21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкрыцця рэтра-кiнатэатра давядзецца пачакаць

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

КIНО

Запланаванае на каталiцкiя Каляды адкрыццё пасля рэканструкцыi старэйшага сталiчнага кiнатэатра «Цэнтральны» адкладваецца. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiў генеральны дырэктар унiтарнага прадпрыемства «Кiнавiдэапракат» Мінгарвыканкама Васiль КОКТЫШ.

Кiнатэатр «Цэнтральны» быў зачынены для гледачоў яшчэ восенню 2000 года па прычыне аварыйнага стану памяшкання. За больш чым 40 гадоў свайго iснавання ў iм нi разу не праводзiўся капiтальны рамонт. Знаходзiцца ён у жылым будынку, якi ахоўваецца дзяржавай як помнiк архiтэктуры, што значна ўскладнiла рамонтныя работы.

На сённяшнi дзень у кiнатэатры ўжо поўнасцю перакладзены iнжынерныя сеткi, заменена сiстэма ацяплення, вентыляцыi, электразабеспячэння, гукаiзаляцыi з улiкам ўстаноўкi сiстэмы стэрэагуку DOLBI i г.д. Фактычна будаўнiкi са сваёй задачай справiлiся своечасова. А вось рэстаўрацыйныя работы аказалiся куды больш складанымi, чым гэта меркавалася раней, што прывяло не толькi да дадатковых выдаткаў на ажыццяўленне праекта, але i да пераносу адкрыцця кiнатэатра на студзень наступнага года.

Кiнатэатру «Цэнтральны» мяркуецца вярнуць яго гiстарычны выгляд: фасад i фае кiнатэатра зноў будуць выглядаць як i ў сярэдзiне XX стагоддзя. Разам з тым глядзельная зала на 240 месцаў абсталявана па самых сучасных мерках. Памiж мiнiстэрствамi культуры Беларусi i Расii, Мiнгарвыканкамам i УП «Кiнавiдэапракат» было дасягнута пагадненне аб адкрыццi на базе кiнатэатра «Цэнтральны» Цэнтра расiйска-беларускай кiнематаграфii, дзе будуць дэманстравацца ўсе навiнкi айчыннага i расiйскага кiно. Улiчваючы знаходжанне кiнатэатра ў самым ажыўленым месцы беларускай сталiцы, можна не сумнявацца, што яго зала нiколi не будзе пуставаць. Калiсьцi гэта быў адзiн з нямногiх мiнскiх кiнатэатраў, якi збiраў гледачоў нават на ранiшнiя сеансы. Аднак без падарунка на Каляды мiнчане ўсё ж такi не застануцца. 26 снежня адразу ў трох кiнатэатрах («Кастрычнiк», «Перамога» i «Аўрора») адбудзецца прэм’ера працягу фiльма аб прыгодах Гары Потэра — «Гары Потэр i тайны пакой». Дарэчы, нягледзячы на агульную «потэраманiю» лiдэрам пракату 2002 года фiльм «Гары Потэр i фiласофскi камень» усё ж такi не стаў. Найбольшую глядацкую аўдыторыю сабраў вiдовiшчны «Уладальнiк пярсцёнкаў», якi пажадалi ўбачыць на вялiкiм экране 153 тысячы мiнчан. Лiдэр пракату 2001 года — фiльм «Пiрл Харбар» — прыцягнуў у кiнатэатры 175 тысяч жыхароў i гасцей сталiцы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запланаванае на каталiцкiя Каляды адкрыццё пасля рэканструкцыi старэйшага сталiчнага кiнатэатра «Цэнтральны» адкладваецца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика