У Міжнароднай спартакіядзе ветэранаў-фізкультурнікаў прыме ўдзел кіраўчанін. 21.by

У Міжнароднай спартакіядзе ветэранаў-фізкультурнікаў прыме ўдзел кіраўчанін

23.05.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29-30 мая ў Магілёве пройдзе VI Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР. Аб гэтым расказаў старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба раёна Віктар Бялянаў.

У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 120 спартсменаў у саставе 10 зборных каманд з Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, а таксама Мінска, Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, замежныя каманды з Маскоўскай вобласці і Літвы.

У праграме — некалькі відаў спорту: шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, більярд, летняе мнагаборства “Здароўе” (бег, плаванне, скачкі ў даўжыню, падцягванне на перакладзіне, стральба з пнеўматычнай зброі).

Як паведаміў Віктар Бялянаў, плануецца, што ў спаборніцтвах выступіць і прадстаўнік нашага раёна Канстанцін Гарбачоў, які на нядаўняй змешанай абласной спартакіядзе сярод моладзі і ветэранаў фізічнай культуры і спорту, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стаў пераможцам у дартсе.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29-30 мая ў Магілёве пройдзе VI Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика