Увага! «Прамая лiнiя»
Яна адбудзецца 14 студзеня з 12 да 13 гадзiн
Наступiўшы 2003 год будзе вельмi адказным i напружаным для работнiкаў Беларускага рэспублiканскага фонду «Узаемаразуменне i прымiрэнне». Па сутнасцi ў гэтым годзе плануецца завяршыць выплаты кампенсацый вязням i прымусовым рабочым, рабская праца якiх выкарыстоўвалася ў часы гiтлераўскага рэжыму. У рэдакцыю i фонд працягваюць паступаць пiсьмы i звароты з пытаннямi наконт выплаты кампенсацый. Асаблiва шмат iх з боку правапераемнiкаў, якiя пакуль нiчога не атрымалi. Iх хвалююць тэрмiны, чарговасць выплат, iншыя праблемы, што могуць узнiкнуць. Старшыня праўлення Беларускага рэспублiканскага фонду «Узаемаразуменне i прымiрэнне» Валянцiн Якаўлевiч Герасiмаў па просьбе «Звязды» згадзiўся асабiста даць адказы на пытаннi, якiя цiкавяць людзей. «Прамая лiнiя» адбудзецца 14 студзеня г. г. з 12 да 13 гадзiн. Тэлефоны: 232-38-21 i 232-38-92. Папярэдне даслаць пытаннi можна на адрас газеты «Звязда» альбо задаць iх па тэлефоне 232-44-12.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наступiўшы 2003 год будзе вельмi адказным i напружаным для работнiкаў Беларускага рэспублiканскага фонду «Узаемаразуменне i прымiрэнне». Па сутнасцi ў
|
|