21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

санаторыям патрэбна дапамога

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганна ХАХЛОВА

Рэфармаванне сiстэмы аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння ў нашай рэспублiцы, што пачалося яшчэ ў 1997 годзе, праходзiць не проста. Пра гэта сведчыла размова на выніковай нарадзе рэспубліканскага цэнт-ра па аздараўленню і санатор-на-курортнаму лячэнню, якая адбылася днямi ў Дзiцячым рэабiлiтацыйным аздараўленчым цэнтры ў пасёлку Ждановiчы пад Мiнскам.

У хуткiм часе ў Кiславодску будзе адкрыты беларускi санаторый на 180 месцаў, паведамiў Мiкалай Якiмчук, начальнiк аддзела па санаторна-курортнаму лячэнню Упраўлення справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Штогод праходзiць аздараўленне каля мiльёна беларусаў. Пры гэтым павялiчылася колькасць тых, хто падлячыўся з ліку пацярпеўшых ад аварыi на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi. Напрыклад, калi ў 1997 годзе толькi палова «чарнобыльцаў» атрымалi пуцёўкi ў санаторыi, то летась — больш за 60 працэнтаў. Таксама больш дзяцей дашкольнага ўзросту (за той самы перыяд на 13 працэнтаў) паправiлi сваё здароўе на курортах краiны. Гэтыя лiчбы прывёў у сваiм справаздачным дакладзе Уладзiмiр Рыжанкоў, дырэктар Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь.

У цэлым па рэспублiцы на працягу года на тысячу працуючых выдзяляецца прыблiзна 34 пуцёўкi. Часцей за астатнiх падлечваюцца медыкi (50 пуцёвак на тысячу). Менш за ўсiх карыстаюцца гэтай магчымасцю вясковыя жыхары (29 пуцёвак на тысячу).

Апошняе звязана, лiчыць першы намеснiк мiнiстра аховы здароўя Вiктар Калбанаў, з пэўнымi праблемамi пры афармленнi санаторна-курортных карт. Нярэдка перадсанаторнае клiнiчнае абследаванне займае некалькi дзён нават у гараджанiна. Што ж гаварыць пра вяскоўца, якому не проста дабрацца да раённай палiклiнiкi. Гэта стала адной з прычын скаргаў ад насельнiцтва ў Цэнтр па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню.

Уладзiмiр Рыжанкоў адзначыў таксама, што амаль палова пуцёвак за мiнулы год былi выдадзены з тымi цi iншымi парушэннямi (часцей за ўсё фiнансавага кшталту). Невялiкiм суцяшэннем прагучала тэма аздараўлення дзяцей. Нягледзячы на тое, што за мiнулы год былi закрыты 17 дзiцячых лагераў, план па летняму аздараўленню школьнiкаў (460 тысяч чалавек) перавыкананы на 7 працэнтаў. Аднак чвэрць загарадных лагераў патрабуюць капiтальнага рамонту, заўважыў намеснiк галоўнага ўрача Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Валерый Грынь.

Аб стане педагагiчнага суправаджэння ў дзiцячых здраўнiцах паведамiла намеснiк мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва. Раней настаўнiкi выязджалi на летняе аздараўленне разам са сваiмi выхаванцамi. Цяпер жа самi санаторыi i прафiлакторыi трымаюць педагагiчныя кадры.

Матэрыяльныя цяжкасцi прывялi да закрыцця (яшчэ паўтара года таму) пры санаторыях аддзяленняў пасляiнфарктнай рэабiлiтацыi (усяго 360 месцаў). Да гэтай праблемы звярнуўся Анатоль Васкевiч, генеральны дырэктар санаторна-курортнага унiтарнага прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт». Прадстаўнiк Мiнiстэрства аховы здароўя патлумачыў, што ў рамках новай канцэпцыi змянiлiся патрабаваннi да накiравання ў здраўнiцы. Цяпер хворыя, якiя праходзяць рэабiлiтацыйны перыяд, трапляюць у спецыяльныя аддзяленнi пры абласных бальнiцах цi, у больш складаных вынадках, — у рэспублiканскую клiнiку «Аксакаўшчына». Гэта дазваляе больш хутка i эфектыўна аказаць дапамогу чалавеку ў выпадку пагаршэння стану яго здароўя.

Працэс перабудовы сiстэмы аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння праходзiць балюча ў першую чаргу для супрацоўнiкаў гэтай галiны. Тут заняты 21 тысяча чалавек: медыкi, абслуговы персанал, педагогi, работнiкi культуры i спорту. Закрыццё любой здраўнiцы нясе страту працы насельнiкам цэлых санаторных «гарадкоў». З-за скарачэння амаль удвая дзяржаўнага фiнансавання толькi ў Гомельскай вобласцi прыпынiлi дзейнасць 13 здраўнiц, у Магiлёўскай — з 20 працуюць 16...

— Без дзяржаўнай падтрымкi нам не абысцiся, — выказаў агульнае меркаванне Iван Аверчанка, генеральны дырэктар «Белагра- здраўнiцы». — Нядаўна дадзеная льгота на зямельны падатак, змяншэнне падатку на дабаўленую вартасць некалькi палегчылi нашу жыццядзейнасць.

Галоўная праблема на шляху дасягнення большай эфектыўнасцi працы сiстэмы аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння насельнiцтва, на думку намеснiка прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандра Касiнца, — адсутнасць грунтоўнай навукова-даследчай распрацоўкi дадзенага пытання.

— Трэба стварыць навуковую групу цi нават навукова-даследчы iнстытут, якiя займалiся б вывучэннем курарталогii Беларусi, — лiчыць Аляксандр Касiнец, — вялi дакладную статыстыку, распрацавалi комплекс мерапрыемстваў па нацыянальнай дэмаграфiчнай бяспецы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэфармаванне сiстэмы аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння ў нашай рэспублiцы, што пачалося яшчэ ў 1997 годзе, праходзiць не проста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика