21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр СIВАК: «Эфектыўная эканомiя энерганосьбiтаў каштуе вялiкiх грошай»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Пагроза абмежавання аб’ёмаў паставак расiйскага газу ў нашу дзяржаву пэўны час таму набыла рэальныя абрысы. Таму актуальнасць мерапрыемстваў, што праводзяцца для скарачэння спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў, узрасла на парадак. Аднак якiм чынам будзе праводзiцца эканомiя i цi не паўплывае яна на наш з вамi камфорт? Каб высветлiць гэта, карэспандэнт «Звязды» сустрэўся з намеснiкам мiнiстра энергетыкi Аляксандрам СIВАКОМ.

— У маштабах дзяржавы эканомiя, у тым лiку, канешне, палiўна-энергетычных рэсурсаў, не можа абапiрацца выключна на нейкiя арганiзацыйныя метады. Каб наладзiць сапраўды эфектыўную эканомiю, трэба ўкласцi вялiкiя грошы. Калi будзе адпаведнае фiнансаванне, то i вынiкi не прымусяць сябе чакаць. Рэзка, кардынальна скарацiць спажыванне палiўна-энергетычных рэсурсаў магчыма шляхам тэхнiчнага i тэхналагiчнага пераўзбраення, выхаду на новы ўзровень. А што мы маем зараз? Планавыя паказчыкi адпаведных укладанняў у нашай сiстэме штогод павiнны складаць 250 — 260 мiльёнаў долараў. А рэальныя лiчбы дзесьцi амаль напалову меншыя. Мы, канешне ж, не займаемся толькi канстатацыяй фактаў. Трэба быць аб’ектыўнымi: мы будуем, будуем цi не больш за ўсе дзяржавы постсавецкай прасторы, па аб’ёмах можам ледзь не з Расiяй параўнацца. Аднак магчымасцi рэалiзаваць тое, што неабходна, у поўнай меры не маем з-за недахвату сродкаў.

— Цi маюцца ў нас канкрэтныя мерапрыемствы па змяншэнню расходу палiўна-энергетычных рэсурсаў?

— Варыянты змяншэння спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў ёсць. Але гэта не азначае, што яны абавязкова будуць прымяняцца. Не трэба ствараць нейкай панiкi, але быць падрыхтаванымi да таго цi iншага шляху развiцця сiтуацыi проста неабходна, каб пасля не мiтусiцца, а працаваць па плану. У жыццi ж усякае бывае, можа i аварыя нейкая буйная здарыцца. Таму адпаведная праграма дзеянняў на выпадак надзвычайных сiтуацый проста неабходная. Кожная дзяржава павiнна быць падрыхтавана да гэтага. Адна з такiх сiтуацый — скарачэнне паставак палiва. У гэтым выпадку трэба хутка мiнiмiзаваць страты, iмгненна перайсцi на рэзервовае палiва, нават штосьцi адключыць можна — сiтуацыя так складваецца. Але гэта экстрэмальны выпадак. Шмат дзяржаў, дарэчы, мелi такi сумны вопыт — прыбалтыйскiя краiны, Украiна, Расiя. Таму нам у гэтым плане нельга скардзiцца. Пакуль сур’ёзных збояў дапушчана не было. Усё гэта дзякуючы таму, што ў нашай дзяржаве склалася адладжаная сiстэма падрыхтоўкi i праходжання перыядаў, што звязаныя з максiмумам нагрузак.

— Аднак трэба прызнаць i той факт, што жорсткая залежнасць у плане паставак энерганосьбiтаў ад адной «крынiцы» — гэта таксама, мякка кажучы, не вельмi добра. Магчыма, трэба пралiчваць i iншыя варыянты?

— А хто вам сказаў, што мы iншых варыянтаў не пралiчваем? Усякая справа, якая будуецца выключна на адным варыянце, калi-небудзь можа даць збой. Таму трэба мець запасныя шляхi. Iнакш проста нельга гарантаваць устойлiвую працу. У прынцыпе, мы можам пры жаданнi патрэбныя энергарэсурсы атрымаць i з iншых крынiц. Але гэта — грошы. Усё трэба пралiчваць. Павышэнне энергетычнай незалежнасцi каштуе вельмi дорага.

— Аляксандр Уладзiмiравiч, цi не пойдзе тады эканомiя энерганосьбiтаў у нас па больш «таннаму» шляху — праз панiжэнне тэмпературы сеткавай вады, напрыклад?

— Я супраць «гульнi» з тэмпературай сеткавай вады ў штатных умовах. Калi нешта надзвычайнае здарыцца, то людзям можна растлумачыць прычыну таго, чаму вада негарачая. А так цi атрымаецца ўвогуле эканомiя? Да таго ж гэта i небяспечна, паколькi iнжынерныя сiстэмы праектавалiся пад пэўную тэмпературу. Тое ж самае i з ацяпленнем.

— Дарэчы, пра ацяпленне. На ваш погляд, цi не ўзнiкне ў хуткiм часе неабходнасцi ў пераглядзе санiтарных нормаў з мэтай змяншэння тэмпературнага паказчыка цяпла ў кватэрах?

— Не бачу ў гэтым неабходнасцi. Чаму мы павiнны сядзець у холадзе? Iншая справа, што за гэтую паслугу трэба належным чынам заплацiць. I тарыфы для насельнiцтва ўзраслi на парадак. За электрычнасць i газ жыхары аплачваюць 100 працэнтаў сабекошту, за цяпло — 70. Усё гэта зроблена з мэтай максiмальна вызвалiць ад цяжару перакрыжаванага субсiдзiравання рэальны сектар эканомiкi, калi тыя ж прамыслоўцы плацiлi за паслугi па завышаных тарыфах. Неабходна, каб прадукцыя была канкурэнтаздольная, тады i прадпрыемства ў стане будзе заплацiць свайму работнiку за працу добрыя грошы.

Як бачым, ужо зараз насельнiцтва разлiчваецца па тарыфах, што блiзкiя да рэальных. Iншага шляху няма, дзяржава i так доўгi час субсiдзiравала насельнiцтва. Зараз сiтуацыя змянiлася, таму магчымасцi i далей працягваць такую палiтыку няма. Сёння цяпло, газ i электрычнасць каштуюць жыхару нятанна. Але росту запазычанасцi пакуль не назiраецца — усе разумеюць, што трэба разлiчвацца своечасова.

— А як у нас справы са знешнiм доўгам? За газ, напрыклад...

— Знешнi доўг за газ складае без пенi каля 150 мiльёнаў долараў. Аднак трэба мець на ўвазе той факт, што гэта запазычанасць мiнулых гадоў, сёлетнi аб’ём праплачаны поўнасцю. Можна сказаць, што ў нас адбыўся пазiтыўны пералом у плацяжах. Праўда, зараз прыходзiцца браць газ не толькi ў «Газпрама», але i ў шэрагу незалежных пастаўшчыкоў.

— На наступны год кантракты ўжо заключаны?

— Пакуль не, аднак у нас няма падстаў для хваляванняў. У наступным годзе анiякiх праблем у гэтым плане ўзнiкнуць не павiнна. Праца над кантрактамi iдзе ў звычайным рэжыме, няма адхiленняў i па часе. Штогод гэта адбываецца напрыканцы года. Так што пастаўкi будуць забяспечаны ў патрэбным аб’ёме. Праўда, трэба заўважыць, што ўвесь мой аптымiзм зыходзiць з аднаго: аплата за энерганосьбiты будзе своечасовай i поўнай. Бясплатна ўстойлiвасць энергасiстэмы не забяспечваецца.

— Аляксандр Уладзiмiравiч, у суседнiх дзяржаў маецца пэўны вопыт рэфармавання энергасiстэм. Цi прапрацоўваюцца падобныя варыянты ў нас?

— Iснуе праблема адаптацыi сiстэмы да сённяшнiх умоў. I мы займаемся яе вырашэннем. Не стаў бы называць гэта рэфармаваннем, проста вывучаецца адпаведны вопыт шэрагу краiн. На падставе мiнiмiзацыi iх памылак мы паспрабуем адбудаваць сваю сiстэму. Галоўная мэта гэтага — павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi i прыцягненне iнвестыцый. Ёсць жаданне мiнiмiзаваць рост тарыфаў, каб максiмальна «палегчыць жыццё» сваiм спажыўцам.

— Тады, магчыма, гаворка пойдзе i пра акцыянiраванне?

— А што ў гэтым незвычайнага? Падзел вiдаў дзейнасцi, не больш таго. З’явяцца iнвестыцыi — з’явiцца магчымасць шмат чаго карыснага зрабiць. Тут няма небяспекi, паколькi кантрольны пакет акцый у энергетыцы застанецца за дзяржавай. Галоўнае — бачыць перспектывы i гiбка кiраваць працэсам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагроза абмежавання аб’ёмаў паставак расiйскага газу ў нашу дзяржаву пэўны час таму набыла рэальныя абрысы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика