Фінал дастойных апанентаў — у Кіраўску прайшлі міні-футбольныя спаборніцтвы сярод школьнікаў. 21.by

Фінал дастойных апанентаў — у Кіраўску прайшлі міні-футбольныя спаборніцтвы сярод школьнікаў

26.03.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На стадыёне СДЮШАР прайшлі раённыя спаборніцтвы па міні-футболе ў межах Спартакіяды школьнікаў. Удзел у іх прынялі 8 каманд хлопчыкаў з устаноў адукацыі раёна. Аб тым, як праходзіў турнір, рэдактару Інтэрнэт-рэсурса расказаў галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Максім Хамічэнка.

Зборныя былі падзелены на 2 падгрупы — удзельнікі адной з іх выяўлялі мацнейшых на міні-футбольнай пляцоўцы, для другой такая ж па памерах была абсталявана на футбольным полі. Згодна рэгламенту спаборніцтваў у финальную частку выходзілі па 2 лепшыя каманды з падгруп. Імі сталі прадстаўнікі абедзвюх гарадскіх школ, а таксама Барчыцкага УПК ДС-СШ і Мышкавіцкай СШ. Каманды згулялі паміж сабой яшчэ па адной кругавой сістэме.



У выніку паядынкаў вызначыліся пары для розыгрышу прызавых месцаў. У матчы, у якім вырашаўся лёс трэцяга месца, мышкавіцкія школьнікі перамаглі сапернікаў з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага з лікам 3:1.

У рашаючым паядынку за першае месца сустрэліся юныя футбалісты СШ №1 і Барчыцкага УПК ДС-СШ. Гэта быў матч дастойных апанентаў — ніхто не хацеў саступаць пальму першынства. Ужо ў пачатку сустрэчы школьнікі з горада двойчы паразілі вароты барчыцкіх рабят, аднак напрыканцы першага тайма яны прайгравалі 2:3. Пасля перапынку кіраўчане ўзвінцілі тэмп і тройчы дабіліся поспеху. А за 2 мінуты да канца матча лік стаў 5:4, але на большае рабят з Барчыц крыху не хапіла. Мінімальная перамога каманды СШ№1.



______________





У гэты ж дзень вучэбна-трэніровачны збор быў праведзены з юнымі футбалісткамі. Сфарміравана зборная каманда раёна, якая будзе абараняць гонар Кіраўшчыны ў фінале абласной спартакіяды школьнікаў. З 25 па 30 сакавіка для дзяўчат арганізаваны яшчэ адзін вучэбна-трэніровачны збор, які праходзіць у Чыгірынцы.

Фота Максіма ХАМІЧЭНКІ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На стадыёне СДЮШАР прайшлі раённыя спаборніцтвы па міні-футболе ў межах Спартакіяды школьнікаў. Удзел у іх прынялі 8 каманд хлопчыкаў з устаноў адукацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика