21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Самая вялiкая мара — падарожжа ў Буркiна-Фасо...»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А на мой погляд...

Як падарожнiчаюць жыхары Беларусi?

У блiжэйшыя пяць гадоў у Мiнскай вобласцi павiнна з’явiцца нямала турыстычных аб’ектаў. Плануецца стварыць панараму-пераправу праз раку Бярэзiну, дзе будуць паказвацца падзеi 1812 года. На адным з руднiкоў «Беларуськалiя» мяркуецца адкрыць турыстычны комплекс (там будзе створаны музей солi, будуць спускi ў шахту). Шмат увагi мяркуецца ўдзяляць стварэнню i развiццю вясковых турыстычных сядзiб на Мiншчыне...

Карэспандэнт «Звязды» вырашыў пацiкавiцца ў некаторых жыхароў Мiнска, цi любяць яны падарожнiчаць. Цi ёсць у iх любiмыя мясцiны за мяжой i ў Беларусi?

Iрына КАГАНЕЦ, прэс-сакратар Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi:

— Я вельмi люблю падарожнiчаць, але, на жаль, у апошнiя гады мае падарожжы адбываюцца выключна са службовымi мэтамi, гэта камандзiроўкi... Канешне, цiкава паглядзець свет. У кожнай краiне ёсць свае асаблiвасцi, кожная краiна па-свойму цiкавая. Але ў Беларусi таксама ёсць цудоўныя мясцiны. Я адкрыла гэта для сябе зусiм нядаўна, калi ў ФПБ мы пачалi развiваць турызм. Я паездзiла па нашых аб’ектах, па нашых базах і ўбачыла такiя месцы, аб iснаваннi якiх нават не здагадвалася. Там практычна некранутая прырода.

Што датычыцца планаў, то хачу паехаць у водпуск да мора. Аднак паколькi Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi развiвае зараз абавязковае страхаванне работнiкаў на аздараўленне (аплата наймальнiкам пуцёўкi сваiм работнiкам у беларускiя санаторыi), то не ведаю, цi дазволiць мне патрыятызм з’ехаць да мора...

Пётр ХАЦЬКО, дырэктар Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi:

— Я люблю падарожнiчаць i за сваё жыццё наведаў вельмi шмат краiн. А ў Беларусi — гарадоў i вёсак. Апошняе падарожжа за мяжу, якое вельмi запомнiлася, было ў Iспанiю, у Пальма-дэ-Мальёрку. Там у мяне жыве вельмi шмат сяброў-iспанцаў. Я пазнаёмiўся з iмi гадоў 10 таму. Спачатку гэта было дзелавое супрацоўнiцтва, а потым яно перарасло ў сяброўства. I цяпер мы часам збiраемся разам i некуды падарожнiчаем. Так, мы пабывалi на Кубе, у Францыi.

Што датычыцца маёй самай вялiкай мары, то гэта падарожжа ў Буркiна-Фасо. Чаму? Гадоў 20—25 таму я пачуў пра гэтую краiну, мне вельмi спадабалася яе назва i ўзнiкла вялiкае жаданне паехаць туды. I сёння мара наведаць Буркiна-Фасо застаецца...

У Беларусi самае цудоўнае для мяне месца — гэта Случчына. Я там нарадзiўся, я там вырас. Я люблю туды ездзiць: слуцкiя прасторы мяне заўсёды прыцягвалi.

Дзмiтрый НАВАЖЫЛАЎ, загадчык прадстаўнiцтва тэлеканала «Первый канал» (Расiя) у Беларусi:

— Я люблю падарожнiчаць. I я пастаянна падарожнiчаю з-за сваёй працы, а таксама падарожнiчаю падчас водпускаў. Звычайна мой водпуск складаецца з двух адрэзкаў па два тыднi. Першыя два тыднi я праводжу, калi атрымлiваецца, на моры. А падчас другой часткi водпуска абавязкова саджуся ў машыну i адпраўляюся ў паездку па Беларусi.

У нас вельмi прыгожая краiна, з надзвычай разнастайнай прыродай. Таму падарожжы па Беларусi не могуць надакучыць. Кожнае падарожжа рыхтуе для цябе нейкае адкрыццё. Едзеш ты на поўнач цi поўдзень, на захад цi ўсход, на Палессе цi ў Паазер’е, абавязкова атрымлiваеш каласальнае задавальненне...

Мая самая любiмая кропка на карце Беларусi, акрамя Мiнска (гэта родны горад, а ўсё роднае, натуральна, любiш усёй душой), — гэта Вiцебск. Цудоўны горад, з непаўторнай, як прынята казаць, аўрай... А мая мара — «кругасветка» ў межах Беларусi. Добра было б сесцi ў машыну i аб’ехаць усё за адзiн раз. Адначасова, магчыма, трымаючы камеру ў руках, каб гэта ўсё зняць.

Iрэна АЎСКЕРН, спецыялiст па сувязях з грамадскасцю ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова»:

— Мой самы любiмы рэгiён свету — Еўропа. А самая любiмая краiна там, напэўна, Чэхiя. Мне вельмi спадабалася Прага. Вельмi цiкавы горад, вельмi прыгожы, цёплы, гасцінны. Яго архiтэктура — гэта казка. Мне спадабалiся чэхi. Яны добразычлiва спакойныя.

А Беларусь я не ведаю. Я прыехала з Рыгi i нiдзе, акрамя Мiнска, не была... Што да любiмых месцаў у Латвii, то Лiепая мне падабаецца. Цiкавы партовы горад.

Куды я хачу паехаць? Туды, дзе яшчэ не была. Гэта больш далёкае замежжа. У Еўропе хачу паглядзець Iталiю, Iспанiю.

Мiкалай ДУБОВIК, намеснiк старшынi Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў:

— Я люблю актыўны адпачынак. Практычна ўсе свае водпускi да нядаўняга часу я праводзiў у гарах. Я прайшоў Карпаты, Крым, Каўказ, Цянь-Шань, Саяны... А больш за ўсё ў свой час мяне ўразiлi Курыльскiя астравы i востраў Сахалiн.

Яшчэ большае ўражанне на мяне аказала падарожжа па Арктыцы ў 2001 годзе. Мы прайшлi 10 тыс. кiламетраў за 2,5 месяца на ўсюдыходах ад Салехарда да Берынгава пралiва. Для мяне гэта было адкрыццё. Так, на працягу ўсяго маршрута я не ўбачыў нiводнага дрэва. Пастаянныя ледзяныя таросы, толькi часам можна было сустрэць людзей на палярных станцыях або на пагранзаставах. Мароз да мiнус 55 градусаў. I нiколi не забуду начлег у палатцы ў такi мароз. Без якiх-небудзь спецыяльных падагрэваў, без пухавых куртак (у нас яны былi на сiнтэпоне)...

Цяпер, пасля таго, як я прайшоў Арктыку, мне хочацца пабываць i ў Антарктыдзе. Мабыць, калi-небудзь гэтае жаданне ажыццявiцца.

Я не толькi люблю падарожнiчаць, але i iмкнуся зрабiць усё магчымае, каб усе грамадзяне Беларусi маглi гэта рабiць. Як дэпутат я прымаў удзел у распрацоўцы дзеючага сёння Закона «Аб турызме». На наступнай сесii павiнна быць прынята новая рэдакцыя гэтага дакумента, якая дазволiць атрымлiваць людзям больш якасныя паслугi па арганiзацыi адпачынку. Яна зробiць так, што ў грамадзян i турыстычных фiрмаў будзе менш прэтэнзiй адзiн да аднаго.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як падарожнiчаюць жыхары Беларусi?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика