Завяршылі сезон на сёмым месцы. 21.by

Завяршылі сезон на сёмым месцы

12.11.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4281.jpg

 У мінулую суботу завяршылася першынство Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі. ФК “Івацэвічы” ў апошнім туры ў гасцявой гульні сустракалася з адным з лідараў – з ФК “Крумкачы” (Мінск). Гэты калектыў датэрмінова аформіў выхад у першую лігу.

Першы тайм аказаўся даволі баявым. Лёгкай прагулкі на старце гульні ў гаспадароў не атрымалася: “Крумкачы” хоць і вызначыліся першымі, але ў хуткім часе атрымалі гол у адказ. Вызначыўся ў складзе нашай каманды Дзмітрый Мілеўскі – 1:1. У другім тайме “Крумкачы”, якія да апошняга тура вялі барацьбу за першае месца з брэсцкім “Рухам”, яшчэ больш узмацнілі ціск на вароты нашай каманды і вызначыліся тройчы, атрымаўшы перамогу з лікам 4:1. 

Гэты вынік, тым не меней, не дапамог мінчанам, бо ў паралельнай гульні (матчы апошняга тура пачыналіся адначасова), “Рух” атрымаў перамогу і стаў чэмпіёнам краіны па футболе сярод каманд другой лігі, “Крумкачы” – на другім месцы, “Спадарожнік” з Рэчыцы – на трэцім. “Рух” і “Крумкачы” атрымалі права гуляць у наступным сезоне ў першай лізе першынства Беларусі.
ФК “Івацэвічы” завяршыла свой дэбютны сезон на сёмым месцы – гэта дастойны вынік для навічка лігі. 

ХХХ
…На “Кляноўка-арэне” прайшлі два матчы юных футбалістаў з Івацэвічаў, якія ў рамках Спартакіяды школьнікаў (2005-06 г. н.) і Дзіцячай футбольнай лігі (2007-08 г. н.) на дамашняй арэне прымалі равеснікаў з ДЮСШ-ФК “Баранавічы”. Тут двойчы поспех святкавалі рабяты з Баранавічаў, якія перамаглі адпаведна з лікам 1:0 і 5:0. 
Аляксандр ГОРБАЧ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 ФК “Івацэвічы” ў апошнім туры ў гасцявой гульні сустракалася з адным з лідараў – з ФК “Крумкачы” (Мінск)....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика