Чемпионов вавинам вьет во дао готовят в Шумилино. 21.by

Чемпионов вавинам вьет во дао готовят в Шумилино

18.06.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Шлях станаўлення і перамог над сабой

Чатыры гады ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі працуе аб’яднанне па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”. Гэтага часу хапіла, каб  шумілінскія спартсмены выйшлі на лідзіруючыя пазіцыі ў Беларусі.

У пацвярджэнне  – шматлікія перамогі нашых землякоў на абласных і рэспубліканскіх турнірах. Трэнер  Святлана Бараноўская ставіць задачу перад сваімі выхаванцамі выйграваць як у асабістым, так і ў камандным заліках.
Турніры, што арганізуюцца ў Шуміліне па вавінам в’ет во дао, па саставу ўдзельнікаў з’яўляюцца аднымі з мацнейшых у рэспубліцы. Не стала выключэнне і адкрытае першынство раёна, якое прайшло ў мінулую суботу, 16 чэрвеня.
Акрамя шумілінскай каманды ў спаборніцтвах бралі ўдзел юныя спартсмены з Віцебска, Оршы, Магілёва, Міёраў і Гарадка. Усяго за перамогу змагаліся каля 60 байцоў. “Апошнія тры гады першынство раёна, якое праводзіцца двойчы на год, пачалі рабіць адкрытым, – расказвае Святлана Бараноўская. – Гэта дае магчымасць і юным спартсменам праверыць сябе ў паядынках перад дамашняй публікай, і вопытным байцам пацвердзіць свой клас. На дамашніх турнірах заўсёды больш складана выступаць, бо адказнасць дужа вялікая. А тут яшчэ – адзін з апошніх турніраў, які закрывае сезон выступленняў. Толькі самыя падрыхтаваныя могуць годна прайсці шлях да перамогі”.
Віталі ўдзельнікаў адкрытага першынства па вавінам в’ет во дао начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова і старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя вавінам в’ет во дао” Сяргей Шарэнда.
Шумілінскія спартсмены на адкрытым першынстве выглядалі годна. Не падвялі трэнера ні вопытныя спартсмены, ні навічкі. Толькі ўхвальных слоў заслужылі Яўген Шаблін, Антон Малахаў і Артур Гарбачоў. Гэтыя хлопцы выступалі ў старэйшай ўзроставай групе. Яны займаюцца ўсходнімі адзінаборствамі чатыры гады, на іх рахунку багата розных перамог. Медаль адкрытага першынства раёна дапоўніць іх медальную скарбонку. Святлана Бараноўская выдзеліла і яшчэ аднаго байца – Генадзя Ігнатоўскага, які параўнальна нядаўна займаецца вавінам в’ет во дао, але з кожным выступленнем прагрэсіруе і паказвае годныя вынікі.
Дзяніс Глушакоў, Рыта Гарбачова і Ягор Мацуганаў на адкрытым першынстве прадэманстравалі свае лепшыя якасці і сталі пераможцамі ў сваіх катэгорыях.
Найбольш эмацыянальнымі былі паядынкі, у якіх бралі ўдзел тыя, хто зусім нядаўна пачаў займацца вавінам в’ет во дао. Маленькія спартсмены, якім і пальчаткі, і вопратка вялікія,  не заўсёды стрымлівалі пасля паядынкаў слёзы. Але яны самі абралі шлях байца і спрабавалі яго вытрымаць. І гэта ўжо перамога, хай і маленькая, над сабой. Першыя месцы сярод самых юных выйгралі Ігар Пальвінскі, Мацвей Ворса і Ульяна Багдановіч. На думку трэнера Святланы Бараноўскай, у гэтых спартсменаў ёсць усё, каб праз год-другі стаць сапраўднымі байцамі.
Напрыканцы мерапрыемства пераможцы і прызёры атрымалі медалі, дыпломы і спецыяльныя ўзнагароды. Салодкія прызы ад райкама ГА БРСМ  атрымалі  Павел Талпегін у  намінацыі “За волю да перамогі”,  Яўген Шаблін (Шуміліна) і Уладзіслаў Хабакоў (Гарадок) за  намінацыю “Самы відовішчны бой”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 19.06.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шлях станаўлення і перамог над сабой Чатыры гады ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі працуе аб’яднанне па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика