Спортивным задором и хорошим настроением Шумилино отметило День снега. 21.by

Спортивным задором и хорошим настроением Шумилино отметило День снега

21.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Парадавацца снегу

Сусветны дзень снегу (Міжнародны дзень зімовых відаў спорту) – свята даволі маладое. Ініцыятарам яго правядзення выступіла Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту, якая ў пачатку 2012 года прапанавала адзначаць яго ў перадапошнюю нядзелю студзеня.
У гэты дзень праводзяцца розныя забаўляльныя спаборніцтвы, цікавыя паказальныя выступленні і снежныя святы, адной з мэт якіх з’яўляецца папулярызацыя актыўных зімовых відаў спорту. Таксама арганізуюцца забавы і гульні, якія даюць магчымасць парадавацца снегу, атрымаць асалоду ад гэтага белага цуда і захаваць уражанні ў памяці да наступнай зімы.  У суботу ў Шуміліне на гарадскім стадыёне і ў гарадскім парку прайшло зімовае свята, прысвечанае Сусветнаму дню снегу. Арганізатары зрабілі ўсё, каб яно стала сямейным.  Нотку арыгінальнасці ўнеслі і шумілінскія аніматары, якія ў касцюмах звяроў, дарылі цудоўны настрой удзельнікам і гледачам.


Адкрывала праграму паказальная трэніроўка юных шумілінскіх біятланістак. Дзяўчаты праехалі некалькі кругоў на стадыёне, у канцы кожнага заязджалі на імправізаванае  стрэльбішча, дзе пяццю выстраламі павінны былі закрыць мішэні і атрымаць рэкамендацыі ад трэнера Генадзя Салапаева.
З якім цудоўным настроем выходзілі на лыжную эстафету лыжнікі: “Сёння лыжня цудоўная, лыжы проста самі едуць”, “Добрая рэпетыцыя перад беларускай лыжнёй”, “Што можа быць лепш, чым катацца ў такое надвор’е на лыжах?”. У гэты дзень не было выпадковых людзей на эстафеце, кожны з тых, хто выйшаў на старт, сапраўдны аматар зімовых відаў спорту. А самыя хуткія хвіліны паказала каманда аддзела па адукацыі райвыканкама.
А колькі адрэналіну было на сямейнай спартландыі на санках “Нашы сані едуць самі ”! За перамогу змагаліся дзесяць сем’яў. Усмешкі і пазітыўны настрой сталі саюзнікамі і дзяцей, і дарослых. Невядома, у каго было больш азарту: у дзяцей, якія весела падалі з санак падчас язды, ці ў бацькоў, якія як мага хутчэй цягнулі санкі з дзецьмі.
Лыжная эстафета і сямейная спартландыя закончыліся, а людзі не разыходзіліся. І вось яны ўжо бяруць удзел у вулічным дартсе і стральбе з пнеўматычная зброі ці ў розных забавах на катку. “Тата, маці, а мы яшчэ там не ўдзельнічалі”, – з іскрынкай у вачах звяртаецца да сваіх бацькоў чырванашчокая ад марозу і забаў маленькая дзяўчынка.
А тым часам весела было і ў гарадскім парку: праявіць сваю фантазію можна было ў будаўніцтве снежных фігур. А колькі жадаючых было паўдзельнічаць у конкурсе па кіданні сняжкоў “Трапны снегавік”! Шмат страцілі і тыя, хто не пабачыў футбол на снезе, шумілінскія і обальскія футбалісты стварылі снежна-футбольную феерыю. Безліч эмоцый было пры “ўзяцці гары”. Кожны імкнуўся атрымаць званне “Уладар гары!”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парадавацца снегу Сусветны дзень снегу (Міжнародны дзень зімовых відаў спорту) – свята даволі маладое. Ініцыятарам яго правядзення выступіла Міжнародная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика