МI-5: графiня Бенкендорф была шпiёнам i палюбоўнiцай Горкага
Брытанскае МЗС рассакрэцiла дакументы, якiя пралiваюць святло на жыццё рускай графiнi Марыi Бенкендорф. Як вынiкае з сакрэтнага лiста пасольства Вялiкабрытанii ў Маскве ў МЗС, Марыя Iгнатаўна Будберг (графiня Бенкендорф) з’яўлялася агентам-нелегалам савецкай разведкi i магла працаваць у краiнах Заходняй Еўропы.
Дадзеная справаздача была складзена ў 1936 годзе па запыту МЗС Вялiкабрытанii агентамi МI-5 у Маскве. Да апошняга моманту яна лiчылася сакрэтнай. Акрамя абвiнавачанняў у шпiянажы, супрацоўнiк МI-5, якi склаў справаздачу, абапiраючыся на свае крынiцы, сцвярджае, што Будберг была лесбiянкай i мела схiльнасць да выпiўкi. Ён таксама пiша ў Лондан, што Будберг некалькi разоў асабiста сустракалася са Сталiным i аднойчы нават падарыла яму акардэон. Аўтар справаздачы таксама не забывае ўзгадаць i пра багатае асабiстае жыццё графiнi, якая двойчы была замужам, а пазней, магчыма, мела любоўную сувязь з Максiмам Горкiм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскае МЗС рассакрэцiла дакументы, якiя пралiваюць святло на жыццё рускай графiнi Марыi Бенкендорф
|
|