Сафія – Валожын – Лісабон. 21.by

Сафія – Валожын – Лісабон

13.07.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

праз наш раённы цэнтр пралягаў маршрут міжнароднай каманды-ўдзельніцы «Бегу Міру» – самай працяглай факельнай эстафеты планеты.

    «Бег Міру» – міжнародная факельная эстафета сяброўства, узаемаразумення і адзінства, мэтай якой з’яўляецца развіццё і падтрыманне культуры міру на Зямлі. З моманту стварэння эстафеты ў 1987 годзе ў ёй прынялі ўдзел мільёны чалавек. За тры дзясяткі гадоў бегуны пабывалі ў 155 краінах, пераадолеўшы больш за 600 тысяч кіламетраў.

Чарговы старт быў дадзены 27 лютага ў Сафіі (Балгарыя). «Бег Міру» адправіўся ў шлях па дарогах 49 краін Еўропы. Гэта самая працяглая ў свеце эстафета, удзельнікі якой перадаюць з рук у рукі падпалены факел – сімвал сяброўства і добрай волі. У кожнай краіне да асноўных камандаў далучаюцца мясцовыя бегуны, дзеці.
8 ліпеня асноўная міжнародная каманда прабягала праз наш раён. Навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы таксама прынялі ўдзел у эстафеце. Прыбегшы ў Валожын, спартсмены ўсклалі кветкі да помніка абаронцам Айчыны, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, пагутарылі з сустракаючымі, падзяліліся ўражаннямі. І зноў адправіліся ў шлях. Фініш еўрапейскай часткі прабегу адбудзецца 8 кастрычніка ў сталіцы Партугаліі – Лісабоне.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Сняжаны ЛАНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
праз наш раённы цэнтр пралягаў маршрут міжнароднай каманды-ўдзельніцы «Бегу Міру» – самай працяглай факельнай эстафеты планеты.     «Бег Міру» – міжнародная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика