Лепшыя ў спартакіядзе школьнікаў — Паўлавіцкая і Чыгірынская школы. 21.by

Лепшыя ў спартакіядзе школьнікаў — Паўлавіцкая і Чыгірынская школы

18.06.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




З заканчэннем навучальнага года завяршылася і чарговая спартакіяда школьнікаў. Рэзультаты яе аказаліся рознымі: некаторыя ўдзельнікі пацвердзілі свой статус лідараў, і ў той жа час не абышлося без нечаканасцей, што дадало спаборніцтвам цікавасці. Аб гэтым расказаў галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Максім Хамічэнка.

Галоўнай навізной спартакіяды стала тое, што ўпершыню вынікі ў камандным заліку падводзіліся ў дзвюх групах: група “А” — установы адукацыі з колькасцю вучняў ад 100 і больш і група “Б” — да 100 чалавек. Згадзіцеся, зыходзячы з напаўняльнасці школ, не ўсім даводзіцца сапернічаць паміж сабой у роўных умовах. Цяпер жа ў калектываў малакамплектных сельскіх устаноў адукацыі з’явіўся дадатковы стымул у турнірнай гонцы паміж сабой.
Усяго на працягу навучальнага года камандам было прапанавана 22 віды. Прадстаўнікі школ удзельнічалі на выбар у тых, якіх лічылі патрэбным самі. У залік жа браліся лепшыя рэзультаты ў 10 відах. Трэба адзначыць, што амаль усе каманды выступілі не менш чым у 10 відах, акрамя Любоніцкага УПК ДС-СШ, якая змагла прадаставіць спартсменаў толькі ў 7 відах. Ва ўсіх відах удзельнічалі прадстаўнікі абедзьвюх гарадскіх школ, у большасці — зборныя Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Мышкавіцкай, Чыгірынскай СШ, Барчыцкага УПК ДС-СШ.
Агульнакаманднае месца, як заўсёды, вызначалася па агульнай суме набраных ачкоў. У плюс камандам ішлі балы за ўдзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Не атрымалася сенсацыі з чэмпіёнам у групе “А”. Найбольш стабільна і роўна зноў выступіла дружная каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева (настаўнік фізічнай культуры і здароўя Валерый Вароніч), якая ў бара­ць­бе за 1 месца зноў не пакінула нікому шанцаў і ў 11-ты раз запар (!) аформіла перамогу ў спартакіядзе. У розных спаборніцтвах, у якіх прымала
ўдзел паўлавіцкая каманда, яна “ўзяла” 12 (!) першых месцаў: у баскетболе (дзяўчынкі), мнагаборстве “Абаронца Айчыны” (зіма, лета), плаванні, мнагаборстве “Здароўе” (зіма, лета), біятлонных гонках “Снежны снайпер” (у малодшай, сярэдняй і старэйшай групах), лыжных гонках, стральбе, лёгкай атлетыцы. Акрамя таго, паўлавіцкія школьнікі з поспехам прадстаўлялі наш раён на шэрагу абласных спаборніцтваў, дзе заваёўвалі прызавыя месцы, двое прадстаўнікоў установы адукацыі
ўдзельнічалі ў рэспуб­лі­канскім этапе спаборніц­тваў “Снежны снайпер”, чацвёра — у летнім мнагаборстве “Здароўе”, а яшчэ сямёра склалі палову зборнай Магілёўшчыны ў зімовым мнагаборстве “Здароўе”, у якім сталі чэмпіёнамі! Удзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах прынеслі Паўлавіцкай школе дадаткова ажно 250 ачкоў, хаця яны і без таго заваявалі чэмпіёнства.
Другую суму балаў, як і летась, набрала каманда СШ №1 — 1036, з якіх 75,6 дадатковых (настаўнікі Аляксандр Каранкевіч, Барыс Гаўрыленка, Анастасія Русанава, Юрый Сафронаў). Трэцяе месца заняла каманда СШ №2 імя К.П.Арлоўскага — 832 ачкі, дадатковых — 1,5 (настаўнікі Сяргей Садоўнікаў, Юрый Чэкулаеў). Чацвёртае і пятае месцы ў выніковай табліцы адпаведна занялі Мышкавіцкая і Баравіцкая школы.
У групе “Б” найбольш удала выступілі прадстаўнікі Чыгірынскай СШ (настаўнік Сяргей Іваніцкі), якія набралі 840 ачкоў. Гэта, між іншым, трэці паказчык у агульным выніку. Рабяты адной з самых аддаленых устаноў адукацыі раёна паўдзельнічалі ў 17 відах спартакіяды і ў 8 з іх занялі прызавыя месцы, склаўшы дастойную канкурэнцыю больш камплектным школам. Акрамя таго, чыгірынскія школьнікі прымалі актыўны ўдзел у іншых раённых спаборніцтвах, не ўваходзячых у спартакіяду школьнікаў, дзе займалі прызавыя месцы. Вучні школы ўдзельнічалі таксама ў абласных спаборніцтвах, асабліва прадстаўнічай па саставу чыгірынцамі была дзявочая футбольная каманда раёна.
Другі рэзультат — 760 ачкоў — набрала каманда Барчыцкага УПК ДС-СШ (настаўнік Алена Яскевіч). Асабліва ўдала яе прадстаўнікам удаліся спаборніцтвы па валейболе, дзе ім не было роўных, міні-футболе (юнакі) — 2 месца, (дзяўчаты) — 3 месца.
Трэцяе месца заняў Жыліцкі УПК ДС-СШ — 715 ачкоў. Чацвёртае і пятае месцы — адпаведна Дабаснянскі і Любоніцкі УПК ДС-СШ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З заканчэннем навучальнага года завяршылася і чарговая спартакіяда школьнікаў. Рэзультаты яе аказаліся рознымі: некаторыя ўдзельнікі пацвердзілі свой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика