21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкуль дзiркi ў асфальце?

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Аб асаблiвасцях службы роты ганаровай варты

Паспрабуйце разам з сябрамi сiнхронна зрабiць аднолькавыя рухi. Без спецыяльнай падрыхтоўкi наўрад цi атрымаецца разам выканаць нават самыя простыя з iх. Сёння мы пазнаёмiмся з тымi, для каго такое заданне не ўяўляе цяжкасцi, — салдатамi роты ганаровай варты. Чытачы безумоўна ведаюць iх па плац-канцэртах, дзе вайскоўцы дэманструюць сваё страявое майстэрства. З кожным годам iх выступленнi вызначаюцца ўсё большай арыгiнальнасцю i складанасцю. Першы плац-канцэрт (ён адбыўся ў 2002 годзе) працягваўся 9 хвiлiн, а ўдзел у iм узялi 39 салдатаў. Сёлета рота ганаровай варты выступала каля 15 хвiлiн. У праграме было задзейнiчана ажно сто сорак чатыры салдаты.

Хто варты пайсцi ў варту?

Толькi па самой назве — рота ганаровай варты — зразумела, што праходзiць службу ў ёй — асаблiвы гонар, а значыць, трапiць туды можа не кожны.

— Адбор навабранцаў у нас вельмi скрупулёзны. Спачатку вывучаецца асабiстая справа прызыўнiка. Чыста дакументальна высвятляюцца яго параметры — прыгодны цi не, — расказвае палкоўнiк Грыцаў, галоўны ваенны камендант Галоўнай ваеннай камендатуры Узброеных Сiл РБ. — Калi чалавек падыходзiць, то далей працягваюць збiраць iнфармацыю аб iм: калi вучыўся — гутараць з настаўнiкамi, выкладчыкамi; калi працаваў — з членамi калектыву, кiраўнiкамi. Звычайна салдатаў адбiраюць з запасам, бо частка потым атрымлiвае адтэрмiноўку, хтосьцi адсейваецца ў час навучання.

Галоўнае пры адборы, як высветлiлася, — асабiстае жаданне праходзiць службу ў роце ганаровай варты. Грунтавацца яно павiнна не на тым, што тут вайскоўцы атрымлiваюць больш харчу, чым у астатнiх часцях: паўтары нормы ежы звычайнага салдата, а калi чалавек вышэй за 190 сантыметраў, — яшчэ палову. Пад жаданнем служыць у роце ганаровай варты маецца на ўвазе патрыятызм i адданасць вайсковай справе.

Асноўныя крытэрыi адбору датычацца знешнасцi (рост не нiжэй чым 185 сантыметраў, славянскi тып твару) i здароўя (юнак павiнен быць абсалютна здаровы i знаходзiцца ў нармальным маральна-псiхалагiчным стане). Таксама патрэбна, каб у чалавека не было канфлiктаў з законам i прадстаўнiкамi праваахоўных органаў i г. д. Iдэальны варыянт, калi прызыўнiкi — блiзняты. Сiнхронныя дзеяннi плюс знешняе падабенства... У гэтым ёсць свая прыгажосць. Гэта вельмi часта выкарыстоўваецца ў Расii, а ў нашай краiне пакуль нiяк не атрымлiваецца зрабiць, бо рэдка здараецца, каб у адзiн i той жа час iшлi служыць блiзняты, якiя б пры гэтым падыходзiлi па ўсiх параметрах у роту ганаровай варты.

Нават калi прызыўнiк прыгодны па сваiх фiзiчных i маральна-псiхалагiчных якасцях, ён можа пакiнуць роту. Напрыклад, калi ў ходзе заняткаў на плацы высветлiцца, што ў юнака парушана каардынацыя. У такiм выпадку ваеннаслужачага перавядуць у iншую вайсковую часць.

Карабiн не для дзявочых рук

Тэрмiн службы ў роце ганаровай варты такi ж, як у iншых часцях i падраздзяленнях Узброеных Сiл РБ. Адрозненне толькi ў яе спецыфiцы: тут больш увагi ўдзяляецца фiзiчнай i страявой падрыхтоўцы: заняткi на плацы праводзяцца каля 6 гадзiн у дзень. Час можа быць зменшаны (у зiмовы перыяд пры нiзкай тэмпературы) i павялiчаны (у сувязi з падрыхтоўкай да ўдзелу ў парадзе).

— На падрыхтоўку навабранцаў, каб яны змаглi ўдзельнiчаць у сваiх першых найбольш значных мерапрыемствах, затрачваецца мiнiмум 4 месяцы, — расказвае палкоўнiк Анатоль Грыцаў — таму служба ў роце дастаткова цяжкая. Каб вы зразумелi гэта, прывяду такi прыклад. На парадзе ёсць так званыя лiнейныя (ваеннаслужачыя, па якiх астатнiя войскi, што праходзяць мiма, вытрымлiваюць дыстанцыю). Яны пасля выхаду на зыходную пазiцыю трымаюць карабiн у становiшчы «на каравул». Мiнiмум так трэба стаяць паўтары гадзiны, пакуль шэсце не завершыцца, а важыць карабiн больш як чатыры кiлаграмы. Каб вытрымлiваць такую нагрузку, у час заняткаў салдаты роты ганаровай варты развiваюць такiя якасцi, як вытрымка i моц.

У тым, што трымаць карабiн на самай справе цяжка, пераканалася асабiста, калi ўзяла яго ў рукi, як паказаў адзiн з вайскоўцаў. Усё быццам бы проста, але як уяўлю, што ў такiм стане трэба прастаяць больш за гадзiну... Здаецца, потым рукi не разагнеш. Канешне, калi б месяц-другi патрэнiравацца, дык i ў мяне быў бы значны прагрэс, аднак дзяўчатам у роту ўваход забаронены, што зразумела: вытрымлiваць салдатам даводзiцца шмат. Былi сiтуацыi, калi вечарам вайскоўцы ўдзельнiчалi ў афiцыйнай цырымонii ў адным канцы краiны, а ранкам павiнны былi знаходзiцца ў процiлеглым. Даводзiлася амаль што жыць у аэрапорце, бо адна за адной прыбывалi ўрадавыя дэлегацыi, якiх трэба было ўрачыста сустрэць. На выступленне роты ганаровай варты не ўплывала нiякае надвор’е, стомленасць. У гэтым i заключаецца прафесiяналiзм, калi трэба рабiць сваю справу, не зважаючы нi на якiя абставiны.

Восем падлiкаў i валяр’янка

Застаць камандзiра роты ў час збору матэрыялу не ўдалося: адсутнiчаў, бо якраз адбываўся адбор маладога папаўнення (ён праходзiць кожныя паўгода). Аднак гутарка з намеснiкам камандзiра роты атрымалася не менш цiкавай. Старшы лейтэнант Яўген Кавалеўскi — вайсковец у трэцiм пакаленнi: служылi бацька, абодва дзяды, ваяваў прадзед. «Сам я з Далёкага Усходу, але з-за службы бацькi даводзiлася шмат пераязджаць, дзе толькi не быў, а спынiўся ў Баранавiчах, — расказаў Яўген. — Нягледзячы на тое, што мае родныя былi ваеннымi, я не адразу звыкся з армейскiм жыццём: самымi складанымi аказалiся першыя паўгода службы».

— Што, на вашу думку, самае цяжкае ў службе ў роце ганаровай варты? — спытала ў Яўгена.

— Раней, калi не было плац-канцэртаў, ад нас да ўдзелу ў парадзе запрашалiся толькi штандартна-знамённая група i лiнейныя, таму самымi адказнымi былi сустрэчы i провады дэлегацый, а зараз, канешне, плац-парад i, як на маю думку, пахаваннi. Гэта даволi напружаная праца. У першую чаргу псiхалагiчна.

— У чым сакрэт сiнхроннасцi салдатаў у час выступленняў?

— Усе элементы мы робiм на восем падлiкаў. Спачатку развучваем элементы, потым выконваем iх пад музыку, але лiчыць не спыняемся. Раўненне дасягаецца за кошт доўгiх трэнiровак.

— Праўда, што салдатаў перад выступленнямi частуюць валяр’янкай?

— Так. Гэта робiцца для заспакаення перад адказным выступленнем. Памятаю, як сам хваляваўся, калi ўпершыню ўдзельнiчаў у сустрэчы малдаўскага прэм’ер-мiнiстра. Гэта было 28 жнiўня 2001 года. Я тады быў маладым зялёным лейтэнантам — толькi скончыў Ваенную акадэмiю.

У час нашай гутаркi высветлiлася, што з тых, хто служыць у роце ганаровай варты, сябры звычайна пакеплiваюць: вы, напэўна, увесь час плац разбураеце, а страявая падрыхтоўка ўжо надакучыла? Аднак паважаюць за вытрымку i прафесiяналiзм. А дзiркi ў асфальце, дзе вайскоўцы праходзяць страявую падрыхтоўку, сапраўды ёсць. Бачыла на свае вочы. Таксама даведалася, што былыя прызыўнiкi, якiя даўно адслужылi, наведваюць сваю роту. Здзiўляюцца: ускладнiлася змена варты ля Вечнага агню, а плац-канцэртаў наогул не было. Не змянiлася толькi адно — жаданне служыць у роце, якая не толькi лiчыцца ганаровай, але такой i з’яўляецца. Самая галоўная ўзнагарода вайскоўцаў — падзяка прэзiдэнта краiны.

ДАВЕДКА. 17 лютага 1995 года загадам Мiнiстэрства абароны РБ на базе Мiнскага вышэйшага iнжынернага зенiтна-ракетнага вучылiшча i Мiнскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылiшча была створана рота ганаровай варты Галоўнай ваеннай камендатуры Узброеных Сiл РБ. Яе задачамi сталi: удзел у афiцыйных сустрэчах кiраўнiкоў дзяржаў i ўрадавых дэлегацый, святочных мерапрыемствах дзяржаўнага ўзроўню, ушанаванне пры пахаваннi асоб, якiя мелi вялiкiя заслугi перад дзяржавай. Рашэннем прэзiдэнта 26 жнiўня 2004 года створана зводная рота, куды акрамя роты ганаровай варты Узброеных Сiл РБ (гэта 119 чалавек асабовага саставу) таксама ўваходзяць два падраздзяленнi — унутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб асаблiвасцях службы роты ганаровай варты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика