Тройка вызначана. 21.by

Тройка вызначана

15.08.2018 18:43 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулыя выхадныя прайшлі дзве сустрэчы адкрытага чэмпіянату раёна па футболе. Нягледзячы на тое, што лідэры турніру ўдзел у іх не прымалі, пасля гэтых гульняў вызначыліся тры каманды, якія па выніках чэмпіянату будуць з медалямі.

мяч в сетке

“Лясгас”, “Люсіна” і “ПМС” – гэтыя каманды ўжо забяспечылі сабе адзін з камплектаў медалёў. Што гэта будуць за медалі, вырашыцца пасля апошніх гульняў чэмпіянату, якія запланаваны на 25-26 жніўня.

Апошняй камандай, якая страціла шансы на прызавую тройку, стаў малькавіцкі “Інтэграл”. Клецкія рабяты, якія прадстаўляюць малькавіцкую каманду, мелі тэарэтычныя шансы на тое, каб заняць трэцяе месца. Аднак “Арбіта” на сваім поле дзейнічала больш натхнёна, самаааддана і ўпэўнена і ў выніку атрымала перамогу з лікам 2:1. Футбалісты з Азярэчча ў сярэдзіне першага тайма літаральна за дзве хвіліны забілі два галы, вызначыліся Ілья Белы і Канстанцін Фёдараў. У другім тайме ініцыятываў валодалі футбалісты “Інтэграла”, але іх хапіла толькі на тое, каб скараціць розніцу ў ліку да мінімуму: пенальці рэалізаваў лепшы бамбардзір чэмпіянату Дзмітрый Жукоўскі.

Нягледзячы на тое, што камандзе з Азярэчча трэба згуляць яшчэ адзін матч, ужо вядома, што па выніках чэмпіянату яна загадзя заняла чацвёртае месца. А вось “Інтэграл” апынуўся на шостым месцы, і цяпер малькавіцкай камандзе для таго, каб трапіць у пяцёрку неабходна перамагаць у апошнім туры аднаго з галоўных фаварытаў турніру – каманду “ПМС”.

А пакуль што пятае месца займае навічок спаборніцтваў — “Чырвоная Зорка” з Клецкага раёна. У нядзелю гэтая каманда на сваім полі ў Янавічах, пры неадназначным і даволі спрэчным судзействе мясцовай брыгады, перамагла сапернікаў з “КПД”. Першы тайм завяршыўся ўнічыю – 1:1. На гол Дзмітрыя Паўлоўскага (“Чырвоная Зорка”) дакладным ударам адказаў Аляксандр Бондараў (”КПД”). У сярэдзіне другога тайма клецкая каманда забіла яшчэ двойчы – 3:1. Амаль адразу Антон Жукоўскі скараціў розніцу ў ліку – 3:2. Аднак хутка гаспадары забілі і чацвёрты гол. А на апошніх хвілінах сустрэчы і пяты. Такім чынам, гульня завяршылася з лікам 5:2, на карысць “Чырвонай Зоркі”.

Уладзімір ЗАНЬКА.

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя прайшлі дзве сустрэчы адкрытага чэмпіянату раёна па футболе. Нягледзячы на тое, што лідэры турніру ўдзел у іх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика