21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дамскi ўгоднiк» Алег Навiнскi ведае ўсё пра шпiлькi, заколкi, лак i псiхалагiчную несумяшчальнасц

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трапiць да цырульнiка напярэдаднi Новага года амаль немагчыма — многiя iмкнуцца «абнавiць» прычоску менавiта ў апошнiя днi перад святам. Ужо з сярэдзiны студзеня салоны працуюць у надзвычайным рэжыме, а ў цырульнiкаў, якiя прымаюць клiентаў па папярэднiм запiсу, усе перадсвяточныя днi ўжо заняты. Аб тым, як самастойна зрабiць святочную прычоску i як правiльна даглядаць валасы, аб модных зараз тэндэнцыях мы гутарым з прадстаўнiком вельмi рэдкай для мужчын прафесii. Хто-хто, а цырульнiк-мадэльер i кiраўнiк салона «Planeta» Алег НАВIНСКI ведае, як дагадзiць жанчынам.

— Якая даўжыня валасоў i колер сёння актуальныя?

— У модзе прыгожыя, дагледжаныя i здаровыя валасы. Няма нiякiх дакладных рамак, якiя абмяжоўваюць даўжыню. Актуальныя абсалютна розныя формы, даўжыня, складаныя геаметрычныя лiнii, у прычосцы прысутнiчаюць тэндэнцыi 70—80-х. Галоўнае — каб гэта падабалася жанчыне. Ёсць тэндэнцыя да насычанага колера, не абавязкова радыкальнага — гэта можа быць крыху абыграны натуральны. Актуальныя ўсе адценнi колера зямлi: ад светла-пясочнага да насычанага каштанавага. Такая гама трымаецца ўжо трэцi сезон. Сёлета заканадаўца моды ў гэтай галiне фiрма Wella выпусцiла тры новыя насычана каштанавыя колеры: ад цёмнага да сярэдняга. Актуальная i афарбоўка ў iншы колер асобных пасмаў — так званыя варыянты каларыравання.

— Гэта значыць, што бландзiнкi ўжо не ў модзе?

— Белы колер, якi, дарэчы, патрабуе асаблiвага догляду, зараз надзвычай модны. З шыкоўных iншамарак абавязкова выходзяць бландзінкi — значыць, мужчынам гэта падабаецца. Увогуле нам, славянам, i па прыродзе, i па душы блiжэй бландзiнкi.

— Цi часта мяняецца мода ў прычосках?

— Прыкладна раз у год. Гэта нязначныя змяненнi ў афарбоўцы, новыя лiнii ў стрыжцы. Каб даведацца, што зараз у модзе, дастаткова паглядзець прафесiйныя часопiсы — «Hairs», «Долорес»...

— Ваша стаўленне да апошнiх «вынаходнiцтваў», у прыватнасцi, да нарошчвання валасоў?

— Нарошчванне — гэта выйсце для тых, хто хоча адразу i хутка. Але я не прыхiльнiк складаных працэдур, не звязаных з натуральным ходам падзей. Вопыт паказвае, што для валасоў гэта лiшняя нагрузка, потым можа з’явiцца праблема выпадзення.

— Якiмi сродкамi па догляду валасоў абавязкова павiнна карыстацца жанчына?

— Мiнiмальны набор — гэта шампунь, iндывiдуальна падабраны пад тып i стан валасоў, плюс прадукт па догляду (бальзам цi маска) зноў жа з улiкам iндывiдуальных асаблiвасцяў. Але пажадана, каб прафесiянал вызначыў стан валасоў i парэкамендаваў, як пазбавiцца ад праблем. Прадавец не заўсёды можа параiць сродкi, якiя не нашкодзяць, а жанчына не павiнна сама думаць, якi шампунь цi лак выбраць. Цырульнiк павiнен найперш даць кансультацыю аб стане валасоў i падборы сродкаў па догляду, а затым зрабiць стрыжку i ўкладку. Але зараз гэта магчыма толькi ў нямногiх салонах, дзе працуюць квалiфiкаваныя спецыялiсты i выкарыстоўваецца высакаякасная прадукцыя, якая не прадаецца ў магазiнах.

— Цi часта жанчыне трэба наведваць цырульнiка?

— Каб мець дагледжаны выгляд, у салон трэба хадзiць штомесяц.

— Як не памылiцца з выбарам цырульнiка?

— Нягледзячы на тое, iдзяце вы ў звычайную цырульню цi дарагi салон, вы павiнны давяраць свайму майстру. Як яго знайсцi — гэта iншае пытанне. Але калi першапачаткова клiент настроены песiмiстычна, нiчога не атрымаецца. Усiм патэнцыяльным клiентам я пажадаў бы даверам ставiцца да майстра, калi вы, канешне, iдзяце не да першага сустрэчнага.

— Сапраўдны прафесiянал павiнен сам убачыць, што падыдзе жанчыне, цi ўсё ж да апошняга высвятляць, чаго яна хоча?

— З вопытам да цырульнiка прыходзiць адчуванне таго, як лепш: якая даўжыня, колер падыдзе жанчыне. Па стану валасоў прафесiянал вызначае, лягуць яны так, як патрабуе пэўная стрыжка, цi не. Але iгнараваць жаданнi клiента таксама немагчыма...

— А калi жанчына патрабуе тое, што на яе валасах зрабiць немагчыма?

— Я адмаўляюся працаваць. Гэта псiхалагiчная несумяшчальнасць.

— Клiентам заўсёды падабаецца вынiк вашай работы?

— Я магу бачыць жанчыну ў тым вобразе, у якiм яна сябе не ўяўляе. Многiя жанчыны не рашучыя ў плане карэнных змяненняў, i гэтыя змены могуць выклiкаць спачатку шок. Былi выпадкi, але няшмат, калi жанчыны ўставалi з крэсла ў слязах, а на наступны дзень тэлефанавалi i дзякавалi. Але асабiста я не iмкнуся шакiраваць: калi дзяўчына прыйшла з доўгiмi валасамi, я не зраблю ёй кароткую стрыжку. Я прыхiльнiк мяккага экстрыму.

— Жанчыне цяжка дагадзiць?

— Не складаней, чым мужчыне — апошнiя зараз таксама капрызныя. Сёння мужчыны вельмi патрабавальныя да сваёй знешнасцi. Апошнiм часам у нас з’явiлася нямала людзей, якiя не шкадуюць грошы на знешнi выгляд. Трэнер фiрмы Wella, якi нядаўна прыязджаў з Германii ў Мiнск, здзiвiўся колькасцi прыгожых i дагледжаных жанчын у нашай сталiцы.

— Што трэба для таго, каб самастойна зрабiць святочную прычоску?

— У першую чаргу — фантазiя. Прычоска — не абавязкова доўгi тэхналагiчны працэс з выкарыстаннем бiгудзi i электрашчыпцоў. Дастаткова элементарных уяўленняў аб сучасных тэндэнцыях i мiнiмальны набор сродкаў — шпiлькi, заколкi, лак. Нават калi пад рукой толькi шампунь i ёсць усяго 5 хвiлiн, можна атрымаць пышныя, здаровыя i прыгожыя валасы.

Гутарыла Алена АЎЧЫННIКАВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трапiць да цырульнiка напярэдаднi Новага года амаль немагчыма — многiя iмкнуцца «абнавiць» прычоску менавiта ў апошнiя днi перад святам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика