Если у вас, вашего ребёнка сегодня или завтра день рождение, советуем посетить парк 40-летия Победы в Сенно. 21.by

Если у вас, вашего ребёнка сегодня или завтра день рождение, советуем посетить парк 40-летия Победы в Сенно

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Голас Сененшчыны

Імяніннікаў тут чакае невялікі, тым не менш, прыемны сюрпрыз. Адзін з этапаў вяровачнага гарадка яны змогуць прайсці бясплатна.

Если у вас, вашего ребёнка сегодня или завтра день рождение, советуем посетить парк 40-летия Победы в Сенно

 — Не забудзьце толькі захапіць дакумент, які пацвярджае гэты факт, — раіць Мікалай Долатаў, галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама.

 Для аматараў выпрабаваць свае сілы, спрыт, смеласць, каб атрымаць адрэналін, прадугледжваюцца і іншыя бонусы. Напрыклад, скідкі для асоб, якія рашыліся пераадолець усе тры этапы.

 Атракцыйн замацаваны на дрэвах на вышыні да 7 метраў. Тым не менш, праходжанне яго абсалютна бяспечнае, што гарантавана страховачнай сістэмай, праверана шматгадовай практыкай карыстання. У Сянне атракцыён з’явіўся летась. Але ў іншых, больш буйных населеных пунктах Беларусі падобныя забаўляльныя аб’екты эксплуатуюцца даўно.

Если у вас, вашего ребёнка сегодня или завтра день рождение, советуем посетить парк 40-летия Победы в Сенно

 — Прайсці вяровачны гарадок ці адзін з яго этапаў можа любая асоба незалежна ад пола і ўзросту. Адзінае абмежаванне – рост. Ён павінен складаць не менш 120 см, — расказвае Алена Ляўкоўская, якая нярэдка выступае ў якасці інструктара. У абавязкі спецыяліста ўваходзяць замацаванне страховачнай амуніцыі, суправаджэнне да пляцоўкі, сустрэча пасля праходжання этапа сваіх падапечных.

 Если у вас, вашего ребёнка сегодня или завтра день рождение, советуем посетить парк 40-летия Победы в Сенно

 Атракцыён працуе толькі ў выхадныя. Асабліва ён запатрабаваны ў святочныя дні, калі ў парку праходзяць розныя мерапрыемствы, масавыя гулянні. За дзень на вяровачным гарадку бывае да 60 чалавек, падлічылі ў ФСК “Алімп”, якому належыць атракцыён. Колькасць наведвальнікаў залежыць і ад надвор’я. Аднак рост заўважны. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічае той факт, што парк за апошнія гады не толькі прыкметна добраўпарадкаваны. А гэтым летам кожную суботу супрацоўнікамі ўстаноў культуры, школьных і па-за школьных устаноў, ФСК “Алімп” ладзяцца яшчэ і канцэрты, рознастайныя культурныя, спартыўныя, забаўляльныя мерапрыемствы і гульні. Сінаі паступова ператвараюцца ў месца для масавага, сямейнага адпачынку.

 Фота Аляксандра Лазюка.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Імяніннікаў тут чакае невялікі, тым не менш, прыемны сюрпрыз. Адзін з этапаў вяровачнага гарадка яны змогуць прайсці бясплатна.  — Не забудзьце толькі...
 
 
 


Архив (Новости Спорта)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика