Палымянае слова «Полымя»
Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК
Учора ў Мiжнародным цэнтры iнтэграцыйнай iнфармацыi прайшла творчая сустрэча з супрацоўнiкамi i аўтарамi часопiса «Полымя» з нагоды 80-годдзя выдання.
«Полымя» — гэта вiзiтная картка лiтаратурнай Беларусi, часопiс, якi працуе на духоўнасць нашага народа, — адзначыў памочнiк прэзiдэнта, начальнiк Галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Iван Карэнда. Пiсьменнiк Алесь Савiцкi, чый творчы шлях непасрэдна звязаны з «Полымем», гаварыў пра часопiс як пра «мастацкi летапiс народа», «духоўнае апiрышча», «малiтву сучаснiка». Алесь Ануфрыевiч зачытаў сяброўскi зварот да рэдакцыi народнага пiсьменнiка Iвана Пятровiча Шамякiна. Адметна, што класiк беларускай лiтаратуры ад iмя лiтаратараў розных пакаленняў адзначыў: «Мы ўсе — «палымянцы»!». Рэдакцыю часопiса шчыра вiншавалi з юбiлеем намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч, намеснiк мiнiстра культуры Валерый Гедройц, паэты, пiсьменнiкi, лiтаратуразнаўцы. Дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва» Таiса Бондар адзначыла, што «Полымя» iмкнецца захаваць лепшыя «палымяныя» традыцыi — каб бачыць i прадбачыць лепшае на шляху ў будучыню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiжнародным цэнтры iнтэграцыйнай iнфармацыi прайшла творчая сустрэча з супрацоўнiкамi i аўтарамi часопiса «Полымя» з нагоды 80-годдзя выдання
|
|