21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абвешчаны «сцэнарый» выбарчай кампанii

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПРОТАС

Як вядома, кiраўнiк дзяржавы сваiм указам прызначыў дату выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 2 сакавiка 2003 года. Пра тое, як будзе праводзiцца выбарчая кампанiя, учора журналiстам цэнтральных СМI расказала старшыня Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына.

Сёння выбарчая кампанiя знаходзiцца на першым сваiм этапе — iдзе вылучэнне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных выбарчых камiсiй. У нашай краiне 1679 мясцовых Саветаў, адпаведна, такая ж колькасць камiсiй i будзе сфармiравана. Натуральна, большая частка мясцовых Саветаў — невялiкiя сельскiя i пасялковыя (1446 i 78 адпаведна). Гарадскiх Саветаў гарадоў раённага падпарадкавання — 11, 20 — гарадоў абласнога падпарадкавання, 117 раённых i 7 Саветаў (адпаведна i камiсiй) будуць мець абласны ўзровень (6 абласных цэнтраў i горад Мiнск). Гэты этап завершыцца 3 снежня. Такiм чынам, палiтычныя партыi, грамадскiя аб’яднаннi, працоўныя калектывы i грамадзяне будуць мець дастаткова часу, каб вылучыць сваiх кандыдатаў у склад камiсiй. Старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэслiла, што адпаведны Указ прэзiдэнта аб выбарах у адпаведнасцi з законам мог з’явiцца i значна пазней, нават 2 снежня. У такiм разе на вылучэнне кандыдатур засталося б толькi два днi.

— Кiраўнiк дзяржавы стварыў спрыяльныя ўмовы для таго, каб камiсii былi сфармiраваны, i для таго, каб усе палiтычныя сiлы змаглi не толькi падрыхтавацца да выбараў, але i вылучыць кандыдатаў у склад выбарчых камiсiй, — адзначыла Лiдзiя Ярмошына.

Самы iнтэнсiўны перыяд выбарчай кампанii — вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты — пачнецца з 22 снежня i завершыцца 20 студзеня. Адбываецца вылучэнне трыма спосабамi. Першы — кандыдатаў вылучаюць мясцовыя кiруючыя органы палiтычных партый. Праўда, у партыйным вылучэннi ёсць адзiн нюанс — у вылучэннi кандыдатаў могуць удзельнiчаць толькi афiцыйна зарэгiстраваныя ў органах юстыцыi структурныя падраздзяленнi.

Другi спосаб вылучэння кандыдатаў — па iнiцыятыве працоўных калектываў колькасцю не менш за 150 чалавек у абласныя цi Мiнскi гарадскi Саветы, колькасцю не менш за 75 чалавек — у раённыя i гарадскiя Саветы. Пры гэтым працоўныя калектывы могуць адносiцца да прадпрыемстваў, якiя не з’яўляюцца юрыдычнымi асобамi. Трэцi спосаб самы папулярны i эфектыўны (дазваляе займацца агiтацыяй ужо на момант вылучэння) — вылучэнне шляхам збору подпiсаў. Для таго каб стаць кандыдатам у дэпутаты Мiнскага гарадскога цi абласнога Савета, дастаткова сабраць 150 подпiсаў, для раённага цi гарадскога ўзроўняў — 75, для сельскага ўзроўню — 20 подпiсаў. Трэба засяродзiць увагу на тым, што грамадскiя аб’яднаннi ў вылучэннi кандыдатаў у дэпутаты не ўдзельнiчаюць.

З 20 па 30 студзеня адбудзецца рэгiстрацыя кандыдатаў у дэпутаты.

Старшыня Цэнтрвыбаркама паведамiла, што зараз камiсiяй рыхтуецца чарговая пастанова — «Аб выкарыстаннi дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi для правядзення перадвыбарнай агiтацыi i прапаганды». Аднак яна не будзе прынята без кансультацый са спецыялiстамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, кiраўнiк дзяржавы сваiм указам прызначыў дату выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 2 сакавiка 2003 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика