21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«А ў нас сёння хрэсьбiны»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка КРУК

РАДЗIННАЕ

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 11 і 13 снежня).

У кожнай мясцовасцi былi нейкiя свае рытуальныя хады, на якiх трымаўся сюжэт абрадавай дзеi, але разам з тым былi i тыя рытуалы або нейкiя складовыя часткi абраду, якiя мелi унiверсальны характар i сустракалiся на ўсёй тэрыторыi Беларусi. Назаву толькi некаторыя з iх.

Перш-наперш трэба ўшанаваць-падзякаваць тым, хто меў да абраду хрышчэння самае непасрэднае дачыненне.

Як толькi госцi ўсядуцца за стол, бацька налiваў першую чарку самому сабе i са словамi: «Здаровы будзьце, госцi дарагiя!» — выпiваў сам. Наступную чарку ён налiваў, канешне ж, бабцы-павiтусе, а затым хросным бацькам. Кожны з iх, перш чым выпiць кiлiшак, прыгаворваў: «Ну, няхай наш хрэснiк вялiкi расце i шчаслiвы будзе!». Затым адну за адной на стол падавалi прыгатаваныя стравы: боршч, крупнiк, нарэшце, апошняй ставiлi бабiну кашу — грэцкую з салам цi алеем.

Павiвальная бабка ставiла кашу ў вялiкiм глiняным гаршку на стол i зноў прыгаворвала: «Ну, чэсная кампанiя, госцi дарагiя! Прасiлi вас на хлеб, на соль, а цяпер прашу i на бабiну кашу пакласцi па чырвонцу!». Яна брала талерку i накрывала гаршчок з кашай. Госцi пачынаюць класцi на талерку грошы, хто колькi можа.

А тым часам кум браў кашу, загарнуўшы гаршчок кавалкам палатна, падымаў, а затым злёгку стукаў аб стол. «Ой, бабка, якi гаршчок моцны ў ганчара выбрала!» — жартаваў непаседлiвы кум. Затым ён другi раз стукаў, гаршчок зноў заставаўся цэлым. Госцi пачыналi кпiць ужо з кума: «Вiдаць, кумок, мала сала еў!». За трэцiм разам кум з усяе сiлы бiў гаршчок аб стол i той разлятаўся на шмат чарапкоў.

Тым часам у хату запрашаюць дзяцей, якiя ўжо даўно чакалi на вулiцы. Бабка брала чарапок, накладвала на яго кашу i раздавала дзецям. Дзецi з’ядалi кашу тут жа, а дарослыя загортвалi яе ў хусцiнку i неслi дадому, каб пачаставаць сваiх дзяцей.

Беларуская радзiнна-хрэсьбiнная абраднасць была як нi ў аднаго iншага славянскага народа багата напоўнена спецыяльна прымеркаванымi да яе песнямi. Адны з iх ушаноўвалi нованароджанае дзiця:

Новая птушачка на свет з’явiлася,

На свет з’явiлася,

Галаском прабудзiлася.

Расцi, расцi, птушачка, вялiка,

Каб была кругом павiта.

Расцi, расцi, птушачка, здарова,

Каб была добра падмога.

Iншыя ўшаноўвалi радзiну, гасцей i новае папаўненне сярод сваёй раднi — хросных бацькоў:

Сягоння ў нас iмянiны

Добрай жаны-гаспадынi.

Сягоння ў нас госцi будуць.

Першыя госцi — дзед i баба,

Другiя госцi — кум з кумою,

Трэцiя госцi — брат з сястрою.

Дзед i баба — уся парада,

Кум з кумою — пагулянне,

Брат з сястрою — пагуканне.

Зразумела, што ў цэнтры ўвагi была парадзiха. Ёй нельга было сядзець за сталом, таму ў яе адрас спявалi песнi-зычэннi, песнi-вiншаваннi:

А ў цэркаўцы ва ўсе званы званiлi,

А ўсе жоны к абедзенцы хадзiлi.

Адна наша Танечка не была:

Яна сабе дачушку радзiла.

А Бог ёй даў, Прачыста матачка,

На ручанькi бабульцы аддала.

Разам з тым склалася так, што найбольшая колькасць песень была адрасавана ўзаемаадносiнам памiж хроснымi бацькамi. Жартоўныя песнi распавядалi пра iх прыхаванае каханне, пра тое, што часам iх параднёнасць пераходзiла межы дазволенага:

Iшоў кум па вулiцы, кума — па гароду,

Як сышлiся кум з кумою, напiлiся мёду.

А кум прапiў грош-грош,

а кума — капейку,

А кум плакаў год-год, а кума — нядзельку.

* * *

А што, ой, у нас ды за дзiва выходзя,

Кум да кумы ўначы ходзя.

Стук да стук ў ваконцы:

— Кумачка, адчынi, кума ў хату ды пусцi.

Добра ж, ой, табе ў пярынах ляжацi,

А цяжка, ой, i мне пад акном стаяцi.

Я, ой, па тваiм да агародзе ходзячы,

Чорныя сцежкi павыбiваў

I шаўковыя боты патаптаў

Я, ой, пад тваiм акном стоячы.

Госцi разумелi, што ў прысутнасцi маленькага дзiцяцi доўга не патаньчыш i не паспяваеш. Дзякавалi за прысмакi i пацiху збiралiся дахаты. Забiралi з сабой i бабку-павiтуху. Выводзiлi яе ў двор, садзiлi на барану i «перлi» да карчмы, а затым да хаты.

Ужо стоячы ў парозе, госцi падхоплiвалi развiтальную:

Запрагайце, запрагайце,

Да дванаццаць валоў,

Адвязiце, адвязiце

Ай бабусю дамоў.

Запрагайце, запрагайце

Да дванаццаць сабак,

Адвязiце, абвязiце

Вы кумоў у кабак.

З гэтага часу ўзаемнае гасцяванне памiж роднымi i хроснымi бацькамi (памiж кумамi) станавiлася з’явай пастаяннай i абавязковай. Людзi хадзiлi ў госцi па чарзе. У адно вялiкае свята ладзiлi гулянне ў адных, у наступнае — стол для гасцей ладзiлi ў другiх. У Уздзенскiм раёне жанчыны расказвалi мне, што парушыць гэты парадак было нельга. Калi хто адмаўляўся сустрэць гасцей, то ўжо да самай смерцi гэту абразу не маглi дараваць. Казалi, што пачэснае званне кума часам было яшчэ вышэйшае, чым званне сваяка. I, канешне ж, нiводнае застолле не абыходзiлася без бабкi-павiтухi.

Узгадаванае дзiця расло, набiралася моцы, станавiлася надзейным памочнiкам мацi i бацьку i сваiм хросным. Узаемасувязi памiж iмi мацнелi i пашыралiся. Але бадай што самым галоўным святам для iх быў Вялiкдзень. Хрэснiк абавязкова наведваў сваiх хросных, якiя адорвалi яго цэлай шапкай пафарбаваных яек. Iмi потым гулялi ў бiткi, качалi, адорвалi дамачадцаў. Своеасаблiвым знакам падзякi хросным бацькам была дзяльба iмi каравая на вяселлi хрэснiка, а таксама самы непасрэдны ўдзел ва ўсiм абрадзе вяселля. Менавiта хросныя бацькi былi побач з маладымi ў вясельным картэжы, у храме падчас вянчання, за сталом на працягу ўсяго святкавання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнай мясцовасцi былi нейкiя свае рытуальныя хады, на якiх трымаўся сюжэт абрадавай дзеi, але разам з тым былi i тыя рытуалы або нейкiя складовыя ч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика