У юных шашистов Кировщины — «серебро» областной спартакиады. Второй год подряд!. 21.by

У юных шашистов Кировщины — «серебро» областной спартакиады. Второй год подряд!

16.11.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Магілёве прайшла абласная спартакіяда па шашках з удзелам школьнікаў 2005 гадоў нараджэння і маладзей. У камандным заліку зборная каманда Кіраўшчыны заняла 2-е месца, паўтарыўшы поспех мінулага года.

За званне мацнейшых змагаліся 20 каманд з раённых цэнтраў, а таксама Магілёва і Бабруйска. За шашачнымі дошкамі сустракаліся 92 ўдзельнікі спартакіяды. Кожную каманду прадстаўлялі па 3 хлопчыкі і па адной дзяўчынцы. У састаў кіраўскай зборнай увайшлі Ілья Лебедзеў, Аляксей Бодык і Анастасія Бялянава з СШ №1 (трэнер Барыс Гаўрыленка) , а таксама вучань Чыгірынскай СШ Уладзіслаў Паўлоўскі (трэнер Сяргей Іваніцкі).

У жорсткай канкурэнцыі нашы юныя шашысты ў чарговы раз прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і ў камандным заліку, як і летась, занялі 2-е месца, прапусціўшы наперад толькі традыцыйных фаварытаў — бабруйчан.

Ёсць у нас прызёры і ў асабістым заліку. Другі год запар сярэбраным прызёрам стаў Ілья Лебедзеў. “Падрос” у параўнанні з мінулым годам і Аляксей Бодык: летась ен не змог увайсці ў тройку лепшых, а зараз заваяваў “бронзу” .

Абодва нашы названыя вышэй шашысты ўключаны ў састаў кандыдатаў у зборную Магілёўскай вобласці, якой прадстаіць змагацца на рэспубліканскім узроўні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве прайшла абласная спартакіяда па шашках з удзелам школьнікаў 2005 гадоў нараджэння і маладзей. У камандным заліку зборная каманда Кіраўшчыны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика