Шумилинское спортивное лето финишировало в Амбросовичах. 21.by

Шумилинское спортивное лето финишировало в Амбросовичах

03.09.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лёгкі  ўспамін  пра  спартыўнае  лета
У пятніцу ў аграгарадку Амбросавічы прайшло спартыўнае мерапрыемства для жыхароў Дабейскага сельсавета.

Стадыён у дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Дружба” стаў месцам спартыўных баталій, усмешак і добрага настрою.  Арганізатары мерапрыемства, работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, прапанавалі вяскоўцам насычаную праграму, у якой маглі паўдзельнічаць як дарослыя, так і дзеці. Чаўночны бег, стральба з пнеўматычнай зброі, хадзьба на хадулях, дартс, конкурс з футбольнымі элементамі, скачкі на скакалцы – большасць удзельнікаў прайшлі ўсе гэтыя этапы. А ў перапынках паміж стартамі з задавальненнем спрабавалі свае сілы на вулічных трэнажорах. Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем: лепшыя амбросавіцкія спартсмены атрымалі пачастункі.
Спартыўнае мерапрыемства ў Амбросавічах падвяло вынік спартыўнага лета на Шуміліншчыне. “Сёлета ФАЦ у населеных пунктах раёна праводзіў спартыўныя святы  над назвамі “Лета – пара спартыўная” і “Спартакіяда сярод жыхароў пэўнага сельсавета”, –  расказвае дырэктар ФАЦ Аляксей Ляснічы. – Спаборніцтвы ўключалі папулярныя віды спорту. Галоўнае было не столькі паказаць высокія спартыўныя вынікі, сколькі прадэманстраваць, што любы чалавек можа весці актыўны лад жыцця”.
Усяго прайшло 8 спартыўна-забаўляльных святаў “Лета – пара спартыўная” (на старт выйшла каля 340 удзельнікаў) і 7 мерапрыемстваў сярод жыхароў сельсаветаў (удзельнічала каля 500 чалавек). Сёлета мерапрыемствы праводзіліся не толькі ў аграгарадках, а і ў буйных вёсках. Так, сапраўдныя святы спорту і здаровага ладу жыцця прайшлі ў Язвіне, Пабедзе, Сіроціне. Багата яркіх эмоцый падарылі і старты, што ладзіліся ў аграгарадках, у якіх збіраліся каманды не толькі з арганізацыі і прадпрыемстваў, а і па месцы жыхарства.
“Дадзеныя мерапрыемствы паказалі сваю жыццяздольнасць, – падсумоўвае Аляксей Ляснічы. –  Наступным летам практыка правядзення спартыўна-забаўляльных свят будзе працягвацца. Хочацца зрабіць акцэнт на сямейныя старты. Гэта стане лепшай прапагандай актыўнага ладу жыцця”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №69 ад 03.09.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёгкі  ўспамін  пра  спартыўнае  лета У пятніцу ў аграгарадку Амбросавічы прайшло спартыўнае мерапрыемства для жыхароў Дабейскага сельсавета. Стадыён у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика