С областной профсоюзной спартакиады кореличские спортсмены вернулись с комплектом наград. 21.by

С областной профсоюзной спартакиады кореличские спортсмены вернулись с комплектом наград

20.06.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 раёнаў вобласці, 20 каманд і больш за 260 удзельнікаў. Менавіта так лічбава можна ахарактырызаваць абласную спартакіяду работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая адбылася 14 чэрвеня ў Лідзе.
Урачыстае адкрыццё свята па традыцыі адбылося на базе Лідскага раённага фізкультурна-спартыўнага комплексу “Юнацтва”. Перад пачаткам стартаў самых актыўных, спрытных і хуткіх членаў прафсаюза вітаў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Алізаровіч, які пажадаў спартсменам найлепшых вынікаў і яркіх перамог.



Так яно і атрымалася. Гонар Карэліцкага раёна абаранялі інжынер па ахове працы СВК “Жухавічы” Аляксандр Рамановіч, эканаміст СВК “Жухавічы” Святлана Рамановіч і рабочы комплекснай будаўнічай брыгады па рамонце і абслугоўванні будынкаў СВК “Маяк-Заполле” Аляксандр Чужаўка. Усе яны выдатна выступілі ў розных відах спорту. Так, Аляксандр Чужаўка стаў лепшым у гіравым спорце, Аляксандр Рамановіч заняў другое месца ў легкаатлетычным кросе, Святлана Рамановіч – таксама другое месца ў кросе і першае – у дартсе.
– Нашы рабяты — малайцы, – адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская. – Яны не толькі паказваюць добрыя вынікі на працоўных месцах, але і маюць высокія спартыўныя поспехі.



Аляксандр і Святлана Рамановічы абараняюць спартыўны гонар Карэліччыны з года ў год. Аднак сёлетнія спаборніцтвы выдаліся асабліва гарачымі. Па словах Святланы Рамановіч, стаяла спякота, больш за 30 градусаў, якая ў гарадскіх умовах пераносілася дастаткова цяжка. Аднак выдатная фізічная падрыхтоўка карэліцкіх спартсменаў дала станоўчы вынік: 3-4 разы на тыдзень Аляксандр і Святлана робяць вячэрнюю прабежку каля 10 кіламетраў альбо катаюцца на веласіпедах.
– І для здароўя карысць, і для душы адпачынак, – сцвярджае спартыўная сям’я.

Аксана ЯНУШ

Фота прадастаўлена прафсаюзам работнікаў АПК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 раёнаў вобласці, 20 каманд і больш за 260 удзельнікаў. Менавіта так лічбава можна ахарактырызаваць абласную спартакіяду работнікаў аграпрамысловага комплексу,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика