Лепшыя ў вобласці. 21.by

Лепшыя ў вобласці

19.02.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 9 па 11 лютага на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна адбыўся Чэмпіянат Мінскай вобласці па настольным тэнісе, у якім прынялі ўдзел 10 мужчынскіх і 8 жаночых каманд. У выніку напружанай барацьбы выявілі пераможцаў.

У камандным заліку сярод жанчын 1-е месца занялі валожынцы, 2-е – у прадстаўнікоў Барысаўскага раёна, 3-е – Маладзечанскага раёна. Сярод мужчын 1-е месца заняла каманда Маладзечанскага раёна, 2-е – Барысаўскага раёна, 3-е дасталося камандзе г. Жодзіна.

У асабістым заліку сярод жанчын перамогу святкавала Анастасія Кажура з Маладзечанскага раёна. 2-е і 3-е месцы адпаведна занялі Яна Раманчык і Анастасія Патоцкая з Валожынскага раёна.

Сярод мужчын на вышэйшую прыступку п’едэстала падняўся Валянцін Дзямідчык з Барысаўскага раёна. На 2-м месцы аказаўся Уладзімір Промскі з г. Жодзіна, на 3-м – Павел Патрэпка з Вілейкі.

Наш кар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 па 11 лютага на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна адбыўся Чэмпіянат Мінскай вобласці па настольным тэнісе, у якім прынялі ўдзел 10...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика