У мінулую суботу, 16 лютага, на цэнтральным стадыёне Глуска праходзілі раённыя спаборніцтвы па лыжным спорце сярод школьнікаў. 21.by

У мінулую суботу, 16 лютага, на цэнтральным стадыёне Глуска праходзілі раённыя спаборніцтвы па лыжным спорце сярод школьнікаў

20.02.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У мінулую суботу, 16 лютага, на цэнтральным стадыёне Глуска праходзілі раённыя спаборніцтвы па лыжным спорце сярод школьнікаў. У іх прынялі ўдзел каманды гімназіі і школ гарпасёлка. У праграме была лыжная эстафета, якую беглі асобна юнакі і дзяўчаты (па чатыры чалавекі), кожны з іх пераадолеў дыстанцыю ў 1 000 метраў. Самым хуткім квартэтам сярод дзяўчат аказаліся прадстаўніцы гімназіі, другімі да фінішу прыйшлі школьніцы СШ № 2, трэцімі сталі вучаніцы першай школы. Адметна, што і ў юнакоў расклад прызёраў такі самы: гімназія, СШ № 2, СШ № 1. Таму прадказальны і агульны вынік раённых лыжных спаборніцтваў: першае месца заняла каманда гімназіі, на другім — лыжнікі школы № 2, на трэцім месцы — школа № 1. Каманда-пераможца атрымала кубак і дыплом 1-й ступені ад аддзела па адукацыі, спорце і турызме, дыпломы адпаведных ступеняў былі ўручаны і ўсім удзельнікам  гэтай лыжнай гонкі.

А назаўтра, 17 лютага, у Магілёве праходзілі абласныя лыжныя спаборніцтвы сярод жыхароў сяла. Глускі раён прадстаўлялі 12 чалавек у трох узроставых катэгорыях: да 18 гадоў, да 35 гадоў і тыя, каму больш за 35. Менавіта самыя        вопытныя нашы лыжнікі і сталі прызёрамі ў асабістым заліку. Сярод жанчын другое месца заняла Галіна Юхневіч, трэцім у мужчынскай гонцы стаў Анатоль Муха. Трэба сказаць, што і маладзейшыя спартсмены паказалі нядрэнную хуткасць на лыжні, бо ўся каманда ў цэлым заняла чацвёртае месца, адстаўшы ад прызёра ўсяго на адно ачко.

Т. ЛУГАВАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу, 16 лютага, на цэнтральным стадыёне Глуска праходзілі раённыя спаборніцтвы па лыжным спорце сярод школьнікаў. У іх прынялі ўдзел каманды гімназіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика