Турнир по футболу среди дворовых команд прошёл в Шумилино. 21.by

Турнир по футболу среди дворовых команд прошёл в Шумилино

Размер текста:
A
A
A

Вось гэта футбол!

Турнир по футболу среди дворовых команд прошёл в Шумилино
Мора эмоцый і перажыванняў, безліч адрэналіну, радасць перамогі і горыч няўдач – усё гэта было на турніры па футболе сярод дваровых каманд, які прайшоў ў нядзелю ў Шуміліне.  За перамогу змагаліся футбалісты з вуліцы Юбілейная – каманды “Маладзёжка” і “Алмаз”, вуліцы 70 год БССР –“Мухтары”, каманда “Светласельскі”, а таксама два дзявочыя калектывы – “Кураняты” з райцэнтра і “Кока-кола” са Слабады.

“Турнір у нас праходзіць у трэці раз, – расказалі арганізатары мерапрыемства Максім Крыгін і Аляксандр Прусакоў. – У першы раз удзельнічалі толькі дзве каманды, у другі – тры дзіцячыя і тры дарослыя, сёлета – шэсць дзіцячых. Дапамогу ў правядзенні турніру аказала абласная федэрацыя футболу”.
На турніры ўсё было па-сапраўднаму: капітаны выводзяць свае каманды, спаборніцтвы адкрываюцца пад Дзяржаўны сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь, на імправізаваным табло мяняецца лік сустрэч, вынікі якіх можна пабачыць на стэндзе, матчы справядліва і бескампрамісна судзяць Аляксандр Ходзюш і Сяргей Сахончык.
Большасць з нас любіць футбол за галы. А іх на турніры было шмат – камбінацыйных і здалёк, лагічных і выпадковых, з гульні і са стандартаў, карацей кажучы, на любы густ. Нягледзячы на 30-градусную спёку, футбалісты і футбалісткі паказвалі добрую гульню.

Турнир по футболу среди дворовых команд прошёл в ШумилиноАсабліва хочацца адзначыць дзяўчынак, якія не проста не пабаяліся выйсці на поле супраць хлопчыкаў, а і далі ім сур’ёзны бой. Крыху не дацягнулі да прызавога месца слабадскія футбалісткі – у іх чацвёрты вынік.
Кожны матч асаблівы. І не важна, колькі табе год – 10 ці 15. Важна, што гуляеш за каманду сяброў, якую аніяк нельга падвесці. Збітыя каленкі зажывуць, а перамога і забітыя галы застануцца ў памяці надоўга.
Упрыгажэннем турніру стаў фінальны паядынак “Светласельскі” – “Маладзёжка”.  Юным футбалістам не хапіла асноўнага часу, каб вызначыць пераможцу, вось і прыйшлося прабіваць пенальці.

Фартуна ўсміхнулася камандзе  “Маладзёжка”. Дапоўніла прызавую тройку каманда “Алмаз”.
Пераможцы і прызёры турніру атрымалі медалі, а завяршылася мерапрыемства агульным чаяваннем з тортам у выглядзе футбольнага поля.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №58 ад 31.08.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось гэта футбол! Мора эмоцый і перажыванняў, безліч адрэналіну, радасць перамогі і горыч няўдач – усё гэта было на турніры па футболе сярод дваровых каманд, які...
 
 
 


Архив (Новости Спорта)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика