Шумилинский район стал богаче на четырёх кандидатов в мастера спорта. 21.by

Шумилинский район стал богаче на четырёх кандидатов в мастера спорта

27.06.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Максім Васільеў, Багдан Ушал, трэнер Святлана Бараноўская, Станіслаў Шпулёў і Аляксей Фурманаў.

На прыступку вышэй

Нядаўна наш раён пабагацеў на чатырох новых кандыдатаў у майстры спорту. Гэта адбылося дзякуючы перамогам па вавінам в’ет во дао Аляксея Фурманава і Максіма Васільева на першынстве Еўропы, Багдана Ушала і Станіслава Шпулёва  – на першынстве Беларусі. Трэніруе кандыдатаў майстар спорту Святлана Бараноўская.
Спартсмены пяць год займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: ва-вінам вьет во дао”. “Хлопцы адказныя, шмат трэніруюцца, – расказвае Святлана Бараноўская. – Кожны старт для іх – магчымасць не толькі праявіць сябе, а і атрымаць новыя ўменні. Кожны паядынак аналізуюць, робяць высновы як з перамог, так і з паражэнняў”.
У кожнага з хлопцаў шлях да ганаровага звання кандыдата ў майстры спорту быў свой, на якім былі не толькі першыя прыступкі на спаборніцтвах, але і крыўдныя паражэнні, і расчараванні. Яны выстаялі і прайшлі свой шлях воіна, галоўнай філасофіі вавінам в’ет во дао.
“Гэта толькі пачатак, – адзначылі кандыдаты ў майстры спорту. – Для новых перамог неабходна яшчэ больш трэніравацца і авалодваць новымі навыкамі. У нашым відзе спорту немагчыма перамагаць без пастаяннай работы на сабой. За кожнай перамогай і званнем – пот шматлікіх трэніровак”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максім Васільеў, Багдан Ушал, трэнер Святлана Бараноўская, Станіслаў Шпулёў і Аляксей Фурманаў. На прыступку вышэй Нядаўна наш раён пабагацеў на чатырох новых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика