У “Шуміліна STAR” – серабро. 21.by

У “Шуміліна STAR” – серабро

10.09.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У  “Шуміліна  STAR”  –  серабро
Каманда “Шуміліна STAR” стала сярэбраным прызёрам рэспубліканскага турніру па футболе “Скураны мяч”


Лепшыя каманды з усіх абласцей Беларусі на мінулым тыдні вялі ўпартую барацьбу на двух палях комплексу футбольнага клуба “Мінск” у рэспубліканскіх спаборніцтвах на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Скураны мяч”. У спаборніцтвах сярод дзяўчат 2008-2010 гадоў нараджэння гонар Віцебшчыны абаранялі футбалісткі з нашага раёна.
Вольга Рахцеева, Лідзія Кавалёва, Ксенія Марозава, Анастасія Палікіна, Карына Калугіна, Карына Сторажава (усе з Шумілінскай СШ №2),  Марыя Несцерава, Ганна Панкраценка, Кацярына Пусянкова, Ксенія Юрчанка, Лідзія Голубева, Анжаліка Паўлава (Слабадская школа) і Софія Кучко (Шумілінская СШ №1) паказалі годную гульню. Нашы зямлячкі ўпэўнена выйгралі ў каманд “Алімпія” (Мінск), “Надзея” (Гродзенская вобласць) і “Тарпеда” (Магілёў), а ў фінале саступілі брэсцкай камандзе. Трэніруе каманду Уладзімір Кучко, якому дапамагае Уладзіслаў Траццякоў.
Па выніках спаборніцтваў лепшым галкіперам турніру прызналі Марыю Несцераву.
Адзначым, што футбалісткі “Шуміліна STAR” свае гульні праводзілі пры добрай падтрымцы: балець за сваіх дачок прыехалі ў Мінск бацькі.
Акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах, дзяўчаты паглядзелі матч КХЛ паміж “Дынама-Мінск” і “Нафтахімік” на “Дынама-Арэне”, а таксама  наведалі адкрытую трэніроўку нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У  “Шуміліна  STAR”  –  серабро Каманда “Шуміліна STAR” стала сярэбраным прызёрам рэспубліканскага турніру па футболе “Скураны мяч” Лепшыя каманды з усіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика