Лукашэнка: абноўлены стадыён «Дынама» стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. 21.by

Лукашэнка: абноўлены стадыён «Дынама» стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку

22.06.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кап'якідальніца Таццяна Халадовіч, Аляксандр Лукашэнка і футбаліст Арцём Быкаў у час цырымоніі

Кап’якідальніца Таццяна Халадовіч, Аляксандр Лукашэнка і футбаліст Арцём Быкаў у час цырымоніі

Абноўлены стадыён «Дынама» ў Мінску стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. Аб гэтым сёння на цырымоніі адкрыцця стадыёна заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Абапіраючыся на традыцыі і вопыт, сёння мы пачынаем новы адлік жыцця вялікага культурна-спартыўнага цэнтра. Усімі рэстаўрацыйна-будаўнічымі работамі тут займаліся выключна беларускія спецыялісты. Выкарыстаўшы перадавыя тэхналогіі, яны беражліва захавалі гістарычную аснову, пры гэтым зрабілі яго сучасным і высокатэхналагічным. Сюды з гонарам можна запрашаць знакамітых спартсменаў з усяго свету, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Перакананы, стадыён абавязкова стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. З гэтага часу на «Дынама» пастаянна будуць праходзіць самыя маштабныя і цікавыя мерапрыемствы». Прэзідэнт Беларусі ад імя спартыўных балельшчыкаў, спартсменаў і ўсяго беларускага народа выказаў словы ўдзячнасці за выдатны стадыён. «Крыху асабістае. Мне аднойчы пашчаслівілася гуляць на гэтым стадыёне. І я памятаю, ведаю, што яшчэ вельмі шмат, на шчасце, жывых легенд гэтага стадыёна. І прымаючы рашэнне аб яго адраджэнні, а фактычна — аб нараджэнні на гэтай базе новага фізкультурна-спартыўна-культурнага цэнтра, я думаў аб тых, хто гуляў на гэтым стадыёне, хто звязаў свой лёс з гэтым стадыёнам, хто жыў гэтым стадыёнам, хто хадзіў на гульні, матчы, спаборніцтвы і канцэрты на гэты стадыён. А іх яшчэ мільёны — ад нашых каментатараў-журналістаў да найвялікшых спартсменаў», — адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб гісторыі легендарнага стадыёна, дзе праходзілі і спаборніцтвы Алімпіяды-80. А ўжо ў 2019 годзе стадыён «Дынама» стане сэрцам II Еўрапейскіх гульняў. Тут пройдуць цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. «Спорт і алімпійскі рух служаць высокім і высакародным мэтам. Яны прызначаны аб’ядноўваць краіны і народы, умацоўваць волю і характар атлетаў, дарыць мару падрастаючаму пакаленню. Дык няхай жа і наш абноўлены стадыён будзе адным з сімвалаў гэтых цудоўных ідэалаў!», — пажадаў Прэзідэнт Беларусі. «Наш народ чакае ад спартсменаў вялікіх дасягненняў. Ён мае права на гэтыя дасягненні. І вы, спартсмены, будзьце дастойны гэтага вялікага народа!», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-stadyen-dynama-stane-rodnym-domam-dlja-amatarau-aktyunaga-adpachynku-69814-2018/

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика