Футбалісткі з Кіраўшчыны не трапілі ў лік прызёраў, але выступілі паспяхова. 21.by

Футбалісткі з Кіраўшчыны не трапілі ў лік прызёраў, але выступілі паспяхова

20.05.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Магілёве прайшлі фінальныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяўчынак 2003-2004 гадоўнараджэння і маладзей.

Удзел у іх, пераадолеўшы занальны бар’ер, упершыню заслужыла зборная Кіраўскага раёна, што ўжо само па сабе з’яўляецца поспехам. Прычым узрост нашых дзяўчынак быў маладзей агучанага рэгламентам. Тым не менш, юныя кіраўчанкі былі ў кроку ад п’едэстала гонару.

На групавым этапе нашы юныя футбалісткі, уступаючы па ходу матча 1:3 зборнай Крычава, змаглі дабіцца перамогі 4:3. Варыянтаў адолець каманду СДЮШАР №7 з Магілёва не было — паражэнне 0:4. Затое “адыграліся” на зборнай Бялыніч — 2:0. Другое месца ў групе дазволіла ў стыкавым матчы паспрачацца за 3-4 месцы з камандай Клімавіч. Ва ўпартым паядынку ўсё вызначыў адзіны забіты мяч, які, на жаль, быў забіты ў нашы вароты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве прайшлі фінальныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяўчынак 2003-2004 гадоўнараджэння і маладзей. Удзел у іх, пераадолеўшы занальны бар’ер, упершыню...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика