21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падатковы кодэкс Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 лiстапада 2002 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 2 снежня 2002 года


АГУЛЬНАЯ ЧАСТКА

РАЗДЗЕЛ I

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Глава 1

Асноўныя палажэннi

Артыкул 1. Адносiны, якiя рэгулююцца гэтым Кодэксам

1. Гэты Кодэкс устанаўлiвае сiстэму падаткаў, збораў (пошлiн), якiя спаганяюцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь, асноўныя прынцыпы падаткаабкладання ў Рэспублiцы Беларусь, рэгулюе ўладныя адносiны па ўстанаўленню, увядзенню, змяненню, спыненню дзеяння падаткаў, збораў (пошлiн) i адносiны, што ўзнiкаюць у працэсе выканання падатковага абавязацельства, ажыццяўлення падатковага кантролю, абскарджання рашэнняў падатковых органаў, дзеянняў (бяздзеяння) iх службовых асоб, а таксама ўстанаўлiвае правы i абавязкi плацельшчыкаў, па-датковых органаў i iншых удзельнiкаў адносiнаў, якiя рэгулююцца падатковым заканадаўствам.

2. Iнстытуты, паняццi i тэрмiны грамадзянскага i iншых галiн права, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе, прымяняюцца ў тых значэннях, у якiх яны выкарыстоўваюцца ў гэтых галiнах права, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам.

Артыкул 2. Асноўныя прынцыпы падаткаабкладання ў Рэспублiцы Беларусь

1. (Пункт 1 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

2. (Пункт 2 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

3. Падаткаабкладанне ў Рэспублiцы Беларусь грунтуецца на прызнаннi ўсеагульнасцi i роўнасцi.

4. Не дапускаецца ўстанаўленне падаткаў, збораў (пошлiн) i льгот па iх аплаце, якiя наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублiкi Беларусь, яе тэрытарыяльнай цэласнасцi, палiтычнай i эканамiчнай стабiльнасцi, у тым лiку якiя парушаюць адзiную эканамiчную прастору Рэспублiкi Беларусь, абмяжоўваюць свабодны рух фiзiчных асоб, перамяшчэнне тавараў (работ, паслуг) або фiнансавых сродкаў у межах тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi якiя ствараюць у парушэнне Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i прынятых у адпаведнасцi з ёю заканадаўчых актаў iншыя перашкоды для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi арганiзацый i фiзiчных асоб, акрамя забароненай заканадаўчымi актамi.

5. Дапускаецца ўстанаўленне асобых вiдаў мытных пошлiн або дыферэнцыраваных ставак мытных пошлiн у залежнасцi ад краiны паходжання тавараў у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i мытным заканадаўствам.

6. (Пункт 6 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 3. Падатковае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь

1. Падатковае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь — сiстэма прынятых на падставе i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь нарматыўных прававых актаў, якая ўключае:

гэты Кодэкс i прынятыя ў адпаведнасцi з iм законы, што рэгулююць пытаннi падаткаабкладання;

дэкрэты, указы i распараджэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якiя змяшчаюць пытаннi падаткаабкладання;

пастановы Урада Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць пытаннi падаткаабкладання i прымаюцца на падставе i ў выкананне гэтага Кодэкса, прынятых у адпаведнасцi з iм законаў, што рэгулююць пытаннi падаткаабкладання, i актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

нарматыўныя прававыя акты рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, якiя рэгулююць пытаннi падаткаабкладання i выдаваюцца ў выпадках i межах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, а таксама прынятымi ў адпаведнасцi з iм законамi, што рэгулююць пытаннi падаткаабкладання, актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i пастановамi Урада Рэспублiкi Беларусь.

(Частка другая не прыводзiцца як не ўступiўшая ў сiлу.)*

2. (Пункт 2 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

3. У выпадку разыходжання акта падатковага заканадаўства з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзейнiчае Канстытуцыя.

4. У выпадку разыходжання дэкрэта або ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з гэтым Кодэксам або iншым законам, якi рэгулюе пытаннi падаткаабкладання, гэты Кодэкс або iншы закон маюць вяршэнства толькi тады, калi паўнамоцтвы на выданне дэкрэта або ўказа былi дадзены законам.

5. У выпадку разыходжання акта падатковага заканадаўства з актам iншай галiны права, якi змяшчае пытаннi падаткаабкладання, прымяняюцца палажэннi акта падатковага заканадаўства, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 3 i 4 гэтага артыкула.

6. Афiцыйнае тлумачэнне палажэнняў акта падатковага заканадаўства ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

7. Прымяненне актаў падатковага заканадаўства па аналогii не дапускаецца.

Артыкул 4. Удзельнiкi адносiнаў, якiя рэгулююцца гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства

Удзельнiкамi адносiнаў, якiя рэгулююцца гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства, з’яўляюцца:

арганiзацыi i фiзiчныя асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам плацельшчыкамi;

арганiзацыi i фiзiчныя асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам падатковымi агентамi;

Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь i iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь (далей — падатковыя органы);

Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь i мытнi (далей — мытныя органы);

рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, органы мясцовага кiравання i самакiравання, а таксама ўпаўнаважаныя арганiзацыi i службовыя асобы, якiя ажыццяўляюць ва ўстаноўленым парадку, апроч падатковых i мытных органаў, прыём i спагнанне падаткаў, збораў (пошлiн);

Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i яго органы (далей — органы дзяржаўнага кантролю), Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя фiнансавыя органы (далей — фiнансавыя органы), iншыя ўпаўнаважаныя органы — пры вырашэннi пытанняў, аднесеных да iх кампетэнцыi гэтым Кодэксам i iншым заканадаўствам.

Артыкул 5. Дзеянне палажэнняў мiжнародных дагавораў па пытаннях падаткаабкладання

1. Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм падатковага заканадаўства.

2. Калi нормамi мiжнародных дагавораў, што дзейнiчаюць для Рэспублiкi Беларусь, устаноўлены iншыя нормы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Кодэксам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, то прымяняюцца нормы мiжнароднага дагавора, калi iншае не вызначана нормамi мiжнароднага права.

3. Нормы, якiя рэгулююць пытаннi падаткаабкладання i змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, што не ўступiлi ў сiлу, могуць прымяняцца Рэспублiкай Беларусь часова i ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 7. Вiды падаткаў, збораў (пошлiн)

1. У Рэспублiцы Беларусь устанаўлiваюцца рэспублiканскiя падаткi, зборы (пошлiны) i мясцовыя падаткi i зборы.

2. (Пункт 2 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

3. (Пункт 3 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 8. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 9. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 10. Асобыя рэжымы падаткаабкладання

1. (Пункт 1 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

2. Да асобых рэжымаў падаткаабкладання адносяцца:

спрошчаная сiстэма падаткаабкладання;

падаткаабкладанне ў свабодных эканамiчных зонах;

падатак на iгральны бiзнес;

падатак на латарэйную дзейнасць;

адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi;

адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, якiя ажыццяўляюць рэалiзацыю тавараў (работ, паслуг);

падаткаабкладанне асобных катэгорый плацельшчыкаў.

3. (Пункт 3 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 11. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 12. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Глава 2

Плацельшчыкi падаткаў, збораў (пошлiн) i iншыя абавязаныя асобы

Артыкул 13. Плацельшчыкi падаткаў, збораў (пошлiн)

1. Плацельшчыкамi падаткаў, збораў (пошлiн) (далей — плацельшчыкi) прызнаюцца арганiзацыi i фiзiчныя асобы, на якiх у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам ускладзены абавязак плацiць падаткi, зборы (пошлiны).

2. Пад арганiзацыямi маюцца на ўвазе:

2.1. юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь;

2.2. замежныя юрыдычныя асобы i мiжнародныя арганiзацыi;

2.3 простыя таварыствы (удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi);

2.4. гаспадарчыя групы.

3. Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, указаных у падпункце 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых юрыдычных асоб.

4. Удзельнiк простага таварыства, на якога ў адпаведнасцi з дагаворам аб сумеснай дзейнасцi памiж удзельнiкамi ўскладзена вядзенне спраў гэтага таварыства або якi атрымлiвае выручку па дзейнасцi гэтага таварыства да яе размеркавання, выконвае па- датковае абавязацельства гэтага таварыства.

5. Галаўная арганiзацыя (цэнтральная кампанiя) або ўдзельнiк гаспадарчай групы, якi ў адпаведнасцi з заканадаўствам цi дагаворам надзелены паўнамоцтвамi па вядзенню спраў гэтай групы, выконваюць падатковае абавязацельства гэтай гаспадарчай групы.

6. Пад фiзiчнымi асобамi маюцца на ўвазе:

6.1. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь;

6.2. грамадзяне або падданыя замежнай дзяржавы;

6.3. асобы без грамадзянства (падданства).

Артыкул 14. Беларускiя i замежныя арганiзацыi

1. Беларускай арганiзацыяй прызнаецца арганiзацыя, месцам знаходжання якой з’яўляецца Рэспублiка Беларусь.

2. Замежнай арганiзацыяй прызнаецца арганiзацыя, месцам знаходжання якой не з’яўляецца Рэспублiка Беларусь.

3. Беларускiя арганiзацыi маюць статус падатковых рэзiдэнтаў Рэспублiкi Беларусь i нясуць поўны падатковы абавязак па даходах ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь, па даходах ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама па маёмасцi, размешчанай як на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, так i за яе межамi.

Замежныя арганiзацыi не з’яўляюцца падатковымi рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь i нясуць падатковы абавязак толькi па дзейнасцi, што ажыццяўляецца ў Рэспублiцы Беларусь, або па даходах ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь i па маёмасцi, размешчанай на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 15. Месца знаходжання плацельшчыка-арганiзацыi

1. Месцам знаходжання плацельшчыка-арганiзацыi (за выключэннем простага таварыства) прызнаецца месца яе дзяржаўнай рэгiстрацыi, калi iншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам.

Месцам знаходжання простага таварыства прызнаецца месца знаходжання (месца жыхарства) таго яго ўдзельнiка, на якога ў адпаведнасцi з дагаворам аб сумеснай дзейнасцi памiж удзельнiкамi ўскладзена вядзенне спраў гэтага таварыства або якi атрымлiвае выручку па дзейнасцi гэтага таварыства да яе размеркавання.

2. Пры адсутнасцi (бяздзеяннi) месца дзяржаўнай рэгiстрацыi месцам знаходжання плацельшчыка-арганiзацыi прызнаецца месца знаходжання яе вышэйшага органа кiравання (месца, дзе ажыццяўляюцца яго паўнамоцтвы ў адпаведнасцi са статутам або iншымi ўстаноўчымi дакументамi).

Пры адсутнасцi (бяздзеяннi) вышэйшага органа кiравання месцам знаходжання плацельшчыка-арганiзацыi прызнаецца месца, дзе ажыццяўляюцца паўнамоцтвы яе пастаянна дзеючага выканаўчага органа кiравання (адмiнiстрацыi, дырэкцыi, праўлення, цэнтралiзаванай бухгалтэрыi або iншага падобнага органа, якi ажыццяўляе аператыўнае фiнансавае кiраванне гэтай арганiзацыяй).

Пры адсутнасцi (бяздзеяннi) выканаўчага органа кiравання месцам знаходжання плацельшчыка-арганiзацыi прызнаецца месца, дзе прымаюцца рашэннi па пытаннях стварэння, лiквiдацыi i рэарганiзацыi гэтай арганiзацыi, змянення складу яе заснавальнiкаў (удзельнiкаў), павелiчэння або змяншэння памераў статутнага фонду, набыцця або адчужэння яе маёмасцi i iншых iстотных пытаннях кiравання арганiзацыяй, або месца, у якiм знаходзяцца асноўныя бухгалтарскiя дакументы арганiзацыi, або месца жыхарства яе кiраўнiка, заснавальнiка цi ўдзельнiка.

Артыкул 16. Арганiзацыя, якая фiнансуецца з бюджэту (бюджэтная арганiзацыя)

1. Арганiзацыяй, якая фiнансуецца з бюджэту (бюджэтнай арганiзацыяй), прызнаецца арганiзацыя, створаная дзяржаўным органам, у тым лiку мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым i распарадчым органам, для ажыццяўлення кiраўнiцкiх, сацыяльна-культурных, навукова-тэхнiчных або iншых функцый некамерцыйнага характару, якая фiнансуецца з адпаведнага бюджэту на аснове бюджэтнага каштарысу, мае бягучы (разлiковы) рахунак у банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi (далей — банк) i вядзе бухгалтарскi ўлiк у адпаведнасцi з планам рахункаў бухгалтарскага ўлiку, зацверджаным ва ўстаноўленым парадку.

2. Да арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганiзацый), не адносяцца арганiзацыi:

2.1. якiя атрымлiваюць датацыю (мэтавае фiнансаванне) за кошт сродкаў бюджэту на пакрыццё страт ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi i ўтрыманне асноўных фондаў;

2.2. якiя атрымлiваюць з бюджэту сродкi для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Артыкул 17. Фiзiчныя асобы — падатковыя рэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь

1. Падатковымi рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь прызнаюцца фiзiчныя асобы, якiя фактычна знаходзiлiся на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь больш чым 183 днi ў каляндарным годзе.

2. Да часу фактычнага знаходжання на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь адносiцца час непасрэднага знаходжання фiзiчнай асобы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама час, на якi гэта асоба выязджала за межы тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на лячэнне, адпачынак, у камандзiроўку або на вучобу.

3. Не адносiцца да часу фактычнага знаходжання на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь час, на працягу якога фiзiчная асоба знаходзiлася ў Рэспублiцы Беларусь:

3.1. як асоба, якая мае дыпламатычны або консульскi статус, цi як член сям’i такой асобы;

3.2. як супрацоўнiк мiжнароднай арганiзацыi, створанай па мiждзяржаўнаму пагадненню, удзельнiкам якога з’яўляецца Рэспублiка Беларусь, цi як член сям’i такога супрацоўнiка;

3.3. на лячэннi або адпачынку, калi гэта фiзiчная асоба знаходзiлася ў Рэспублiцы Беларусь выключна з гэтай мэтай або з гэтымi мэтамi;

3.4. выключна для пераезду з адной замежнай дзяржавы ў iншую замежную дзяржаву праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь адным транспартным сродкам або выключна з мэтай перасадкi з аднаго транспартнага сродку на iншы пры такiм пераездзе (транзiтны пераезд).

Артыкул 18. Месца жыхарства плацельшчыка — фiзiчнай асобы

1. Месцам жыхарства плацельшчыка — фiзiчнай асобы прызнаецца месца (населены пункт, дом, кватэра або iншае жылое памяшканне), дзе гэта фiзiчная асоба пастаянна або пераважна пражывае, а пры немагчымасцi ўстанавiць такое месца — месца прапiскi (рэгiстрацыi) або iншае месца, указанае ў пашпарце цi iншым пасведчаннi асобы, або месца знаходжання маёмасцi гэтай асобы.

2. Месцам жыхарства непаўналетнiх ва ўзросце да чатырнаццацi гадоў або грамадзян, якiя знаходзяцца пад апекай, прызнаецца месца жыхарства iх бацькоў, усынавiцеляў або апекуноў.

Артыкул 19. Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi

1. Iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi прызнаюцца фiзiчныя асобы, зарэгiстраваныя як iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.

Да iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у мэтах падаткаабкладання прыраўноўваюцца прыватныя натарыусы.

2. Фiзiчныя асобы, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, але якiя не зарэгiстравалiся як iндывiдуальныя прадпрымальнiкi ў парушэнне патрабаванняў заканадаўчых актаў, пры выкананнi абавязкаў, ускладзеных на iх гэтым Кодэсам i iншымi актамi падатковага заканадаўства, не маюць права спасылацца на тое, што яны не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Артыкул 20. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 21. Правы плацельшчыка

1. Плацельшчык мае права:

1.1. атрымлiваць ад падатковых органаў па месцы пастаноўкi на ўлiк бясплатную iнфармацыю аб дзеючых падатках, зборах (пошлiнах), актах па- датковага заканадаўства, а таксама аб правах i абавязках плацельшчыкаў, падатковых органаў i iх службовых асоб;

1.2. атрымлiваць ад падатковых органаў i iншых упаўнаважаных дзяржаўных органаў пiсьмовыя растлумачэннi па пытаннях прымянення актаў па- датковага заканадаўства;

1.3. прадстаўляць свае iнтарэсы ў падатковых органах самастойна або праз свайго прадстаўнiка;

1.4. выкарыстоўваць падатковыя льготы пры наяўнасцi падстаў i ў парадку, устаноўленых гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства;

1.5. на залiк або вяртанне залiшне заплачаных, а таксама залiшне спагнаных сум падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў у парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;

1.6. прысутнiчаць пры правядзеннi падатковай праверкi;

1.7. атрымлiваць акт падатковай праверкi; прадстаўляць у падатковыя органы i iх службовым асобам тлумачэннi па налiчэнню i аплаце падаткаў, збораў (пошлiн), а таксама пярэчаннi (рознагалоссi) па актах праведзеных падатковых праверак;

1.8. патрабаваць ад службовых асоб падатковых органаў выканання актаў падатковага заканадаўства пры ўчыненнi iмi дзеянняў у адносiнах да плацельшчыкаў;

1.9. патрабаваць захавання па- датковай тайны;

1.10. абскарджваць рашэннi па- датковых органаў, дзеяннi (бяздзеянне) iх службовых асоб;

1.11. на вяртанне страт, нанесеных незаконнымi рашэннямi падатковых органаў, неправамернымi дзеяннямi (бяздзеяннем) iх службовых асоб, у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

2. Плацельшчыкi маюць таксама iншыя правы, устаноўленыя гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства.

3. Плацельшчыкам гарантуецца адмiнiстрацыйная i судовая абарона iх правоў i законных iнтарэсаў у парадку, якi вызначаецца гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.

Правы плацельшчыкаў забяспечваюцца адпаведнымi абавязкамi падатковых органаў.

Артыкул 22. Абавязкi плацельшчыка

1. Плацельшчык абавязаны:

1.1. плацiць устаноўленыя падатковым заканадаўствам падаткi, зборы (пошлiны);

1.2. стаць на ўлiк у падатковых органах у парадку i на ўмовах, устаноўленых гэтым Кодэксам;

1.3. весцi ва ўстаноўленым парадку ўлiк даходаў (расходаў) i iншых аб’ектаў падаткаабкладання, калi такi абавязак прадугледжаны актамi падатковага заканадаўства;

1.4. прадстаўляць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк ва ўстаноўленым парадку бухгалтарскiя справаздачы i балансы, падатковыя дэкларацыi (разлiкi), а таксама iншыя неабходныя дакументы i звесткi, звязаныя з падаткаабкладаннем;

1.5. весцi ўлiк дэбiторскай запазычанасцi i пры наяўнасцi запазычанасцi па аплаце падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў прадстаўляць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк пералiк дэбiтораў з указаннем сумы дэбiторскай запазычанасцi;

1.6. прадстаўляць у падатковыя органы i iх службовым асобам, а ў частцы падаткаў, збораў (пошлiн), якiя падлягаюць аплаце ў сувязi з перамяшчэннем тавараў праз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь (далей — мытныя плацяжы), i ў мытныя органы i iх службовым асобам пры правядзеннi падатковых праверак дакументы i звесткi, неабходныя для падаткаабкладання. Забяспечваць службовым асобам падатковых органаў, якiя прыбылi для правядзення выязной падатковай праверкi, магчымасць ажыццяўлення iх правоў i абавязкаў, уключаючы прадастаўленне памяшканняў, прыгодных для разгляду i афармлення неабходнай дакументацыi;

1.7. падпiсаць акт падатковай праверкi. У выпадку нязгоды з фактамi, выкладзенымi ў акце падатковай праверкi, пярэчання па гэтаму акту прадстаўляюцца ў тэрмiн, устаноўлены пунктам 6 артыкула 78 гэтага Кодэкса;

1.8. выконваць законныя ўказаннi падатковага, мытнага органа аб лiквiдацыi выяўленых парушэнняў падатковага заканадаўства;

1.9. паведамляць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк:

1.9.1. аб адкрыццi або закрыццi бягучага (разлiковага) цi iншага рахунку ў банку (для беларускiх арганiзацый — аб рахунках у Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi, а для замежных арганiзацый — аб рахунках у Рэспублiцы Беларусь i тых рахунках, праз якiя ажыццяўляецца iх дзейнасць у Рэспублiцы Беларусь) — у тэрмiн не пазней чым пяць рабочых дзён з дня адкрыцця або закрыцця рахунку. Гэтае палажэнне не прымяняецца ў адносiнах да фiзiчных асоб, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, за выключэннем прыватных натарыусаў;

1.9.2. аб удзеле ў беларускай або замежнай арганiзацыi — на працягу пяцi рабочых дзён з дня, калi плацельшчык стаў удзельнiкам арганiзацыi. Пры гэтым фiзiчная асоба, якая не з’яўляецца падатковым рэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, цi замежная арганiзацыя не абавязаны паведамляць аб удзеле ў iншых замежных арганiзацыях, калi такi ўдзел не звязаны з падаткаабкладаннем у Рэспублiцы Беларусь;

1.9.3. аб прыняццi рашэння аб лiквiдацыi або рэарганiзацыi арганiзацыi, а iндывiдуальным прадпрымальнiкам — аб спыненнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi — у тэрмiн не пазней чым пяць рабочых дзён з дня прыняцця такога рашэння;

1.9.4. аб адасобленых падраздзяленнях арганiзацыi — у тэрмiн не пазней чым дзесяць рабочых дзён з дня iх стварэння або лiквiдацыi;

1.9.5. аб змяненнi месца знаходжання арганiзацыi цi месца жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка — у тэрмiн не пазней чым дзесяць рабочых дзён з дня такога змянення;

1.10. прадстаўляць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк або падатковаму агенту дакументы, якiя пацвярджаюць права на выкарыстанне падатковых iльгот;

1.11. забяспечваць на працягу тэрмiнаў, устаноўленых заканадаўствам, захаванасць дакументаў бухгалтарскага ўлiку, улiку даходаў (расходаў) i iншых аб’ектаў падаткаабкладання, iншых дакументаў i звестак, неабходных для падаткаабкладання;

1.12. забяспечваць, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам, наяўнасць дакументаў, форма якiх зацверджана ўпаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi, аб набыццi таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у месцах захоўвання гэтых таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, пры iх транспарцiроўцы i ў месцах продажу, а таксама дакументаў, што пацвярджаюць водпуск тавараў з месцаў захоўвання ў месцы продажу;

1.13. (Падпункт 1.13 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

1.14. з’яўляючыся крынiцай выплаты даходу для iншых арганiзацый i фiзiчных асоб, у выпадках, устаноўленых гэтым Кодэксам, утрымлiваць i пералiчваць у бюджэт адпаведныя падаткi, зборы (пошлiны);

1.15 выконваць iншыя абавязкi, устаноўленыя гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства.

2. Арганiзацыя або фiзiчная асоба, якiя прызнаюцца пастаянным прадстаўнiцтвам замежнай арганiзацыi, праз якое замежная арганiзацыя ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, абавязаны ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, стаць на ўлiк у падатковых органах адпаведна па месцы свайго знаходжання або па месцы жыхарства i ўтрымлiваць са сродкаў, што належаць гэтай замежнай арганiзацыi, падаткi, зборы (пошлiны), якiя падлягаюць аплаце ўказанай замежнай арганiзацыяй у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам. Пры неатрыманнi або несвоечасовым атрыманнi падаткаў, збораў (пошлiн) на пастаяннае прадстаўнiцтва ўскладаецца адказнасць, устаноўленая для плацельшчыкаў адпаведнах падаткаў, збораў (пошлiн).

3. Плацельшчык, якiя плацiць мытныя плацяжы, абавязаны паведамляць аб абставiнах, указаных у падпунктах 1.9.1, 1.9.3 i 1.9.5 пункта 1 гэтага артыкула, у мытны орган, у зоне дзейнасцi якога ён знаходзiцца, а таксама выконвае абавязкi, прадугледжаныя мытным заканадаўствам.

4. Замежная арганiзацыя, якая ажыццяўляе або збiраецца ажыццяўляць у Рэспублiцы Беларусь прадпрымальнiцкую цi iншую законную дзейнасць, абавязана ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, стаць на ўлiк у падатковым органе незалежна ад таго, цi будзе ў далейшым яе дзейнасць прызнана дзейнасцю праз пастаяннае прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь.

5. За невыкананне або неналежнае выкананне ўскладзеных на плацельшчыка абавязкаў ён нясе адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

Прыцягненне арганiзацыi да адказнасцi не вызваляе яе службовых асоб пры наяўнасцi адпаведных падстаў ад адмiнiстрацыйнай, крымiнальнай або iншай адказнасцi, прадугледжанай заканадаўчымi актамi.

Артыкул 23. Падатковыя агенты

1. Падатковым агентам прызнаецца юрыдычная або фiзiчная асоба, гаспадарчая група, простае таварыства, якое з’яўляецца крынiцай выплаты даходаў плацельшчыку i на якую ў вынiку гэтага Кодэкса i iншых актаў падатковага заканадаўства ўскладаюцца абавязкi па налiчэнню, утрыманню ў плацельшчыка i пералiчэнню ў бюджэт падаткаў, збораў (пошлiн).

2. Падатковы агент мае тыя ж правы, што i плацельшчык, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам.

3. Падатковы агент абавязаны:

3.1. налiчваць, утрымлiваць са сродкаў, якiя належаць плацельшчыку, i пералiчваць у бюджэт адпаведныя падаткi, зборы (пошлiны) у парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;

3.2. па кожнаму плацельшчыку весцi ўлiк налiчаных i выплачаных даходаў, утрыманых i пералiчаных у бюджэт адпаведных падаткаў, збораў (пошлiн);

3.3. прадстаўляць у падатковыя органы дакументы i звесткi, неабходныя для ажыццяўлення кантролю за правiльнасцю налiчэння, утрымання i пералiчэння ў бюджэт адпаведных падаткаў, збораў (пошлiн);

3.4. выконваць iншыя абавязкi, устаноўленыя гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства.

4. За невыкананне або неналежнае выкананне ўскладзеных на падатковага агента абавязкаў ён нясе адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

Артыкул 24. Права на прадстаўнiцтва ў адносiнах, якiя рэгулююцца падатковым заканадаўствам

1. Плацельшчык можа ўдзельнiчаць у адносiнах, што рэгулююцца падатковым заканадаўствам, праз свайго законнага або ўпанаважанага прадстаўнiка, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

2. Асабiсты ўдзел плацельшчыка ў адносiнах, што рэгулююцца падатковым заканадаўствам, не пазбаўляе яго права мець свайго прадстаўнiка, таксама як удзел прадстаўнiка не пазбаўляе плацельшчыка права на асабiсты ўдзел ва ўказаных праваадносiнах.

3. Паўнамоцтвы прадстаўнiка падлягаюць дакументальнаму пацвярджэнню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

4. Правiлы, прадугледжаныя артыкуламi 24—27 гэтага Кодэкса, распаўсюджваюцца на падатковых агентаў.

Артыкул 25. Законныя прадстаўнiкi плацельшчыка

1. Законнымi прадстаўнiкамi плацельшчыка-арганiзацыi прызнаюцца асобы, упаўнаважаныя прадстаўляць указаную арганiзацыю на падставе актаў заканадаўства або ўстаноўчых дакументаў гэтай арганiзацыі.

2. Законнымi прадстаўнiкамi плацельшчыка — фiзiчнай асобы прызнаюцца асобы, якiя выступаюць як яго прадстаўнiкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 26. Дзеяннi (бяздзеянне) законных прадстаўнiкоў арганiзацыi

Дзеяннi (бяздзеянне) законных прадстаўнiкоў арганiзацыi, учыненыя ў сувязi з удзелам гэтай арганiзацыi ў адносiнах, што рэгулююцца падатковым заканадаўствам, прызнаюцца дзеяннямi (бяздзеяннем) гэтай арганiзацыi.

Артыкул 27. Упаўнаважаны прадстаўнiк плацельшчыка

1. Упаўнаважаным прадстаўнiком плацельшчыка прызнаецца фiзiчная або юрыдычная асоба, упаўнаважаная плацельшчыкам прадстаўляць яго iнтарэсы ў адносiнах, што рэгулююцца падатковым заканадаўствам.

2. Упаўнаважаны прадстаўнiк плацельшчыка-арганiзацыi ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе даверанасцi, што выдаецца ў парадку, устаноўленым актамi заканадаўства.

Упаўнаважаны прадстаўнiк плацельшчыка — фiзiчнай асобы ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе натарыяльна засведчанай даверанасцi.

Глава 3

Аб’екты падаткаабкладання

Артыкул 28. Аб’екты падаткаабкладання

1. Аб’ектамi падаткаабкладання прызнаюцца абставiны, з наяўнасцю якiх у плацельшчыка падатковае заканадаўства звязвае ўзнiкненне падатковага абавязацельства.

2. Кожны падатак, збор (пошлiна) мае самастойны аб’ект падаткаабкладання.

3. Адзiн i той жа аб’ект можа абкладацца пэўным падаткам, зборам (пошлiнай) у аднаго плацельшчыка толькi адзiн раз за адпаведны падатковы перыяд.

Артыкул 29. Тавары

1. Таварам прызнаецца маёмасць, якая рэалiзуецца або прызначаецца для рэалiзацыi, калi iншае не ўстаноўлена мытным заканадаўствам.

2. Аналагiчнымi (iдэнтычнымi) таварамi прызнаюцца тавары, аднолькавыя ва ўсiх асноўных адносiнах з ацэньваемымi таварамi.

Пры вызначэннi аналагiчнасцi (iдэнтычнасцi) тавараў улiчваюцца, у прыватнасцi, iх фiзiчныя характарыстыкi, якасць i рэпутацыя на рынку, краiна паходжання i вытворца. Пры гэтым нязначныя адрозненнi ў iх знешнiм выглядзе, якiя не ўплываюць на iх фiзiчныя характарыстыкi i якасць, не ўлiчваюцца.

Артыкул 30. Работы i паслугi

1. Работай прызнаецца дзейнасць, вынiкi якой маюць матэрыяльнае выражэнне i могуць быць рэалiзаваны для задавальнення патрэбнасцяў арганiзацыi i (або) фiзiчных асоб.

2. Паслугай прызнаецца дзейнасць, вынiкi якой не маюць матэрыяльнага выражэння, рэалiзуюцца i спажываюцца ў працэсе ажыццяўлення гэтай дзейнасцi.

Артыкул 31. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 32. Месца рэалiзацыi тавараў

1. Месцам рэалiзацыi тавараў, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам, прызнаецца месца:

1.1. знаходжання тавараў, калi яны не адгружаюцца i не транспартуюцца;

1.2. знаходжання тавараў у момант пачатку адгрузкi або транспарцiроўкi, калi гэтыя тавары адгружаюцца або транспартуюцца прадаўцом, пакупнiком або iншай асобай (арганiзацыяй цi фiзiчнай асобай) i калi iншае не прадугледжана падпунктам 1.3 гэтага пункта;

1.3. мантажу, устаноўкi або зборкi тавараў, калi гэтыя тавары не могуць быць па тэхнiчных, тэхналагiчных або iншых падобных прычынах дастаўлены атрымальнiку iнакш як у разабраным або несабраным выглядзе, а мантаж, устаноўка або зборка ажыццяўляюцца прадаўцом гэтых тавараў або ад яго iмя.

2. Калi рэалiзацыя тавараў носiць дапаможны характар у адносiнах да рэалiзацыi iншых асноўных тавараў (работ, паслуг), месцам такой дапаможнай рэалiзацыi прызнаецца месца рэалiзацыi асноўных тавараў (работ, паслуг).

Артыкул 33. Месца рэалiзацыi работ, паслуг

1. Месцам рэалiзацыi работ, паслуг прызнаецца, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам, месца:

1.1. знаходжання нерухомай маёмасцi, калi работы, паслугi звязаны непасрэдна з гэтай маёмасцю;

1.2. фактычнага выканання работ, аказання паслуг, калi работы, паслугi звязаны з рухомай маёмасцю;

1.3. дзейнасцi спажыўца (карыстальнiка) паслуг, калi спажывец (карыстальнiк) гэтых паслуг мае месца знаходжання (месца жыхарства) у адной дзяржаве, а прадавец — у другой. Гэтае палажэнне прымяняецца ў адносiнах да:

1.3.1. паслуг па атрыманню i падтрыманню ў сiле патэнтаў i пасведчанняў на аб’екты прамысловай уласнасцi, а таксама паслуг па перадачы выключных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

1.3.2. аўдытарскiх, кансультацыйных, маркетынгавых, юрыдычных, бухгалтарскiх, iнавацыйных, iнжынерных, рэкламных паслуг, паслуг па апрацоўцы даных, па iнфармацыйнаму забеспячэнню i iншых аналагiчных паслуг;

1.3.3. фiнансавых, страхавых, уключаючы перастрахаванне, банкаўскiх паслуг, за выключэннем прадастаўлення спецыяльных памяшканняў або сейфаў для захоўвання дакументаў i каштоўнасцяў, што знаходзяцца ў iх;

1.3.4. паслуг па прадастаўленню, найму персаналу;

1.3.5. агента, якi прыцягвае ад iмя асноўнага ўдзельнiка дагавора асобу (арганiзацыю або фiзiчную асобу) для аказання паслуг, прадугледжаных падпунктам 1.3 гэтага пункта;

1.3.6. абавязацельстваў устрымлiвацца (поўнасцю або часткова) ад аказання паслуг, прадугледжаных падпунктам 1.3 гэтага пункта;

1.4. знаходжання арганiзацыi або месца жыхарства фiзiчнай асобы, якiя выконваюць работы, аказваюць паслугi, не прадугледжаныя падпунктамi 1.1—1.3 гэтага пункта.

2. Калi рэалiзацыя работ, паслуг носiць дапаможны характар у адносiнах да рэалiзацыi тавараў або iншых асноўных работ, паслуг, месцам такой дапаможнай рэалiзацыi прызнаецца месца рэалiзацыi адпаведных тавараў цi асноўных работ, паслуг.

Артыкул 34. Даходы i крынiцы iх атрымання

1. (Пункт 1 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

2. Даходы плацельшчыка могуць быць аднесены да даходаў ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь або да даходаў ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства.

3. (Пункт 3 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 35. Дывiдэнды i працэнты

1. Дывiдэндам прызнаецца любы даход, налiчаны унiтарным прадпрыемствам уласнiку яго маёмасцi, iншай арганiзацыяй (акрамя простага таварыства) удзельнiку (акцыянеру) па належных гэтаму ўдзельнiку (акцыянеру) долях (паях, акцыях) у парадку размеркавання прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання.

Да дывiдэндаў прыраўноўваюцца даходы, што атрымлiваюцца па пагадненнях (даўгавых абавязацельствах), якiя прадугледжваюць удзел у прыбытках.

2. Не прызнаюцца дывiдэндамi:

2.1. выплаты ўдзельнiку (акцыянеру) арганiзацыi ў грашовай або натуральнай форме i памеры, якi не перавышае яго ўзносу (укладу) у статутны фонд гэтай арганiзацыi, пры яе лiквiдацыi або пры выхадзе ўдзельнiка (акцыянера) са складу ўдзельнiкаў арганiзацыi;

2.2. выплаты ўдзельнiкам (акцыянерам) арганiзацыi ў выглядзе доляў (паёў, акцый) гэтай жа арганiзацыi, а таксама ў выглядзе павелiчэння намiнальнага кошту акцый (паёў), ажыццёўленага за кошт уласных крынiц арганiзацыi, калi такiя выплаты не змяняюць працэнтную долю ўдзелу ў статутным фондзе арганiзацыi нiводнага з удзельнiкаў (акцыянераў).

3. Працэнтамi, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам, прызнаецца любы даход, налiчаны па аблiгацыях любога вiду, вэксалях, дэпазiтных i ашчадных сертыфiкатах, грашовых укладах, дэпазiтах i iншых аналагiчных даўгавых абавязацельствах (за выключэннем тых, што прадугледжваюць удзел у прыбытках), незалежна ад спосабу яго афармлення.

РАЗДЗЕЛ II

ПАДАТКОВАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА

Глава 4

Падатковае абавязацельства i яго выкананне

Артыкул 36. Падатковае абавязацельства

1. Падатковым абавязацельствам прызнаецца абавязак плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) пры наяўнасцi абставiнаў, устаноўленых па- датковым заканадаўствам, заплацiць пэўны падатак, збор (пошлiну).

2. Падставы ўзнiкнення, змянення i спынення, а таксама парадак i ўмовы выканання падатковага абавязацельства вызначаюцца падатковым заканадаўствам, а ў адносiнах да мытных плацяжоў — таксама i мытным заканадаўствам.

3. Падатковае абавязацельства ўскладаецца на плацельшчыка (iншую абавязаную асобу) з моманту ўзнiкнення абставiнаў, якiя прадугледжваюць плату адпаведнага падатку, збору (пошлiны).

4. Падатковае абавязацельства спыняецца яго выкананнем плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) або з узнiкненнем абставiнаў, з якiмi па-датковае заканадаўства звязвае спыненне падатковага абавязацельства па дадзенаму падатку, збору (пошлiне).

Артыкул 37. Выкананне падатковага абавязацельства

1. Выкананнем падатковага абавязацельства прызнаецца аплата належных сум падатку, збору (пошлiны).

2. Выкананне падатковага абавязацельства ажыццяўляецца непасрэдна плацельшчыкам, за выключэннем выпадкаў, калi ў адпаведнасцi з падатковым або мытным заканадаўствам выкананне яго падатковага абавязацельства ўскладаецца на iншую абавязаную асобу.

3. Выкананне падатковага абавязацельства ажыццяўляецца плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) незалежна ад прыцягнення яго да адказнасцi за парушэнне заканадаўства.

4. Падатак, збор (пошлiна) не прызнаюцца заплачанымi ў выпадку адклiкання плацельшчыкам або вяртання банкам плацельшчыку плацежнага даручэння на пералiчэнне сумы падатку, збору (пошлiны) у бюджэт, а таксама калi на момант прад’яўлення плацельшчыкам у банк плацежнага даручэння на аплату падатку, збору (пошлiны) гэты плацельшчык мае iншыя прад’яўленыя i нявыкананыя грашовыя патрабаваннi, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам выконваюцца ў пазачарговым або ў першачарговым парадку, i (або) не мае дастатковых грашовых сродкаў на рахунку для задавальнення ўсiх грашовых патрабаванняў.

Падатковае абавязацельства лiчыцца выкананым пасля вынясення па- датковым або мытным органам у парадку, устаноўленым главой 7 гэтага Кодэкса, рашэннi аб залiку залiшне заплачаных або залiшне спагнаных сум падаткаў, збораў (пошлiн).

Калi абавязак па налiчэнню i ўтрыманню падатку, збору (пошлiны) ускладзены ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам на iншую абавязаную асобу, то падатковае абавязацельства плацельшчыка лiчыцца выкананым з дня аплаты сумы падатку, збору (пошлiны) гэтай абавязанай асобай у бюджэт.

5. Невыкананне або неналежнае выкананне плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) падатковага абавязацельства з’яўляюцца падставамi для прымянення мераў прымусовага выканання падатковага абавязацельства i аплаты адпаведных пеняў, а таксама для прымянення да ўказанай асобы мераў адказнасцi ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.

Артыкул 38. Выкананне падатковага абавязацельства пры лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) арганiзацыi

1. Падатковае абавязацельства лiквiдуемай арганiзацыi выконваецца i належныя да аплаты ёю пенi плацяцца лiквiдацыйнай камiсiяй (лiквiдатарам) гэтай арганiзацыi, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам, за кошт грашовых сродкаў гэтай арганiзацыi, у тым лiку ад рэалiзацыi яе маёмасцi.

2. Падатковае абавязацельства простага таварыства пры спыненнi дагавора простага таварыства, а гаспадарчай групы — пры спыненнi яе дзейнасцi выконваецца i належныя да аплаты iмi пенi плацяцца ўдзельнiкамi салiдарна.

3. (Пункт 3 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 39. Выкананне падатковага абавязацельства пры рэарганiзацыi арганiзацыi

1. Падатковае абавязацельства рэарганiзаванай арганiзацыi выконваецца i належныя да аплаты ёю пенi плацяцца правапераемнiкам (правапераемнiкамi) гэтай арганiзацыi ў парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.

2. Выкананне падатковага абавязацельства, плата пеняў рэарганiзаванай арганiзацыi ўскладаюцца на яе правапераемнiка (правапераемнiкаў) незалежна ад таго, былi вядомы цi не да завяршэння рэарганiзацыi правапераемнiку (правапераемнiкам) факты i (або) абставiны невыканання або неналежнага выканання падатковага абавязацельства, няплаты (няпоўнай платы) пеняў рэарганiзаванай арганiзацыяй.

Правапераемнiк (правапераемнiкi) рэарганiзаванай юрыдычнай асобы пры выкананнi ўскладзеных на яго гэтым артыкулам абавязкаў па аплаце падаткаў, збораў (пошлiн) карыстаецца ўсiмi правамi плацельшчыка i выконвае ўсе абавязкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам для плацельшчыка падаткаў, збораў (пошлiн).

3. Пры наяўнасцi некалькiх правапераемнiкаў доля ўдзелу кожнага правапераемнiка ў выкананнi падатковага абавязацельства, у аплаце пеняў рэарганiзаванай арганiзацыi вызначаецца ў адпаведнасцi з раздзяляльным балансам або перадатачным актам.

Калi раздзяляльны баланс або перадатачны акт не дазваляюць вызначыць долю правапераемнiка рэарганiзаванай арганiзацыi або выключаюць магчымасць выканання ў поўным аб’ёме падатковага абавязацельства, аплаты пеняў якiм-небудзь з правапераемнiкаў, зноў узнiкшыя арганiзацыi нясуць салiдарную адказнасць па выкананню падатковага абавязацельства, аплаце пеняў рэарганiзаванай арганiзацыi.

4. Пры выдзяленнi са складу арганiзацыi адной або некалькiх арганiзацый правапераемства па выкананню падатковага абавязацельства, плаце пеняў у выдзеленых арганiзацый не ўзнiкае, калi толькi такое выдзяленне не накiравана на невыкананне (неналежнае выкананне) падатковага абавязацельства, няплату (няпоўную плату) пеняў рэарганiзаванай арганiзацыяй.

Такая рэарганiзацыя арганiзацыi не змяняе тэрмiнаў выканання яе падатковага абавязацельства.

Указанае выдзяленне прызнаецца рэарганiзацыяй, накiраванай на невыкананне (неналежнае выкананне) падат-ковага абавязацельства, на няплату (няпоўную плату) пеняў рэарганiзаванай арганiзацыi, у судовым парадку.

5. Падатковае абавязацельства рэарганiзаванай арганiзацыi выконваецца i належныя да платы ёю пенi плацяцца правапераемнiкам (правапераемнiкамi) гэтай арганiзацыi не пазней чым праз адзiн месяц з дня яго (iх) дзяржаўнай рэгiстрацыi, а пры рэарганiзацыi ў форме далучэння — з дня ўнясення ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў запiсу аб спыненнi дзейнасцi далучанай арганiзацыi.

6. Выкананне падатковага абавязацельства, плата пеняў правапераемнiкамi рэарганiзаванай арганiзацыi забяспечваюцца ў парадку i на ўмовах, устаноўленых гэтым Кодэксам.

Артыкул 40. Выкананне падатковага абавязацельства памёршай, аб’яўленай памёршай, адсутнай без вестак або недзеяздольнай фiзiчнай асобы

1. Падатковае абавязацельства памёршай фiзiчнай асобы выконваецца яго спадчыннiкам (спадчыннiкамi), якiя прынялi спадчынную маёмасць памёршага, у межах кошту спадчыннай маёмасцi i прапарцыянальна долi ў спадчыне не пазней чым праз два месяцы з дня прыняцця спадчыны. Пры гэтым правапераемства па выкананню спадчыннiкам (спадчынннiкамi) абавязку па плаце належных з памёршай фiзiчнай асобы пеняў не ўзнiкае.

Па заяве спадчыннiка (спадчыннiкаў) памёршай фiзiчнай асобы падатковы орган на працягу пяцi дзён з дня падачы такой заявы абавязаны паведамiць спадчыннiку (спадчыннiкам) памёршай фiзiчнай асобы аб наяўнасцi запазычанасцi па падатковаму абавязацельству памёршай фiзiчнай асобы.

(Частка трэцяя не прыводзiцца як не ўступiўшая ў сiлу.)*

Выкананне падатковага абавязацельства фiзiчнай асобы, якая аб’яўлена памёршай, ажыццяўляецца ў аналагiчным парадку.

2. Падатковае абавязацельства фiзiчнай асобы, якая прызнана адсутнай без вестак або недзеяздольнай, выконваецца i належная да платы ёй пеня плацiцца асобай, упаўнаважаным органам апекi i папячыцельства, або непасрэдна органам апекi i папячыцельства не пазней чым праз тры месяцы з дня прызнання фiзiчнай асобы адсутнай без вестак або недзеяздольнай за кошт маёмасцi гэтай фiзiчнай асобы.

Падатковы орган па месцы ўлiку фiзiчнай асобы, якая прызнана адсутнай без вестак або недзеяздольнай, абавязаны паведамiць асобе, упаўнаважанай органам апекi i папячыцельства, цi органу апекi i папячыцельства аб наяўнасцi нявыкананага падатковага абавязацельства, няўплачаных пеняў фiзiчнай асобы, якая прызнана адсутнай без вестак або недзеяздольнай, i аб абавязку ўказанай упаўнаважанай асобы (указанага ўпаўнаважанага органа) выканаць ва ўстаноўленым парадку падатковае абавязацельства, заплацiць пеню замест фiзiчнай асобы, якая прызнана адсутнай без вестак або недзеяздольнай.

Указанае паведамленне перадаецца асобе, упаўнаважанай органам апекi i папячыцельства, цi органу апекi i папячыцельства на працягу пяцi дзён з дня атрымання ад указанай упаўнаважанай асобы (указанага ўпаўнаважанага органа) звестак аб прызнаннi фiзiчнай асобы адсутнай без вестак або недзеяздольнай.

(Частка чацвёртая не прыводзiцца як не ўступiўшая ў сiлу.)*

Пры прыняццi рашэння аб адмене прызнання фiзiчнай асобы адсутнай без вестак, адмене рашэння аб аб’яўленнi фiзiчнай асобы памёршай або прыняццi рашэння аб прызнаннi фiзiчнай асобы дзеяздольнай з дня прыняцця ўказанага рашэння аднаўляюцца дзеянне раней не выкананага i спiсанага падатковага абавязацельства, налiчэнне (уключаючы раней налiчаныя) пеняў.

3. Выкананне падатковага абавязацельства памёршай, аб’яўленай памёршай, адсутнай без вестак або недзеяздольнай фiзiчнай асобы забяспечваецца ў парадку i на ўмовах, устаноўленых гэтым Кодэксам.

Артыкул 41. Падатковая база i падатковая стаўка (стаўкi)

1. Падатковая база ўяўляе сабой вартасную, фiзiчную або iншую характарыстыку аб’екта падаткаабкладання.

Падатковая база i парадак яе вызначэння (налiчэння) устанаўлiваюцца ў адносiнах да кожнага падатку, збору (пошлiны).

2. Падатковая стаўка ўяўляе сабой вялiчыню падатковых налiчэнняў на адзiнку вымярэння падатковай базы, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам.

Падатковыя стаўкi i парадак iх прымянення ўстанаўлiваюцца ў адносiнах да кожнага падатку, збору (пошлiны).

3. Падатковая база i парадак яе вызначэння, а таксама падатковыя стаўкi па рэспублiканскiх падатках, зборах (пошлiнах) устанаўлiваюцца падатковым заканадаўствам.

Падатковая база i парадак яе вызначэння, а таксама падатковыя стаўкi па мясцовых падатках i зборах устанаўлiваюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

Артыкул 42. Падатковы перыяд

1. Пад падатковым перыядам маецца на ўвазе каляндарны год або iншы перыяд часу, якi вызначаецца ў адносiнах да кожнага канкрэтнага падатку, збору (пошлiны), па заканчэннi якога вызначаецца падатковая база i вылiчваецца сума гэтага падатку, збору (пошлiны).

2. У выпадках, устаноўленых гэтым Кодэксам, на плацельшчыкаў (iншых абавязаных асоб) можа ўскладацца абавязак па плаце падатку або збору на працягу падатковага перыяду.

Артыкул 43. Падатковыя льготы

1. Падатковымi льготамi прызнаюцца прадастаўляемыя асобным катэгорыям плацельшчыкаў прадугледжаныя падатковым заканадаўствам перавагi ў параўнаннi з iншымi плацельшчыкамi, уключаючы магчымасць не плацiць падатак, збор (пошлiну) або плацiць iх у меншым памеры.

2. Падатковыя льготы ўстанаўлiваюцца ў выглядзе:

2.1. вызвалення ад платы падатку, збору (пошлiны);

2.2. дадатковых у адносiнах да ўлiчваемых пры вызначэннi (налiчэннi) па-датковай базы для ўсiх плацельшчыкаў падатковых вылiкаў i (або) скiдак, якiя змяншаюць падатковую базу або суму падатку, збору (пошлiны);

2.3. панiжаных у параўнаннi са звычайнымi падатковых ставак;

2.4. у iншым выглядзе, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3. Нормы гэтага Кодэкса, якiя вызначаюць падставы i парадак прымянення падатковых iльгот, не могуць насiць iндывiдуальны характар.

4. Iльготы па падатках, зборах (пошлiнах) устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i гэтым Кодэксам.

Iльготы па падатках, зборах (пошлiнах) плацельшчыкам iндывiдуальна прадастаўляюцца ў выглядзе, парадку i на ўмовах, якiя вызначае Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў або па iх даручэнню мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ў парадку, вызначаным Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i законамi, прадастаўляць iльготы па падатках, зборах (пошлiнах), якiя поўнасцю плацяцца ў мясцовыя бюджэты.

5. Плацельшчык мае права выкарыстоўваць падатковыя льготы з моманту ўзнiкнення прававых падстаў для iх прымянення i на працягу ўсяго перыяду дзеяння гэтых падстаў.

Плацельшчык мае права не выкарыстоўваць падатковыя льготы, адмовiцца ад iх выкарыстання або прыпынiць iх выкарыстанне на адзiн цi некалькi падатковых перыядаў, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам.

6. Пры выкарыстаннi падатковых iльгот плацельшчык павiнен прадстаўляць разам з падатковай дэкларацыяй (разлiкам) па адпаведнаму падатку, збору (пошлiне) звесткi аб суме, на якую зменшана сума падатку, збору (пошлiны) у вынiку выкарыстання такiх iльгот, а таксама дакументы, што пацвярджаюць права на льготы.

Артыкул 44. Парадак налiчэння падаткаў, збораў (пошлiн)

1. Плацельшчык самастойна налiчвае суму падатку, збору (пошлiны), якая падлягае плаце за падатковы перыяд, зыходзячы з падатковай базы, падатковай стаўкi i падатковых iльгот.

2. У выпадках, прадугледжаных па-датковым заканадаўствам, абавязак па налiчэнню сумы падатку, збору (пошлiны) можа быць ускладзена на па- датковы або мытны орган цi падатковага агента.

Артыкул 45. Тэрмiны платы падаткаў, збораў (пошлiн)

1. Тэрмiны платы падаткаў, збораў (пошлiн) устанаўлiваюцца падатковым або мытным заканадаўствам у адносiнах да кожнага падатку, збору (пошлiны).

2. Змяненне плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай), падатковым або iншым органам устаноўленага падатковым або мытным заканадаўствам тэрмiну платы падатку, збору (пошлiны) не дапускаецца.

3. Тэрмiны платы падатку, збору (пошлiны) могуць быць вызначаны каляндарнай датай, сканчэннем перыяду часу, а таксама ўказаннем на падзею, якая павiнна настаць або адбыцца, цi на дзеянне, якое павiнна быць здзейснена.

Артыкул 46. Парадак платы падаткаў, збораў (пошлiн)

1. Плата падаткаў, збораў (пошлiн) ажыццяўляецца разавай выплатай усёй належнай сумы падатку, збору (пошлiны) або ў iншым парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага або мытнага заканадаўства.

2. Плата падаткаў, збораў (пошлiн) ажыццяўляецца ў наяўным або безнаяўным парадку ў беларускiх рублях, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.

3. Днём платы падатку, збору (пошлiны) прызнаюцца:

3.1. дзень здачы плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) плацежнага даручэння банку на пералiчэнне належных сум падатку, збору (пошлiны) пры наяўнасцi на рахунку плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) сродкаў, дастатковых для выканання гэтага плацежнага даручэння ў поўным аб’ёме;

3.2. дзень выканання банкам плацежнага даручэння плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) на пералiчэнне належных сум падатку, збору (пошлiны), раней не выкананага па прычыне адсутнасцi на рахунку плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) сродкаў, дастатковых для выканання гэтага плацёжнага даручэння ў поўным аб’ёме;

3.3. дзень унясення плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) для пералiчэння належных сум падатку, збору (пошлiны) наяўных грашовых сродкаў у банк або арганiзацыю сувязi Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь або ў выпадках, устаноўленых падатковым або мытным заканадаўствам, у iншую ўпаўнаважаную арганiзацыю;

3.4. дзень падачы ў мытню пiсьмовай заявы плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) аб накiраваннi сум забеспячэння выплаты мытных плацяжоў, унесеных на дэпазiтны рахунак мытнi

(далей — сумы забеспячэння), на мытныя плацяжы (пры ўмове, што сумы забеспячэння паступiлi на дэпазiтны рахунак мытнi) або дзень прыняцця мытняй рашэння аб накiраваннi сум забеспячэння на мытныя плацяжы, калi плацельшчык (iншая абавязаная асоба) парушыў устаноўленыя абмежаваннi, патрабаваннi або ўмовы, выкананне якiх было забяспечана ўнясеннем сум забеспячэння.

4. Плата падатку, збору (пошлiны) прадстаўнiком плацельшчыка ад iмя прадстаўляемага iм плацельшчыка, калi iншае не ўстаноўлена падатковым або мытным заканадаўствам, робiцца толькi за кошт сродкаў гэтага плацельшчыка.

5. Парадак платы падатку, збору (пошлiны) устанаўлiваецца ў адносiнах да кожнага падатку, збору (пошлiны).

6. Дапускаецца ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, залiчваць залiшне заплачаныя або спагнаныя сумы падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў i накiроўваць iх у лiк пагашэння запазычанасцi i (або) выканання будучага па-датковага абавязацельства. Пры гэтым днём платы падатку, збору (пошлiны), пенi плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) прызнаецца дзень праведзенага падатковым або мытным органам залiку залiшне заплачаных або залiшне спагнаных сум падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў у лiк запазычанасцi i (або) ў лiк выканання будучага па-датковага абавязацельства.

7. Дапускаецца ўзаемазалiк падаткаў, збораў (пошлiн), якiя падлягаюць аплаце плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай), i фiнансавых абавязацельстваў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў перад гэтым плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай).

(Частка другая не прыводзiцца як не ўступiўшая ў сiлу.)*

Артыкул 47. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 48. Абавязкi банкаў i iншых упаўнаважаных арганiзацый па выкананню плацежных даручэнняў на пералiчэнне падаткаў, збораў (пошлiн) i рашэнняў аб спагнаннi падаткаў, збораў (пошлiн)

1. Банкi i iншыя ўпаўнаважаныя арганiзацыi абавязаны ў чарговасцi, устаноўленай заканадаўствам, выконваць плацежнае даручэнне плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) на пералiчэнне падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў, а таксама рашэнне падатковага або мытнага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), пенi за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы).

2. Выкананне банкамi i iншымi ўпаўнаважанымi арганiзацыямi плацежных даручэнняў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) на пералiчэнне падатку, збору (пошлiны), пенi або рашэння падатковага цi мытнага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), пенi за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы), калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам, ажыццяўляецца ў той паслядоўнасцi, у якой гэтыя плацежныя даручэннi паступаюць у банк або iншую ўпаўнаважаную арганiзацыю.

3. Пералiчэннем падатку, збору (пошлiны), пенi прызнаецца залiчэнне ўказаных сум падатку, збору (пошлiны), пенi на рахунак адпаведнага бюджэту.

4. Плацежнае даручэнне на пералiчэнне падатку, збору (пошлiны), пенi або рашэнне падатковага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), пенi выконваюцца банкам на працягу аднаго банкаўскага дня:

4.1. пасля атрымання такога плацежнага даручэння або рашэння;

4.2. пасля паступлення грашовых сродкаў на рахункi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) у выпадку iх адсутнасцi або недастатковасцi на момант атрымання такога плацежнага даручэння або рашэння.

Плата за абслугоўванне па ўказаных аперацыях не бярэцца.

5. У выпадку невыканання або неналежнага выканання банкам цi iншай упаўнаважанай арганiзацыяй ва ўстаноўлены тэрмiн плацежнага даручэння плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) на пералiчэнне падатку, збору (пошлiны), пенi або рашэння падатковага цi мытнага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), пенi за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) банк або iншая ўпаўнаважаная арганiзацыя плацяць пенi ў парадку, устаноўленым артыкулам 52 гэтага Кодэкса, а таксама нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Глава 5

Спосабы забеспячэння выканання падатковага абавязацельства, платы пеняў

Артыкул 49. Спосабы забеспячэння выканання падатковага абавязацельства, платы пеняў

1. Выкананне падатковага абавязацельства забяспечваецца наступнымi спосабамi:

1.1. залогам маёмасцi;

1.2. паручыцельствам;

1.3. пенямi;

1.4. прыпыненнем аперацый па рахунках у банку;

1.5. арыштам маёмасцi.

2. Плата пеняў забяспечваецца спосабамi, указанымi ў падпунктах 1.1, 1.2, 1.4 i 1.5 пункта 1 гэтага артыкула.

3. У частцы забеспячэння платы мытных плацяжоў могуць прымяняцца спосабы забеспячэння выканання па-датковага абавязацельства, платы пеняў у парадку i на ўмовах, устаноўленых мытным заканадаўствам.

Артыкул 50. Залог маёмасцi

1. У выпадку змянення тэрмiнаў выканання падатковага абавязацельства, платы пеняў абавязак па плаце падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў можа быць забяспечаны залогам.

2. Дагавор аб залогу маёмасцi заключаецца памiж залогадавальнiкам — плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) i падатковым органам па месцы пастаноўкi на ўлiк плацельшчыка (iншай абавязанай асобы). Да дагавора аб залогу прымяняюцца правiлы, прадугледжаныя заканадаўствам для дадзенага вiду дагавора.

3. Залогадавальнiк не мае права адчужаць прадмет залогу, перадаваць яго ў арэнду або бясплатнае карыстанне iншай асобе або iншым чынам распараджацца iм без згоды залогатрымальнiка.

Артыкул 51. Паручыцельства

1. У выпадку змянення тэрмiнаў выканання падактовага абавязацельства, платы пеняў абавязак па плаце падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў можа быць забяспечаны паручыцельствам.

Дагавор паручыцельства заключаецца памiж паручыцелем i падатковым органам па месцы пастаноўкi на ўлiк плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) i ўключае ў сябе абавязак паручыцеля выканаць у поўным аб’ёме па- датковае абавязацельства плацельшчыка, калi апошнi не выплацiць ва ўстаноўлены тэрмiн належныя сумы падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў. Да дагавора паручыцельства прымяняюцца правiлы, прадугледжаныя заканадаўствам для дадзенага вiду дагавора.

2. У выпадку невыканання або неналежнага выканання паручыцелем сваiх абавязацельстваў падатковы орган мае права спагнаць належныя сумы падатку, збору (пошлiны), пенi з паручыцеля або плацельшчыка (iншай абавязанай асобы).

Артыкул 52. Пенi

1. Пенямi прызнаюцца грашовыя сумы, якiя плацельшчык (iншая абавязаная асоба) павiнен выплацiць у выпадку выканання падатковага абавязацельства ў больш познiя тэрмiны ў параўнаннi з устаноўленым падатковым заканадаўствам.

2. Сума адпаведных пеняў выплачваецца дадаткова да сумы падатку, збору (пошлiны), якую належыць заплацiць, незалежна ад прымянення iншых спосабаў забеспячэння выканання па-датковага абавязацельства, а таксама мераў адказнасцi за парушэнне па- датковага заканадаўства.

3. Пенi налiчваюцца за кожны каляндарны дзень пратэрмiноўкi, уключаючы дзень платы (спагнання), на працягу ўсяго тэрмiну выканання падатковага абавязацельства пачынаючы з дня, якi iдзе за ўстаноўленым падатковым заканадаўствам днём платы падатку, збору (пошлiны).

4. Пенi за кожны дзень пратэрмiноўкi вызначаюцца ў працэнтах ад няўплачаных сум падатку, збору (пошлiны).

Працэнтная стаўка пеняў прымаецца роўнай 1/360 стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, якая дзейнiчае на дзень выканання падатковага абавязацельства.

5. Пенi выплачваюцца (спаганяюцца) пасля платы (спагнання) належных сум падатку, збору (пошлiны).

6. Пасля выканання падатковага абавязацельства плацельшчык (iншая абавязаная асоба) можа быць вызвалена ад платы пеняў у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 53. Прыпыненне аперацый па рахунках у банку

1. Прыпыненнем аперацый па рахунках у банку прызнаецца дзеянне падатковага або мытнага органа, якое абмяжоўвае права плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) распараджацца грашовымi сродкамi, што знаходзяцца або паступаюць на яго рахункi ў банку, а таксама права гэтай асобы на адкрыццё новых рахункаў у гэтым жа або iншым банку.

Абмежаванне права плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) на распараджэнне грашовымi сродкамi, якiя знаходзяцца або паступаюць на яго рахункi ў банку, не распаўсюджваецца на аперацыi, звязаныя з выкананнем гэтай асобай падатковага абавязацельства, платай пеняў.

2. Рашэнне аб прыпыненнi аперацый плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) па яго рахунках у банку прымаецца кiраўнiком (яго намеснiкам) падатковага або мытнага органа ў выпадках:

2.1. невыканання плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) ва ўстаноўленыя тэрмiны падатковага абавязацельства, няўплаты пеняў;

2.2. непрадстаўлення плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) у па-датковыя або мытныя органы падатковых або мытных дэкларацый (разлiкаў) па падатках, зборах (пошлiнах);

2.3. непрадстаўлення плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) у па-датковыя органы дакументаў бухгалтарскага ўлiку, спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), iншых дакументаў (звестак) для правядзення падатковай праверкi.

3. Рашэнне падатковага або мытнага органа аб прыпыненнi аперацый плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) па яго рахунках у банку падлягае безумоўнаму выкананню банкам.

4. Прыпыненне аперацый плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) па яго рахунках у банку дзейнiчае з моманту атрымання банкам рашэння падатковага або мытнага органа аб прыпыненнi такiх аперацый да выканання па- датковага абавязацельства, выплаты пеняў у поўным аб’ёме або да адмены рашэння падатковага або мытнага органа аб прыпыненнi аперацый плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) па яго рахунках у банку.

5. Рашэнне аб прыпыненнi аперацый або аб заканчэннi прыпынення аперацый плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) па яго рахунках у банку даводзiцца падатковым або мытным органам да кiраўнiка (прадстаўнiка) банка, плацельшчыка (iншай абавязанай асобы).

6. Прыпыненне аперацый па рахунках плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) адмяняецца рашэннем кiраўнiка (яго намеснiка) падатковага або мытнага органа не пазней чым праз адзiн рабочы дзень, якi iдзе за днём прадстаўлення ў падатковы або мытны орган дакументаў, што пацвярджаюць устараненне плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) парушэнняў, якiя паслужылi падставай для прыпынення аперацый па яго рахунках у банку.

7. Невыкананне або неналежнае выкананне банкам рашэння падатковага або мытнага органа аб прыпыненнi аперацый па рахунках плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) з’яўляюцца падставай для прыцягнення гэтага банка i (або) яго службовых асоб да адказнасцi, устаноўленай заканадаўчымi актамi.

Артыкул 54. Арышт маёмасцi

1. Арыштам маёмасцi прызнаецца дзеянне падатковага або мытнага органа па абмежаванню маёмасных правоў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) у адносiнах да маёмасцi, якая належыць яму на праве ўласнасцi, гаспадарчага вядзення або аператыўнага кiравання. Пры гэтым дапускаецца такое абмежаванне правоў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) у адносiнах да яго маёмасцi, пры якiм ён не мае права распараджацца арыштаванай маёмасцю, а валоданне i карыстанне ёю ажыццяўляюцца з дазволу i пад кантролем падатковага або мытнага органа цi пры якiм валоданне, карыстанне i распараджэнне гэтай маёмасцю ажыццяўляюцца з дазволу i пад кантролем падатковага або мытнага органа.

2. Арышт маёмасцi праводзiцца ў выпадку невыканання плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) ва ўстаноўленыя тэрмiны падатковага абавязацельства, няўплаты пеняў i пры наяўнасцi ў падатковых або мытных органаў дастатковых падстаў меркаваць, што ўказаная асоба прыме меры, каб скрыцца або схаваць сваю маёмасць.

3. Арышт можа быць накладзены на частку або на ўсю маёмасць плацельшчыка (iншай абавязанай асобы), за выключэннем маёмасцi, на якую ў адпаведнасцi з заканадаўствам не можа быць накiравана спагнанне.

4. Арышту падлягае толькi тая маёмасць, якая неабходная i дастатковая для выканання падатковага абавязацельства, выплаты пеняў.

5. Рашэнне аб накладаннi арышту на маёмасць плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) прымаецца кiраўнiком (яго намеснiкам) падатковага або мытнага органа ў форме пастановы аб накладаннi арышту на маёмасць. Пры гэтым вiды, аб’ёмы i тэрмiны абмежавання вызначаюцца ў кожным канкрэтным выпадку з улiкам уласцiвасцяў маёмасцi, значнасцi яе для плацельшчыка (iншай абавязанай асобы), гаспадарчага, бытавога або iншага выкарыстання i iншых фактараў.

Арышт маёмасцi, якая знаходзiцца ў жыллi фiзiчнай асобы, праводзiцца па пастанове аб накладаннi арышту на маёмасць з санкцыi пракурора.

6. Арышт маёмасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) — арганiзацыi праводзiцца пры ўдзеле яго законнага або ўпаўнаважанага прадстаўнiка ў прысутнасцi панятых.

Пры адсутнасцi законнага або ўпаўнаважанага прадстаўнiка плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) або адмове прыстунiчаць пры арышце маёмасцi арышт маёмасцi праводзiцца ў прысутнасцi двух панятых з наступным паведамленнем плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) аб яўцы яго законнага або ўпаўнаважанага прадстаўнiка ў падатковы або мытны орган.

7. Арышт маёмасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) — фiзiчнай асобы праводзiцца ў яго прысутнасцi з удзелам панятых. Пры адсутнасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) арышт маёмасцi праводзiцца ў прысутнасцi яго прадстаўнiка або паўналетняга члена яго сям’i (у выпадках, прадугледжаных часткай другой пункта 5 гэтага артыкула) i з удзелам панятых.

Пры адсутнасцi прадстаўнiка плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) або паўналетняга члена яго сям’i або iх адмове прысутнiчаць пры арышце маёмасцi арышт маёмасцi праводзiцца з удзелам двух панятых, а ў выпадках, звязаных з арыштам маёмасцi, якая знаходзiцца ў жыллi, таксама i прадстаўнiка мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Пры гэтым па-датковыя або мытныя органы абавязаны паведамiць плацельшчыку (iншай абавязанай асобе) аб праведзеным арышце маёмасцi.

8. Перад арыштам маёмасцi службовыя асобы, якiя праводзяць арышт, абавязаны прад’явiць плацельшчыку (iншай абавязанай асобе), яго законнаму або ўпаўнаважанаму прадстаўнiку, iншым асобам, указаным у пункце 7 гэтага артыкула, пастанову аб накладаннi арышту (у выпадках, прадугледжаных часткай другой пункта 5 гэтага артыкула, санкцыю пракурора) i дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.

9. Пры правядзеннi арышту складаецца вопiс арыштаванай маёмасцi. Маёмасць, якая падлягае арышту, пералiчваецца i апiсваецца ў вопiсе маёмасцi з дакладным указаннем назваў, колькасцi, iндывiдуальных прымет прадметаў, а пры магчымасцi — iх кошту (балансавага кошту).

Усе прадметы, якiя падлягаюць арышту, прад’яўляюцца панятым i плацельшчыку (iншай абавязанай асобе), або яго законнаму цi ўпаўнаважанаму прадстаўнiку, або iншым асобам, указаным у пункце 7 гэтага артыкула. Пры неабходнасцi маёмасць упакоўваецца i апячатваецца на месцы арышту.

10. Кiраўнiк (яго намеснiк) падатковага або мытнага органа, якi вынес пастанову аб накладаннi арышту на маёмасць, вызначае месца, дзе павiнна знаходзiцца маёмасць, на якую накладзены арышт.

11. Арыштаваная маёмасць пера-даецца на захоўванне пад распiску плацельшчыку (iншай абавязанай асобе) цi iншым асобам, назначаным падатковым або мытным органам.

Асоба, якой перададзена на захоўванне арыштаваная маёмасць, калi такiм не з’яўляецца плацельшчык (iншая абавязаная асоба), атрымлiвае ўзнагароджанне, i яму кампенсуюцца расходы па захоўванню маёмасцi за кошт плацельшчыка (iншай абавязанай асобы).

12. У выпадку арышту скорапсавальных тавараў, для захоўвання якiх патрабуецца захаванне спецыяльных тэмпературнага i санiтарна-гiгiенiчнага рэжымаў, i пры адсутнасцi належных умоў iх захоўвання ажыццяўляецца рэалiзацыя такой маёмасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Рашэнне аб перадачы на рэалiзацыю тавараў, указаных у частцы першай гэтага пункта, прымаецца кiраўнiком (яго намеснiкам) падатковага або мытнага органа ў форме пастановы. Пры гэтым у акце вопiсу робiцца адпаведная адзнака.

13. Адчужэнне маёмасцi (за выключэннем право

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 лiстапада 2002 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика