Шумилинские спортивные новости. 21.by

Шумилинские спортивные новости

18.03.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барацьба
У мястэчку Чысць Маладзечанскага раёна прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе, у якім бралі ўдзел юныя барцы з Беларусі, Украіны, Расіі і Літвы.
Обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, з гэтых прэстыжных спаборніцтваў прывезлі чатыры прызавыя месцы: першае – у Вячаслава Цітова (вагавая катэгорыя 68 кг), трэція месцы ў Цімафея Карасёва (в/к 44 кг), Анатоля Анцупава (в/к 32 кг) і Яўгена Ліпчанкі (в/к 29 кг).
*  *  *
Добрыя вынікі паказалі барцы  нашага раёна на адкрытым першынстве вобласці на прызы трэнера Рэваза Гігауры.
Обальскія барцы Яўген Ліпчанка (вагавая катэгорыя 29 кг), Ілья Канстанцінаў (в/к 38 кг), Цімафей Карасёў (в/к 44 кг) і Арсеній Лосеў (в/к 68 кг) занялі першыя месцы.  У Анатоля Анцупава (в/к 32 кг) і Уладзіслава Аверчанкі (в/к 38 кг) – трэція месцы. Трэніруе спартсменаў Пётр Ганушчанка.
Выхаванцы Юрыя Сцяпанава з Шуміліна заваявалі пяць прызавых месцаў. Перамогі святкавалі Раман Хадуноў (в/к 42 кг) і Данііл Антаноўскі (в/к 85 кг), другое месца ў Арцёма Шацілы (в/к 85 кг), трэція – у Данііла Булаха (в/к 42 кг) і Дзяніса Сініцкага (в/к 57 кг).
Вавінам в’ет во дао
На рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод юніёраў і дарослых і фестывалі в’етнамскіх баявых мастацтваў “Маленькі дракон” сярод малодшых кадэтаў каманда раённага цэнтра дзяцей і моладзі (аб’яднанне па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”, трэнер Святлана Бараноўская) заваявала 2 першыя, 6 другіх і 9 трэціх месцаў.
Аляксей Фурманаў святкаваў перамогу ў паядынках сярод 15-17-гадовых хлопцаў, Аляксандра Краўчанка “ўзяла” першае месца ў комплексе практыкаванняў без зброі.
Жывуць футболам
Ніхто не спрачаецца з тым, што футбол – спорт нумар адзін у свеце. Багата футбольных заўзятараў і ў нашым раёне, прычым многія з іх не толькі падтрымліваюць любімыя каманды, а і самі гуляюць у футбол.
ФАЦ аб’яднаў шумілінскіх футбалістаў і выставіў каманду ў адкрыты турнір па міні-футболе на прызы аддзела спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама сярод працоўных. За перамогу змагаецца 13 калектываў.
“Шумілінскія футбалісты выйшлі з ініцыятывай да кіраўніцтва ФАЦ паўдзельнічаць у турніры, – дзеліцца капітан каманды Максім Дземідзенка. – Нас падтрымалі. Жаданне гуляць выказваюць многія. Таму праблем з саставам не ўзнікае. На кожнай гульні ёсць дзве поўныя пяцёркі”.
Футбалісты самі дабіраюцца да Віцебска, папярэдне дамовіўшыся пра тое, хто будзе гуляць. Зразумела, што пастаяннага складу ўдзельнікаў каманды няма, бо гульні праходзяць па вечарах у буднія дні, а таксама па выхадных. А многія працуюць пазменна. Праўда, касцяк каманды вызначыўся даўно – Максім Дземідзенка, Віктар Райчонак, Андрэй Мазанкоў, Аляксандр Храпавіцкі, Аляксандр Саўчанка, Вадзім Пінягін, Павел Барысаў, Аляксей Духовіч і Арсеній Каробчыц.
Хлопцы гуляюць у сваё задавальненне, яны і ў шумілінскую спартзалу пастаянна ходзяць па трэніроўкі. На сённяшні дзень каманда “ФАЦ Шумілінскага раёна” змагаецца за прызавую тройку. У спісе лепшых бамбардзіраў на першым месцы ў лізе з 29 галамі Андрэй Мазанкоў.  Па выніках тураў у сімвалічныя зборныя  траплялі Віктар Райчонак, Сяргей Гоманаў, Арсеній Каробчыц, Іван Астапенка і Андрэй Мазанкоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №22 ад 19.02.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барацьба У мястэчку Чысць Маладзечанскага раёна прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе, у якім бралі ўдзел юныя барцы з Беларусі, Украіны, Расіі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика