Газета «Полымя» публікуе ўрыўкі з «Кнігі памяці: Турэц-Ярэмічы», выданай у Ізраілі ў 1978 годзе. 21.by

Газета «Полымя» публікуе ўрыўкі з «Кнігі памяці: Турэц-Ярэмічы», выданай у Ізраілі ў 1978 годзе

15.04.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З «Кнігі памяці: Турэц-Ярэмічы»
Рэдакцыя: Майкл Вальцэр-Фас, Машэ Каплан
Апублікавана ў Ізраілі ў 1978 г.

Так выглядалі яўрэйскія могілкі ў Турцы да 1939 года

…У 1930-х гадах Аўраам Гесік маладым юнаком прыехаў у Турэц на канікулы. Тут яго папрасілі скласці карту могілак і абнавіць рэестр памерлых. На той момант гаворка ішла пра тэрыторыю плошчай 8 акраў (каля 32370 кв.м.). Ніхто з мясцовых не ведаў дакладнага ўзросту могілак, але часткова захаваныя стэлы з паўночна-ўсходняга боку сведчылі пра тое, што пахаванню было некалькі стагоддзяў. Пасля 6 тыдняў працы спадар Аўраам сам знайшоў пліты са 150-гадовай гісторыяй. А калі карта могілак і рэестр былі зроблены, то мясцовыя яўрэі сказалі мужчыне: “Вы далі жыццё мёртвым”. Але хто бы мог падумаць, што праз некалькі гадоў нацысты знішчаць гэтую працу, а самае страшнае – прынясуць новыя смерці жыхарам Турца.

…Пасля вайны ў Турцы не засталося ні аднаго яўрэя. Пра гэта сведчаць успаміны яўрэйскай сям’і, якая прыехала сюды ў 1956 годзе ў пошуках пахавання сваёй бабулі. Калі яны зайшлі на мясцовыя могілкі, то ўбачылі, што большасць стэлаў ураслі ў зямлю, надпісы сталі неразборлівымі. Потым сям’я паднялася на ўзгорак, дзе былі пахаваныя расстраляныя немцамі яўрэйскія жыхары Турца. І тут нават маладое пакаленне нібы акамянела, глядзела на зямлю і адчувала ўвесь жах і боль. Унук спытаў: “Дзядуля, а ты не хочаш прамовіць зараз кадзіш?” І над магіламі загучала яўрэйская песня-малітва веры і літасці.

…У канцы кастрычніка 1941 года ўсіх яўрэяў сабралі ў цэнтры мястэчка Турэц. А групу з 12 чалавек адправілі на могілкі капаць яму 5,5 на 2,5 метры. Людзі ведалі, што гэта стане іх агульнай магілай. Ахоўцы білі людзей прыкладамі, каб яны хутчэй працавалі. Самага слабога застрэлілі. Затым немцы выбралі 55 яўрэяў, на краю ямы раздзялілі іх на 3 групы. Першай з іх наказалі раздзецца да бялізны. Начальнік паліцыі Серафімовіч падыйшоў да свайго старога сябра Хеймовіча (абодва працавалі да вайны на млыне ў Вобрыне і разам гулялі ў карты) і выстраліў яму ў галаву. Такі лёс чакаў кожнага яўрэя ў трох абраных групах. Хлопцы, якія капалі магілы, пасля расстрэлу выпроствалі ў іх целы сваіх знаёмых і родных і засыпалі зямлёй. На наступны дзень начальнік паліцыі сказаў, што калі астатнія яўрэі не будуць плаціць узносы, то растраляюць і іх сем’і. Але праз два дні мы даведаліся, што прымусова каля 20 хрысціянаў былі дастаўленыя на яўрэўскія могілкі, каб вырыць вялікую яму для ўсіх яўрэяў у абшчыне. На світанні ў лістападзе 1941 года вялікая група гестапаўцаў разам з ардой паліцыянтаў, якіх набралі з навакольных вёсак, блакіравалі ўсе дарогі і загадалі ўсім яўрэям сабрацца разам. Затым выбралі каля 150 чалавек у якасці працоўнай сілы, пасадзілі ў машыны і павезлі. Астатніх, каля 500 чалавек, – расстралялі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З «Кнігі памяці: Турэц-Ярэмічы» Рэдакцыя: Майкл Вальцэр-Фас, Машэ Каплан Апублікавана ў Ізраілі ў 1978 г. …У 1930-х гадах Аўраам Гесік
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика