў заявіў пра сябе ў 2013 годзе, – расказвае трэнер барца Пётр Ганушчанка. – І з гэтага часу  ён абсалютна лепшы ў рэспубліцы  барэц у сваім узросце”.
Дзмітрый займаецца грэка-рымскай барацьбой з другога класа. Як успамінае Пётр Ганушчанка, хлопчык звярнуў на сябе  ўвагу ў першую чаргу цудоўнымі фізічнымі дадзенымі. Дэбютаваў юны барэц праз некалькі месяцаў трэніровак на обальскім турніры па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаным памяці членаў падпольнай камсамольскай арганізацыі “Юныя мсціўцы”. І адразу трапіў па п’едэстал.
Зараз у Дзмітрыя Кучмарова каля 30-ці медалёў рознага гатунку. За кожным медалём – свая гісторыя, якая складаецца ці з радасці перамогі ці крыўднага паражэння. Праўда, для Дзмітрыя кожны медаль – гэта ўпартыя трэніроўкі, на якіх часам неабходна цярпець і перамагаць у першую чаргу сябе. “Пераможцамі не нараджаюцца, імі становяцца, – упэўнена сцвярджае хлопец. – І калі ты гэта зразумеў, то і перамогі прыходзяць”.

Пётр Ганушчанка перакананы, што пасля заканчэння школы Дзмітрый Кучмароў не згубіцца ў прафесійным спорце. “У яго вялікая прага да перамогі, – падсумоўвае Пётр Васільевіч. – Калі ён выходзіць на барцоўскі дыван, у Дзімы заўсёды свецяцца  вочы. Думае, што яму па сілах стаць і майстрам спорту. Ды і ў іншых сілавых відах спорту ён можа дасягнуць самых высокіх вяршынь”.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №39 ад 21.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцамі становяцца Адзінаццацікласнік Обальскай СШ Дзмітрый Кучмароў – адзін з самых вядомых і тытулаваных спартсменаў у нашым раёне і  вобласці. Дзмітрый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика