Перамога ў Маладзечна. 21.by

Перамога ў Маладзечна

25.06.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4027.jpg

У мінулую суботу ФК “Івацэвічы” накіравалася ў Маладзечна, дзе ў матчы 10-га тура першынства Беларусі сярод каманд другой лігі калектыву прадстаяла згуляць з адным з аўтсайдараў першынства – ФК “Маладзечна-ДЮСШ-4”. Гэтая каманда – адзіны прадстаўнік лігі, які яшчэ не атрымаў ніводнай перамогі (у нашай каманды зараз іх чатыры), таму івацэвіцкія футбалісты і іх балельшчыкі разлічвалі “разжыцца” трыма ачкамі ў гэтым горадзе на поўначы Мінскай вобласці.

 

Матч праходзіў у складаных умовах надвор’я, ішоў дождж, стан футбольнага поля ў Маладзечне быў не вельмі прыдатным для якаснай гульні, тым не меней, у другім тайме пасля розыгрышу вуглавога наш абаронца Арцём Макарэвіч змог паразіць вароты саперніка. 1:0 – наша каманда мінімальна перамагае і зараз па страчаных ачках знаходзіцца на шостым месцы ў турнірнай табліцы.

 

У 11-м туры ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне сустрэнецца яшчэ з адным аўтсайдарам першынства – камандай “Бумпрам” з Гомеля. Матч пройдзе ў нядзелю, 1 ліпеня.

Аляксандр ГОРБАЧ.     

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 1:0 – наша каманда мінімальна перамагае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика