“Старт” у Шуміліне і Обалі. 21.by

“Старт” у Шуміліне і Обалі

18.06.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Старт” у Шуміліне і Обалі


“За лета ў нас адпачнуць 122 дзіцяці ў дзвюх зменах, інакш кажучы, 50% выхаванцаў спартыўнай школы, – расказвае начальнік лагера Алег Асташонак. – На кожны дзень свая праграма. Зразумела, што пераважаюць валейбол і актыўны адпачынак. Адным словам, не даём  засумаваць ні па спорце, ні па любімай гульні. Хаця будзе дастаткова экскурсій, пазнавальных квестаў, экскурсій і паходаў”.
Выхавальнікамі ў “Старце” на час лагера працуюць трэнеры СДЮШАР.  Штодзённа ў “Старце” адна-дзве трэніроўкі па валейболе ў спартыўнай зале і пляжным валейболе на валейбольнай пляцоўцы на стадыёне. Чакаюць юных спартсменаў таварыскія гульні з камандамі з Бешанковічаў, Віцебска і Наваполацка. Прычым, гуляць будуць як дома, так і ў гасцях.
Упершыню “Старт” адкрыў свае дзверы для адпачываючых у Обалі. “У Обалі працуюць два нашы аддзяленні – па грэка-рымскай барацьбе і валейболе, – працягвае Алег Асташонак. – Таму і было прынята рашэнне адкрыць групу для адпачынку, аздараўлення і трэніровак для 20 обальскіх выхаванцаў спартыўнай школы”. Сярод адпачываючых – неаднаразовыя пераможцы абласных і рэспубліканскіх стартаў па грэка-рымскай барацьбе Ілья Канстанцінаў, Яўген Ліпчанка і Анатоль Анцупаў. Даспадобы дзецям адпачынак і трэніроўкі, якія праводзяць Пётр Ганушчанка і Людміла Харкавец. “Што можа быць лепш адпачынку і заняткаў па любімым відзе спорту, – пераканана кажуць дзеці. – Такое лета – проста клас!”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Старт” у Шуміліне і Обалі “За лета ў нас адпачнуць 122 дзіцяці ў дзвюх зменах, інакш кажучы, 50% выхаванцаў спартыўнай школы, – расказвае начальнік лагера Алег...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика