Трэнер «Тарпеда» Макарэвіч: «Калі кожны з нас будзе размаўляць на беларускай мове і несці нашу культуру ў свет, то ў нас будзе больш гонару за кожнага з нас». 21.by

Трэнер «Тарпеда» Макарэвіч: «Калі кожны з нас будзе размаўляць на беларускай мове і несці нашу культуру ў свет, то ў нас будзе больш гонару за кожнага з нас»

12.07.2018 14:20 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэнер брамнікаў мінскага «Тарпеда» Валер Макарэвіч распавёў пра выхаванне дзяцей на беларускай мове, а таксама распавёў пра сваё стаўленне да нацыянальнага гімну Беларусі.

Пра цікавасць да беларускай мовы і культуры

Гэта было паступова. Паўплывала навучанне ў БДУ на гістарычным факультэце. Знаёмствы. Дарэчы мой кум – былы саліст групы «Песняры». Пляжны футбол: паездкі, знаёмства, размовы з людзьмі, якія жывуць за мяжой.

Аб выхаванні дзяцей на беларускай мове

Старанні бацькоў павінны быць умацаваны дзяржавай. Калі разважаць пра тое, куды аддаваць дзіця: у школу ці сад. Гэта вельмі складанае пытанне. Яго проста не заўважаюць людзі, якія не цікавяцца беларускай мовай. Мне было складана таму што прапанавалі адзін беларускамоўны дзіцячы сад далёка ад дома. Былі неверагодныя складанасці вазіць, таму мы з жонкай параіліся, і я паездзіў яшчэ пашукаў. Знайшоў у адным садку адзіную выхавальніцу, якая размаўляе на беларускай мове. На гэтым мы і спыніліся – ближэй, але ўсё-такі з беларускай мовай. Хоць і не цалкам беларускамоўны дзіцячы сад.

Няма ні аднаго ВНУ беларускамоўнага. Зараз спрабуюць адкрыць прыватны ВНУ. Спадзяемся, што атрымаецца. Будзем сачыць за гэтымі падзеямі. Таму што далей ладзіць дзяцей трэба на беларускай мове.

Аб асабістай адказнасці

Калі кожны з нас будзе размаўляць на беларускай мове і несці нашу культуру ў свет, то ў нас будзе больш гонару за кожнага з нас.

Аб гімне і вершах Багдановіча

Хтосьці спявае гімн, а хтосьці – не. Але калі я спрабаваў яго выконваць, то мяне гэта не абуджала. Я потым цікавіўся некаторымі вершамі, якія былі гімны да гэтага. Мне шмат чаго спадабалася. Усе пералічваць не буду, але спыніўся на вершы Максіма Багдановіча, – сказаў Валер Макарэвіч у выпуску Black-White Day.

Валерий Макаревич: «Как перед матчем петь гимн о том, что мы мирные люди? Во время его исполнения читаю про себя «Погоню» Богдановича»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэнер брамнікаў мінскага «Тарпеда» Валер Макарэвіч распавёў пра выхаванне дзяцей на беларускай мове, а таксама распавёў пра сваё стаўленне да нацыянальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика