Заключны від спартакіяды школьнікаў прайшоў у Кіраўску. 21.by

Заключны від спартакіяды школьнікаў прайшоў у Кіраўску

20.05.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На базе СШ №1 прайшоў заключны від спартакіяды школьнікаў — летняе мнагаборства дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь “Здароўе”.

Мацнейшыя выяўляліся ў розных узростах у некалькіх відах, сярод якіх былі скачкі ў даўжыню з месца, згібанне-разгібанне рук ва ўпоры, нахілы ўперад, падцягванне на перакладзіне (хлопчыкі), падыманне тулава ў становішчы лежачы, чаўночны бег, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, бег 30 м, а таксама бег 800 м, 1000 м, 1500 м, 3000 м (у залежнасці ад узросту). Удзел у раённым этапе прынялі 125 вучняў.

Лепшую падрыхтоўку ў чарговы раз прадэманстравалі рабяты Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, якія і заваявалі камандную перамогу. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Максім ХАМІЧЭНКА, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе СШ №1 прайшоў заключны від спартакіяды школьнікаў — летняе мнагаборства дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика