21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I агароджу падправiць, i мэблю аднавiць

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

БЫТАВЫЯ ПАСЛУГI

У вёсцы самы вялікі попыт на бытавыя паслугi — зiмой. Калi заканчваецца сезон усiх палявых работ, тады вяскоўцы больш часу могуць патрацiць на сядзiбу, на хатнюю гаспадарку. Таму не пустуе зараз комплексны прыёмны пункт вёскi Рэчыца Камянецкага раёна. Кожны дзень нехта прыходзiць, робiць заказы цi забiрае гатовую прадукцыю.

Рэчыцы ўвесь комплекс сацыяльна-вытворчых i культурна-адукацыйных устаноў размешчаны вобразна, кажучы, на адным «пятачку». Побач знаходзяцца сельсавет, магазiн, ФАП, КПП, школа, дзiцячы сад, клуб, царква, ляснiцтва. I вяскоўцу зручна: калi ёсць патрэба наведаць адну з устаноў, то заадно можна абысцi i ўсе астатнiя. Так i робяць людзi, асаблiва з суседнiх аддаленых вёсак. Усяго ў склад Рэчыцкага сельсавета ўваходзiць 31 населены пункт.

«З прыходам на працу ў комплексны прыёмны пункт Таццяны Максакавай, — гаворыць старшыня сельсавета Наталля Шосцiк, — работа яго значна ажывiлася. Па-першае, новая гаспадыня навяла парадак у памяшканнi, упрыгожыла яго хатнiмi кветкамi. Зайсцi сюды зараз прыемна. I галоўнае, Таццяна Айвараўна не сядзiць на месцы ў чаканнi заказаў — яна сама шукае клiентаў, рэкламуе паслугi».

У будынку сельскага КПП вiсiць пералiк бытавых паслуг, якiя прапануе комплексны прыёмны пункт вяскоўцам. I спiс гэты, трэба сказаць, немалы. Два разы ў месяц у вёску прыязджае цырульнiк з райцэнтра. Запiсацца на прычоску можна загадзя. Гэта паслуга заўсёды карыстаецца папулярнасцю, i прыезджы майстар нiколi не сядзiць тут без справы.

— Зараз асаблiва актыўна здаюць людзi адзенне i абутак у рамонт, таксама карыстаюцца попытам хiмчыстка i афарбоўка, — пералiчвае Таццяна Максакава. — Усё гэта я забiраю, афармляю, а потым адпраўляю ў раённы КБА. Адрамантаваць тэлевiзар цi халадзiльнiк — таксама няма праблемы. Я толькi збiраю заяўкi, а машына раённай службы бытавога абслугоўвання пад’язджае да хаты клiента i забiрае бытавую тэхнiку, а таксама прывозiць гатовую. Ёсць у нас i такая паслуга, якая традыцыйна лiчылася «гарадской» — перацяжка мяккай мэблi. Днямi я знайшла двух клiентаў, якiя будуць здаваць свае канапы i крэслы адразу пасля навагоднiх святаў.

Рамантуюць у Рэчыцы i навакольных вёсках агароджы, прыводзяць у парадак хаты. Так можна сцвярджаць, бо раз-пораз людзi звяртаюцца ў КПП па штыкетнiк, купляюць плiнтусы, якiя прапануе насельнiцтву раённая служба быту. Максакавай выгадна прадаць сваю прадукцыю, а каб яе ўмела прарэкламаваць, даводзiцца быць актыўным прапагандыстам добраўпарадкавання дома i сядзiбы. Так што карысць агульная, з якога боку нi паглядзi. А яшчэ прыёмшчыца сельскага КПП — вялiкi аматар кветак, да яе заходзяць жанчыны пацiкавiцца, як абзавесцiся кветнiкам на сваiм падворку, як даглядаць тую цi iншую раслiну. Яна з задавальненнем дае парады бывалага кветкавода, а заадно i свае паслугi-тавары прапануе. Так хобi дапамагае выконваць вытворчы план.

Нядаўна частку памяшкання комплекснага прыёмнага пункта здалi ў арэнду прадпрымальнiку з Камянца. Ён адкрыў тут прадуктовы магазiн. Цяпер вяскоўцы штодзень прыходзяць у краму за свежым хлебам, i наведвальнiкаў КПП стала больш.

Шэраг бытавых паслуг прапануе жыхарам вёскi i магазiн мясцовага райспажыўсаюза. Пры гандлёвым прадпрыемстве арганiзаваны цэнтр кааператыўнага ўчастка, якi прапануе распiлоўку дроў, размол збожжа. Тут жа можна ўзяць напракат некаторыя бытавыя прыборы, навастрыць нажы, парэзаць шкло. Асаблiва значныя паслугi аказвае унiтарнае прадпрыемства, якое створана пры сельскiм Савеце. Справа ў тым, што ў Рэчыцы няма сельгаспрадпрыемства. Былы калгас скасаваны некалькi гадоў таму. I пасадзiць агароды, апрацаваць прысядзiбныя ўчасткi дапамагае вяскоўцам толькi памянёнае прадпрыемства. Яно мае невялiкую пiлараму, аказвае транспартныя паслугi, прадае насельнiцтву сена, салому. Тут жа маюцца ў продажы некаторыя сталярныя вырабы. Напрыклад, карыта для кармлення свiней не купiш нi на якiм рынку, ды i цяжкая гэта рэч, каб, скажам, адзiнокай бабульцы аднекуль яго везцi. А мясцовыя майстры наладзiлi выраб такiх патрэбных гаспадарчых атрыбутаў.

Старшыня Рэчыцкага сельсавета Наталля Шосцiк кажа, што апошнiм часам многае зроблена, каб задаволiць патрэбы вяскоўца ў рознага кшталту паслугах, i займаюцца гэтым розныя арганiзацыi, але падобная дзейнасць мае патрэбу ў развiццi. Трэба каб чалавек, асаблiва пенсiянер, мог заказаць i атрымаць абсалютна любую паслугу. Скажам, не толькi купiць агароджу i плiнтус, але i заказаць рамонт дома цi кватэры. Напрыклад, многiя сельскiя жыхары гадуюць авечак. А вось, напрыклад, майстра па вырабу валёнак знойдзеш далёка не ў кожным сельсавеце. Так што для ўсiх, хто займаецца паслугамi ў сельскай мясцовасцi, ёсць поле для дзейнасцi, у тым лiку i зусiм не асвоенае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы самы вялікі попыт на бытавыя паслугi — зiмой. Калi заканчваецца сезон усiх палявых работ, тады вяскоўцы больш часу могуць патрацiць на сяд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика