Перамаглі ўсіх у Салігорску. 21.by

Перамаглі ўсіх у Салігорску

07.12.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4313.jpg

У мінулую нядзелю ў Салігорску завяршыўся ІІІ штогадовы дзіцячы футбольны турнір “Кроша” на прызы аднаго з лідараў беларускага футбола – мясцовага ФК “Шахцёр”. 12 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі (хлопчыкі 2009-2010 г. н.) на працягу чатырох дзён выяўлялі пераможцу і прызёраў спаборніцтва. У ліку 12 каманд і рабяты з Івацэвічаў (трэнер Д. Лараў), якія выступілі проста выдатна і выйгралі гэты прэстыжны турнір.

 

Трэба адзначыць, што арганізатары спаборніцтваў паклапаціліся належным чынам пра сваіх удзельнікаў: юныя футбалісты пражывалі ў камфартабельнай гасцініцы, аднаўленчыя працэдуры праводзілі ў басейне.
 
Але рабяты з Івацэвічаў прыехалі не адпачываць, а перамагаць. На групавым этапе наша каманда атрымала чатыры перамогі і толькі адзін матч згуляла ўнічыю – з равеснікамі з Салігорска. І вось паўфіналы, нашы хлопчыкі нанеслі паражэнне камандзе ДЮСШ Баранавічаў – 2:1. Наперадзе фінал з “Белшынай” з Бабруйска, якая перамагла ў паўфінале каманду з Бярозы. Нашы рабяты зусім не разгубіліся ў фінальным матчы, дзейнічалі ўпэўнена і надзейна, перайграўшы бабруйчан з лікам 3:1.
Дастойная перамога ў прэстыжным турніры!
 
Індывідуальнымі прызамі таксама ўзнагароджаны нашы рабяты: Цімафей Раўнейка – у намінацыі “Лепшы варатар”, Мацвей Ленкавец – “Лепшы бамбардзір” (забіў у ходзе спаборніцтваў 8 галоў). Увогуле, усе нашы рабяты атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў.
Перамога ў ходзе дадзенага турніру – сведчанне ўмелай і якаснай работы з дзецьмі трэнераў. Вельмі радуе, што наша каманда прыехала ў Салігорск менавіта перамагаць, што ўсе гульні прынеслі выключна станоўчы вынік.
 
Аляксандр ГОРБАЧ (фота з архіва ФК “Шахцёр”, Салігорск).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую нядзелю ў Салігорску завяршыўся ІІІ штогадовы дзіцячы футбольны турнір “Кроша” 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика